MAM у сетцы

Журналісты, правярайце факты!
Журналістыка - гэта пошук фактаў, інтэрпрэтацыя іхнай важнасьці, а потым - распаўсюд гэтай інфармацыі шырэй.
Гэта ўсё, чым займаюцца журналісты: знаходзяць, правяраюць, дапаўняюць і пасьля распаўсюджваюць інфармацыю. Гэта гучыць вельмі проста, але памятайце: мы працуем зь вельмі зьменьлівай сыравінай.
Безумоўна, апрацаваныя факты, якія мы выкрываем, дасьледуем і прадстаўляем могуць ня толькі прывесьці да непаразуменьняў і шкоды, але й зьмяніць хаду гісторыі.
Менавіта таму вельмі істотна якасна правяраць факты ва ўсёй нашай дзейнасьці. А менавіта - адрозьніваць факты ад чутак і плётак.
Такім чынам, калі вы насамрэч хочаце граць эфэктыўную ролю ў інфармаваньні публічнае сфэры – вось правілы, якіх трэба прытрымлівацца.
Першай перашкодай добрасумленнай праверкі фактаў можаш быць ты сам.
Ці ёсьць у цябе асабістая зацікаўленасьць у тэме, якая можа замінаць сапраўднай журналісцкай цікаўнасьці?
Ці не дасьледваў ты сітуацыю, маючы ў галаве пажаданы вынік разьвіцьця падзей?
Ці не намагаешся ты падвесьці факты пад той загаловак, які ўжо ўявіў?
Калі адказам на пытаньні будзе "так", напэўна твая аб'ектыўнасьць пад пагрозай, і гэта можа замінаць табе ў працы, калі патрэбная строгая фактычная абгрунтаванасьць.
Канешне, заўжды будуць мілыя сэрцу дробязі, але яны не павінны ўплываць на тваю працу.
У большасьці мэдыя-арганізацый ёсьць правіла: ўсе факты павінны быць падцьвержаныя дзьвюма надзейнымі крыніцамі.
Звычайна сьведкі зь інфармацыйных агенстваў лічацца за адну крыніцу.
Журналіст тады павінен знайсьці яшчэ адну крыніцу, прадстаўнік якой пагадзіцца пад запіс падцьвердзіць інфармацыю.
Ідэальны варыянт - гэта калі ты здольны прыпісаць атрыманую інфармацыю менавіта той крыніцы, зь якой ты яе ўзяў.
Але часам, па законных падставах, прыватных патрэбах альбо з увагі на патэнцыйную шкоду, лепш не называць свае крыніцы.
У такіх выпадках ты павінен быць перакананы, што гэтаму чалавеку можна даверыцца.
І тады ты павінен быць здольны пераканаць рэдактара, што крыніца зьяўляецца дакладнай і што інфармацыя надзейная.
Некаторыя мэдыя-арганізацыі проста копі-пасьцяць гісторыі інфармацыйных агенстваў.
Гэта цудоўна; мэдыя-арганізацыі плацяць шмат грошай за іх працу, і таму могуць цалкам карыстацца іхнімі паслугамі.
Тым ня меньш, гэтыя агенствы час ад часу памыляюцца і спакойна адмаўляюцца ад сваіх словаў.
Ты ж ня хочаш прасіць прабачэньня перад сваёй аўдыторыяй за тое, што сьлепа копі-пасьціў неправераную інфармацыю?
Калі ты ўсё-ж такі несумленна зрабіў матэрыял, ты падвёў сваю аўдыторыю і пагоршыў становішча сваёй рэдакцыі, і свой аўтарытэт сярод тых людзей, якія раней зьвярталіся да цябе па дакладную й надзейную інфармацыю.
Насамрэч, праўда - гэта ніхто. Журналіст ніколі не павінен верыць і прымаць усё, што яму кажуць, бяз дбайнай праверкі інфармацыі.
Журналісты павінны займаць скэптычную пазіцыю да кожнага кавалачка інфармацыі, якім зь імі падзяліліся.
Яны не павінны сьлепа верыць сваім кантактам - нават тым, якія раней ніколі іх не падводзілі і заўжды былі надзейнымі.
Дарэчы, адносіны з кантактамі могуць стаць вельмі блізкімі, з-за чаго ты можаш страціць пільнасьць, дыскрэдытаваць свой прафэсійны ўзровень і публікаваць альбо вяшчаць ненадзейны кантэнт.
Калі-небудзь ты парушыш правіла дзьвюх крыніцаў.
У інфармацыйных агенствах зьявілася навіна пра штосьці. І ты ня можаш яе падцьвердзіць, але маеш нейкія дадзеныя і хочаш як мага хутчэй зрабіць навіну.
Тады табе пазваніць твой рэдактар. І ў гэтым выпадку ты можаш скарыстацца шаблённай фразай - "па дадзеных інфармацыйных агенстваў..." - альбо нешта накшталт.
Таксама можна кваліфікаваць інфармацыю, сказаўшы "мы яшчэ не змаглі праверыць інфармацыю" і г. д.
Ёсьці і іншыя выключэньні.
Калі я першы раз працаваў у газэце, мы павінны былі кожны дзень званіць у паліцыю, пажарную службу і "хуткую" дапамогу.
Яны зачытвалі нам сьпісы розных выпадкаў, пачынаючы з апошняга запісу. І мы тады шукалі сьведкаў, суседзяў і г. д. перад тым, як публікаваць інфармацыю.
Пасьля я перайшоў на працу на мясцовае радыё. І там мы павінны былі зрабіць навіну за гадзіну.
Тады мы званілі ў аварыйныя службы зь ньюсрума і рабілі выпускі навінаў з цытатамі "паліцыя паведамляе, што" альбо "па дадзеных паліцыі".
Тым ня меньш, калі гісторыі былі вельмі значнымі, мы заўжды шукалі падцьверджаньняў: адпраўлялі рэпарцёра на мейсца падзеі альбо тэлефанавалі ахвярам ці тым, хто неяк дачыняўся да справы
Падсумаем. У журналіста вельмі шмат фактаў ці так званых фактаў.
Яны зьяўляюцца з розных вытокаў: зацікаўленых асобаў, кантактаў, асабістых дасьледваньняў і пошукаў.
І нягледзячы на тое, што твая крыніца - будзь то заўжды надзейны кантакт, верны сябра ці "свой" у дзяржаўным апараце - ніколі цябе не падводзіла, ты павінен заўжды вельмі патрабавальна ставіцца да праверкі ўсіх фактаў.
Старэйшыя калегі: Твой рэдактар ці галоўны рэдактар прапаноўвае гісторыю? Калі так, то чаму? Якія ў яго падставы? Ня думай, што гісторыя, працаваць над якой табе прапанавана, заўжды легітымная.
Прэс-рэлізы: інфармацыя зьявілася ў прэс-рэлізе? Калі так, то што за ёю хаваецца ці прамоўціцца? Твая праца - адлюстраваць два бакі гісторыі.
Інфармацыйныя агенствы: Чаму інфармацыйныя агенствы асьвятляюць менавіта гэты пункт гледжаньня? Якія ў іх прычыны для публікаваньня? Яны толькі што выдалі прэс-рэліз?
Шырокая аўдыторыя: Ты атрымаў інфармацыю ад кантакту напрамую? А ён надзейны? Ты ўпэўнены, што цябе ня проста выкарыстоўваюць? Ты мог быць насамрэч вельмі блізкім зь ім? Ты працаваў з гэтым кантактам раней? Ці працаваў ты зь ім максімальна цэласна? А ці не чакае ён карысьці ад гэтага? І калі так, то якім чынам ты даў яму нагоду думаць, што табою можна маніпуляваць?
Ты сам: Часам ты - журналіст - можаш быць сябе самай вялікай перашкодай для дастаўкі надзейнай інфармацыі. Будзь сумленны ў сваіх зацікаўленасьцях, слабасьцях і прыярытэтах - ты можаш думаць, што ты па-за дакорам, але, калі ты маеш нейкую няшчырую зацікаўленасьць, твая аўдыторыя не вымусіць доўга чакаць справядлівай рэакцыі.
Твая праца - даносіць інфармацыю да аўдыторыі такім чынам, каб людзі самі маглі рабіць абгрунтаваныя высновы. І калі ты даносіш нясумленныя альбо перакрыўленыя факты, ты больш блытаеш людзей, чым дапамагаеш ім разабрацца. Гэта не журналістыка. Дакладнасьць ў праверцы фактаў - гэта сэрца ўсёй нашай дзейнасьці.
Самая вялікая небясьпека для праверкі фактаў - гэта калі табою маніпулююць і ты гэтага не заўважаеш.
Выява, зьмешчаная наверсе старонкі, ўзята з сайту Flickr, аўтар - machineproject і забаронена ліцэнзіяй CreativeCommons. Пад гэтай жа ліцэнзіяй знаходзіцца і арыгінал артыкулу, які зьмешчаны на сайце www.mediahelpingmedia.org .
Напісана Дэвідам Брюэрам (David Brewer).
Пераклад Mart Vera.