Фотажурналістыка. Камэрафон

Фатаграфія мае вялікае значэньне ў сьферы масавых камунікацыяў. Як казаў Ролан Барт: “Ça a été” - гэта было. Такім чынам у першую чаргу фатаграфія – дакумантальнае пасьведчаньне. У другую – магчымасьць надаць асаблівую ўвагу. У трэцюю – сродак творчай рэалізацыі. І г. д. Кожны чалавек можа працягваць гэты пералік бясконца. Але самае галоўнае, фатаграфіі можна зьмяшчаць на сваех сайтах, блёгах і ў сваёй уласнай газэце. Самы просты й эфектыўны шлях стварыць апошнюю – перайсьці на www.mammedia.org.

Сёньня амаль кожны мабільнік зьяўляецца яшчэ й камэрафонам, і зь яго дапамогаю даволі проста й хутка зрабіць здымак, таго здарэньня ці зьявы, якая цікавіць цябе ці можа зацікавіць іншых. Як лепш карыстацца камэрай? Прапаную некалькі парадаў.

 

Фатаграфія Дін Коў (Dean Coe, My Shot)

Пазьбягай простых сонечных промняў. Чалавек, якога ты здымаеш, будзе выглядаць лепш, шчасьлівей і больш прывабна, калі яму ў вочы ня будзе біць асьляпляючае праменьне. Імкніся паставіць яго/яе у самае сьветлае мейсца ценю, якое здолееш знайсьці.

Фатаграфія Шэлдана Вуда (Sheldon Wood)

Усталёўвай лепшую якасьць здымкаў , якая толькі даступна. Такім чынам ты страціш меньш дэталяў і не атрымаеш змазаны здымак. Калі ты мусіш выбіраць паміж якасьцю й дазваленьнем, каб захаваць вольнае мейсца, але не зьбіраешся раздрукоўваць фатаграфіі – паменьш дазваленьне.

Фатаграфія Сандры Форбс (Sandra Forbes)

Чакай “магічную гадзіну”. Падчас сьвітаньня ці захаду нябёсы каляровыя настолькі, што нават камэрафон зробіць здымак даволі добрай якасьці.

Фатаграфія Куртіса Гастана (Curtis Gaston, My Shot)

Карыстайся правілам “дзявяткі”. Калі складаеш кампазыцыю, уяві дзьве вертыкальных і дзьве гарызантальных лініі, якія перакрыжоўваюцца такім чынам, што ўтвараюць сетку зь дзевяцьцю роўнымі простакутнікамі. Пакідай выразныя рысы, напрыклад, гарызонт проста на лініях, а цікавыя элемэнты на скрыжаваньнях гэтах ліній.

Фатаграфія Самуіл Х. (Samuil. H)

Калі фон тваёй выявы ня выразны й асьвятленьне пакідае пытаньні, наблізься да аб’екту сваёй зацікаўленасьці настолькі, каб ён займаў амаль усю прастору здымку.

Фатаграфія Крысталь Льюгоў (Crystal Lugo)

Прызвычайся да вытрымкі твайго камэрафону. Калі здараецца нешта цікавае, ты павінен(-на) добра адчуваць момант і націснуць на кнопку менавіта пад час кульмінацыі здарэньня.

Фатаграфія Марка Джонсана(Mark Johnson)

Усталёўвай правільныя наладкі колеру. Здымка ў ч/б пры любым асьвятленьні можа разьвіць твае фатаграфічныя здольнасьці, дазваляючы канцэнтравацца на адноснасьці паміж сьвятлом і ценямі, не адцягваючы ўвагі на колеры.

Фатаграфія Лі Страйц(Lee Streitz)

Зьмяшчай далягляды ў правільных мейсцах. Для дасягненьня драматычнага эфекту, можна апусьціць лінію гарызонту ніжэй, такім чынам прыцянуўшы ўвагу да захапляльных нябёсаў.

Крыніца - National Geographic

Аўтар - Mart Vera