MAM у сетцы

Ніжэй зьмешчаны некаторыя істотныя парады для тых, хто хоча рабіць якасныя навіны.
Працэс стварэньня навінаў
1: Плянаваньне гісторыі
· Што ты намагаешся выкрыць?
· Якая ў цябе мэтавая аўдыторыя?
· Якія пытаньні могуць узьнікнуць у людзей, якіх цікавіць твая тэма?
· Хто здолее лепш за ўсіх адказаць на гэтыя пытаньні?
· З кім табе было б лепш паразмаўляць, каб дакапацца глыбей?
· Якім чынам забясьпечыць найбольш разнабаковую колькасьць пунктаў гледжаньня?
Час, які ты выкарыстаеш на падрыхтоўку, можа захаваць шмат гадзін працы над матэрыялам пазьней.
2: Вытворчасьць матэрыялу
· Ты скончыў(-ла) сваё дасьледваньне?
· Дзе ты можаш знайсьці дадатковую інфармацыю? Бібліятэка, анлайн, газэты...
· Што было вядома раней?
· На якія пытаньні й дагэтуль няма адказаў?
· Пераканайся, што валодаеш фактамі перад тым, як рабіць інтэрв’ю.
· Зрабі чарнавік асноўнага сцэнара, але пакінь розум адкрытым для новай інфармацыі.
· Намагайся думаць у кірунку: “Як зрабіць маю гісторыю дзейнай?”
· Лепш за ўсё перад пачаткам мець рамкі, якія ты заўжды можаш зьмяніць.
Напішы сцэнар, але будзь пільны(-ая) да новага позірку на праблему.
3: Стварэньне гісторыі
· Лягістыка – хто што робіць?
· Дамова з госьцем – калі ў чалавека атрымаецца?
· Ці папярэдзіў(-ла) ты інтэрв’юяванага пра тэму размовы?
· Ці атрымаў(-ла) ты афіцыйны дазвол на інтэрв’ю (у адмысловых сітуацыях)?
· Ці гатовае тваё абсталяваньне?
· Вазьмі запасныя батарэйкі, калі можаш.
· Ці бясьпечна ісьці туды, куды ты кіруешся?
· Ці папярярэдзіў(-ла) ты каго-небудзь, куды йдзеш?
· Як ты будзеш дачыняцца са сваёй рэдакцыяй ці рэдактарам?
· Дай ім ведаць, калі ты прыедзеш і калі сыдзеш.
· Будзь пунктуальным(-ай) – будзь на мейсцы ў той час, на які дамовіўся.
Правярай і пераправярай, паводзь сябе прафэсійна, чым бы ты не займаў(-ла-)ся.
4: Справаздачнасьць і праверка якасьці
· Які матэрыял ты назьбіраў(-ла)?
· Праслухай/праглядзі/перачытай яго й зрабі нататкі.
· Якія пункты гледжаньня былі выкрытыя?
· Які загаловак пасуе тваёй гісторыі?
· Якія вынікі?
· На якія пункты гледжаньня трэба зрабіць націск?
· Пераправер усе факты – ці дакладны твой матэрыял?
· Сачы за этыкай – ці твой матэрыял сумленны й аб’ектыўны?
· Ці гарантаваныя права адказу?
· Ці інчоган не прапушчана?
· Ці трэба дадаць яшчэ якую-небудзь інфармацыю?
· Ці не згубіўся сэнс артыкулу?
· Ці не сапсавала інтэрв’ю суцэльнасьці гісторыі? Часам такое здараецца, і трэба быць гатовым адмовіцца ад яго.
· Ці зрабіў ты найлепшы матэрыял за час, які ў цябе быў?
· Гэта будзе інфармаваць грамадзтва, ці гэта проста яшчэ адна бязглузьдзіца?
· Усё зразумела, ці ёсьць цёмныя бакі?
· Ты выкарыстоўваў(-ла) простыя й кароткія сказы? Ёсьць ангельская зручная сістэма KISS – keep it short and simple (вытрымай каротка й проста).
Калі створаная табою інфармацыя ня мае сэнсу для цябе, яна наўрад ці будзе мець сэнс для аўдыторыі.
5: Агляд канчатковага прадукту
· Што спрацавала, а што – не?
· Як можна зрабіць лепей?
· Дзе ты зрабіў(-ла) сур’ёзныя памылкі?
· Дзе ты быў(-ла) сапраўды выдатны(-ая)?
· Што б ты зрабіў(-ла) іначай наступным разам?
· Ці ёсьць слабыя бакі ў якім-небудзь з пунктаў гледжаньня?
· Ці рызыкаваў(-ла) ты там, дзе можна было б абыйсьціся бяз гэтага?
· Ці ёсьць карысьць ад гэтай працы для цябе ў прафэсійным пляне?
Зрабі свае ўласныя высновы й запішы іх, таму што калі-небудзь гэта можа дапамагчы камусьці іншаму.
Напісана Дэвідам Брюэрам (David Brewer) на сайце www.mediahelpingmedia.org
Пераклад Mart Vera