MAM у сетцы

Заўжды будзь ветлівым(-ай), ведай, што табе трэба, рабі сваё дасьледваньне, слухай чалавека, у якога бярэш інтэрв’ю і будзь гатовым(-ай) да нечаканых новых дэталяў – гэта толькі некалькі парадаў для таго, каб зрабіць моцнае інтэрв’ю.
Interviewing tips for journalists Парады журналістам-інтэрв’юэрам
1: Заўжды будзь ветлівым(-ай)
Калі табе патрэбнае інтэрв’ю, ты просіць кагосьці падзяліцца з табой сваім часам, каб у цябе была магчымасьць сабраць інфармацыю. Таму ты мусіш быць ветлівым(-ай) цягам усяго інтэрв’ю, і пасьля падзякаваць гэтаму чалавеку. Звычайныя людзі зусім не абавязаныя даваць згоду на інтэрв’ю, а ты ня маеш права ўрывацца ў іхнае прыватнае жыцьцё бязь іхнай згоды.
Тым ня меньш, ад публічных пэрсонаў чакаецца і большая справаздачнасьць, і тваё інтэрв’ю – гэта для іх магчымасьць расказаць пра сваю дзейнасьць, але, зноў жа, яны не абавязаныя пагаджацца. У іх могуць быць прычыны пазьбягаць цябе й тваіх пытаньняў. І ты павінен(-на) разумець, што не заўжды атрымаецца ўзяць інтэрв’ю, а калі хтосьці ўсё ж згаджаецца, табе належыць паводзіць сябе стрымана й з павагай ставіцца да гэтага чалавека.
Заставайся ветлівым(-ай) цягам усяго інтэрв’ю
2: Не выказвай свае эмоцыі
Што б ты не адчуваў(-ла) да тых словаў, якія кажа чалавек, імкніся пазьбягаць выказваньня згоды ці нязгоды, альбо выказваньня знакаў адабрэньня ці неўхваленьня. Калі ты працуеш ТВ-рэпарцёрам, намагайся не ківаць падчас гутаркі, не пасьміхацца й ня хмурыцца, калі табе адказваюць. Твая мэта – сабраць інфармацыю пра тэму, якую ты распрацоўваеш аб’ектыўна, і не ўцягнуцца ў яе эмацыйна.
Гэта нармальна, калі навіны на цябе ўзьдзейнічаюць, але прафэсійны журналіст сумленна падыходзіць да сваёй працы, якая заключаецца ў выкрыцьці й публікацыі фактаў.
Трэба заставацца аб’ектыўным(-ай) увесь час
3: Ведай, чаго ты хочаш
Адразу кажы інтэрв’юяванаму, пра што й чаму ты хочаш пагаварыць. Кажы шчыра, у якім кантэксьце будзе зьмешчана размова. Табе нельга – акрамя выпадкаў, калі ты адчуваеш, што інфармацыю іншым шляхам не атрымаць – браць інтэрв’ю на ілжывых падставах. І калі ты адчуваеш, што трэба любым шляхам дабрацца да ісьціны, пракансультуйся са старэйшым рэдактарам перад тым, як ісьці ў бой.
Ніколі не бяры інтэрв’ю на ілжывых падставах
4: Не прадстаўляй сцэнар
Канешне, вельмі істотна паіфармаваць суразмоўцу пра тэматыку інтэрв'ю, але ніколі не давай яму/ёй сьпіс сваіх пытаньняў, каб пасьля атрымаць адказы. Калі ты так зробіш, пераўтворыш сваё інтэрв’ю ў прэс-рэліз. Але калі ты дасі крыху часу, каб падрыхтавацца, то можаш атрымаць лепшае, больш інфармацыйна насычанае інтэрв’ю.
Не дазваляй ператварыць інтэрв’ю ў прэс-рэліз
5: Адпавядай ракурсу навіны
Запомні, што хоць інтэрв’ю й скіраванае на пэўную мэту, ты можаш задаваць і дадатковыя пытаньні, калі выкрываецца нешта нечаканае. Калі падчас інтэрв’ю зьяўляецца новая інфармацыя, вартая ўвагі, трэба быць здольным(-ай) паглыбіцца ў яе. Менавіта таму вельмі істотна крыху адыходзіць ад галоўнай сцэнарнай лініі і не абмяжоўваць сябе ў пытаньнях.
Будзь уважлівым(-ай) на нечаканасьці і будзь здольным(-ай) іх распрацоўваць
6: Рабі сваё дасьледваньне
Будзь упэўнены, што валодаеш фактамі перад пачаткам інтэрв’ю. Ты абавязаны(-ая) перад чалавекам, які пагадзіўся на інтэрв’ю, і перад сваёю аўдыторыяю быць настолькі падрыхтаваным, наколькі гэта магчэма – табе нельга марнаваць іхны час. І табе будзе няёмка - калі зробіш недарэчную памылку альбо суразмоўца цябе паправіць. Таму ты павінен загадзя знайсьці час каб падрыхаваць гэтак званы background – пра таго, з кім плянуеш сустрэцца і пра тэму, якую асьвятляеш. Гэта дапаможа табе зразумець, чаму чалавек адказвае таде так, я ня гэтак.
Ты павінен(-на) ведаць, пра што вы гаварыце
7: Не асудзі!
Нават кал іты думаеш, што чалавек памыляецца альбо ня мае рацыі, табе належыць ставіцца да яго з павагаю. Рэпарцёр не павінен паддавацца сваім пачуцьцям. Лепш заўжды будзь аб’ектыўны, сумленны і старанны, незалежна ад таго, якая ў цябе тэма й што ты адчуваеш да пачутых словаў. Тое, што ты адчуваеш, ня мае значэньня – табе плацяць за матэрыял.
Істотныя не твае меркаваньні, а словы інтэрв’юяванага
8: Не імкніся выглядаць разумным(-ай)
Інтэрв’ю – гэта выкрыцьцё фактаў, якія, калі б не твая праца, ніколі не пабачылі б сьвет. Не імкніся рабіць выгляд разумнага(-й) й велічнага(-й). Калі ты намагаешся выглядаць разумна, твая аўдыторыя можа гэта заўважыць і павага да цябе пахісьнецца. Гэта таксама падрывае значэньне твайго інтэрв’ю.
Ты павялічваеш дыстанцыю паміж аўдыторыяй і інтэрв’юяваным, калі клапацішся пра ўласную карысьць
9: Зьвяртай увагу
Не задумвайся пра наступнае пытаньне настолькі, што перастанеш чуць папярэдні адказ. Вельмі непрыгожа, калі ты задаеш пытаньне, на якое толькі што быў дадзены адказ. Альбо калі ты не рэагуеш на тэму, якая зьявілася ў папярэднім выказваньні суразмоўцы. Аўдыторыя гэта ўбачыць, і калі гэта нешта важнае – яны будуць адчуваць сябе расчараванымі.
Увесь час слухай чалавека
10: Ня юрзай і не нэрвуй
Намагайся пазьбягаць дзеяньняў, якія могуць адцягнуць тваю ўвагу ад таго, што кажуць. Перакладаньне паперак, асадак, кубкаў і г. д. будзе замінаць вам абодвум. Таксама пазьбягай фатэляў на колах, як і любых іншых, якія могуць рухацца - гэта таксама можа замінаць. Пазьбягай перашкодаў паміж табою й інтэрв’юяваным, напрыклад, вялікі працоўны стол заўжды стварае бар’ер. Папрасі чалавека сесьці так, як яму зручна, каб ён мог расслабіцца і сканэнтравацца толькі на тваіх пытаньнях і на сваех адказах.
Пазьбягай усяго, што можа замінаць вашай размове
11: Звярні ўвагу на навакольны шум
Калі ты робіш інтэрв’ю для радыё ці ТВ, абавязкова правер, ці няма зьнешніх гукаў, якія могуць перашкодзіць запісу. Адзіным выключэньнем зьяўляецца сітуацыя, калі гэтыя гукі таксама частка гісторыі. Але ты ж ня хочаш вярнуцца ў рэдакцыю з размовай выдатнага зьместу і непрыдатнай для эфіру якасьці.
Староньні шум – твой вораг
12: Падсумаваньне
У канцы інтэрв’ю намагайся падсумоўваць асноўныя моманты. Гэта шлях да падцьверджэньня ўсіх фактаў і інфармацыяў, якія былі закранутыя ці выяўленыя падчас размовы, а таксама прыгожы шлях да яе заканчэньня. Але апошнімі словамі павінны быць словы ўдзячнасьці.
Падсумуй, агуч і пасьля падзякуй
Гэты артыкул напісан Дэвідам Брюэра (David Bruwer) і зьмешчаны на сайце www.mediahelpingmedia.org
Пераклад Mart Vera