Як зрабіць так, каб чалавек згадзіўся на інтэрв'ю?

Ёсьць некалькі нагод, дзякуючы альбо з-за якіх хтосьці згадзіцца адкрыць душу перад рэпарцёрам, а хтосьці - адмовіцца. А каб атрымаць добрае інтэрв'ю трэба паспрабаваць адчуць чалавека, гэта зойме час, але яно таго варта.

Размаўляць з Вамі? З рэпарцёрам? Я што падобны на дурня?

Чаму чалавек згаджаецца размаўляць з журналістамі і якія ў яго матывы? Дон Рэй (Don Ray) на сайце  www.mediahelpingmedia.org прапаноўвае некалькі парадаў, каб зразумець тых, зь кім трэба паразмаўляць. Вось яны.

Чаму чалавек згаджаецца размаўляць з любым журналістам?

· Насамрэч, яна ня хоча, але гэта яе праца - яна мусіць.  

· Ён верыць у сваю правату.

· Яна хоча расставіць факты так, каб выглядаць у лепшым сьвятле.

· Ён кімсьці альбо чымсьці пакрыўджаны.

· Яна хоча прыкрыць кагосьці яшчэ.

· Ён ня можа працівіцца выкліку: эга занадта вялікае.

· Яна адчувае сябе вінаватай і хоча выправіцца.

· Ён жадае абараніць сябе ад таго, што іншыя робяць альбо кажуць.

· Яна хоча стварыць уражаньне, што яна не вінавата.

· Ён падмануўся і ячшэ ня ведае, як глупа ён будзе выглядаць.

· Яна сацыяпат і лічыць, што зможа падставіць журналіста.

· У яго ёсьць патаенная позва дня.

· Яна паслухмяная і, больш за тое, лічыць, што журналісты маюць нейкую ўладу.

· Ён лічыць, што гэта самае тое, што павінна быць зроблена.

· Ёй хтосьці заплаціў, каб яна згадзілася на інтэрв'ю.

· Ён намагаецца адцянуць увагу журналіста ад чагосьці яшчэ.

· Яна такім чынам помсьціць іншаму журналісту альбо выданьню.

· Ён спадзяецца, што гэты выступ дасьць больш шанцаў ягонай кар'еры альбо павысіць рэпутацыю.

Што матывуе чалавека згадзіцца на інтэрв'ю?

 · Ён лічыць, што журналісту сапраўды не напляваць.

· Яна лічыць, што журналіст насамрэч разумее яе гісторыю.

· Ён лічыць, што журналіст згадзіцца зь ягоным пунктам гледжаньня.

·  Яна думае, што журналіст заплаціць яму за інтэрвью.

·  Ён цэніць журналіста, зь якім доўгі час знаёмы.

· Яна давярае журналісту, які да яе не прыставаў.

· Ён жадае размаўляць з журналістамі канкрэтнай расы, полу, рэлігіі, alma mater, г. д.

· Яна садзейнічае з журналістамі незлежна ад расы, рэлігіі, г. д.

· Ён захоплены журналісцкай цярплівасьцю.

· Яна думае, што журналісты будуць больш дакладнымі, чым астатнія.

· Ён лічыць, што журналіст больш заангажаваны ці абачлівы.

· Ён лічыць, што журналіст больш дасьведчаны.

· Яна думае, што журналісты больш надзейныя.

· Гэты журналіст часта рэкамендаваны.

· Яна чытала/праглядала/чула працу журналіста і яна ёй спадабалася.

· Ён думае, што журналіст наіўны і яго лёгка падмануць.

· Яна спадзяецца, што публікацыя/праграма журналіста зацікавіць шмат людзей.

· Ён лічыць, што журналіст прасьцейшы за яго.

· Ёй падабаецца жалезная сувязь у апошніх выпусках журналіста.

· Ён упэўнены, што справіцца з журналістам.

· Яна лічыць, што журналіст дапаможа ёй уладкавацца на працу рэпартэра.

· Ён лічыць, што ў рэпарцёра ёсьць інфармацыя, якая можа быць яму карыснай.

· Яна падтрымлівае рэдактарскую пазіцыю выданьня/станцыі/каналу.

Шукайце выбітныя прызнакі дакладных пачуцьцяў, эмоцыяў альбо станаў, якія могуць уплываць на рашэньне чалавека супрацоўнічаць. Напрыклад, удзячнасьць, давер, адказнасьць, боязь, віна, сквапнасьць, цікаўнасьць, спорт, шаленства, пол, эга і\альбо задаволенасьць.