Як пазьбегнуць несумленнай журналістыкі?

Наша праца – гэта інфармаваньне грамадзтва, а не кіраваньне ім. Мы павінны выкрываць факты, а не вырабляць іх.

Нашая роля як журналістаў – раскопваць інфармацыю, рыхтаваць яе і выкарыстоўваць на карысьць людзей. Мы існуем не для маніпуляцый, гвалту ды фабрыкаваньняў. Так якія ж істотныя псыхалягічныя ўсталёўкі трэба прайсьці, калі ствараеш гісторыю?

Гэты артыкул быў напісаны пасьля атрыманага мною досьведу на Каўказе, калі адна маладая журналістка брала ў мяне інтэрв’ю. Я думаў, што інтэрв’ю дачынялася тых курсаў, якія я выкладаў. Але пасьля некалькіх хвілін мне стала ясна, што рэпарцёр мае на ўвазе толькі адное пытаньне. Яна хацела ведаць, што я думаю пра мясцовыя мэдыі, і  проста паўтарала пытаньне, жадаючы пачуць неабходны ёй адказ.

Гэта нагадала мне шмат разоў, калі я зьбіраўся рабіць матэрыял, але ўжо меў пажаданую канцоўку ў галаве. Калі я працаваў у газэце, то, як і ўсе журналісты, хацеў, каб мой матэрыял надрукавалі, калі працаваў на радыё і тэлевізіі, каб пусьцілі ў эфір. Я імкнуўся быць моцным, праніклівым, памятным і – буду сумленным – хацеў, каб мяне хвалілі.

І азіраючыся зараз, з Каўказскім інтэрв’ю ў галаве, я прапаную некалькі сваех думак наконт таго, як вымусіць журналістаў працаваць з рэальнасьцю, а не са сваімі ўласнымі марамі пра тое, як сітуацыя павінна разьвярнуцца, каб сыграць выключную ролю.

1: Заставайся непрадузятым(-ай)

Цудоўна, калі перад інтэрв’ю ты зрабіў(-ла) дасьлдваньне і маеш на ўвазе як мінімум адное пякучае пытаньне. Насамрэч, калі ты гэтага ня зробіш, будзеш выглядаць нядбайна, і табою будзе лёгка маніпуляваць. Тым ня меньш, ты павінен(-на) заставацца неперадузятым(-ай) і адкрытым(-ай) да нечаканасьцяў. Заўжды можа атрымацца так, што пра больш істотныя пытаньні ты не падумаў(-ла), калі рыхтаваў(-ла-)ся да інтэрв’ю. Напэўна, ты не абмінеш шанцу іх задаць, нават, калі прапрацуеш сцэнар і будзеш мець пажаданы вынік на ўвазе.

Будзь гатовым пакінуць свой сцэнар і заставайся непрадузятым(-ай)

2: Не навязвай пытаньне

Некаторыя журналісты інтэрпрэтуюць супрацьдзеяньне апытаваньню як доказ прызнаньня вінаватасьці, і што калі чалавек адмаўляецца адказваць, альбо пазьбягае пытаньняў, яму ёсьць што хаваць. Гэта зусім не абавязкова. Гэта можа значыць, што было зададзена дрэннае пытаньне, якое не дачыняецца да тэмы размовы. Таксама гэта можа значыць, што чалавек сапраўды проста ня мае адказу ці меркаваньня. Яшчэ справа можа быць у табе, калі не разумееш складанасьць пытаньняў, якія вымушаеш абмяркоўваць. Калі націскаць занадта моцна ў такіх сітуацыях, можа так стацца, што ты будзеш выглядаць ня ў лепшым сьвеце, ды яшчэ й рэпутацыю сваёй арганізацыі пашкодзіш.

Супрацьстаяньне не абавязкова прызнак якаснай журналістыкі: калі ты атрымліваеш бурную рэакцыю на сваё пытаньне, гэта зусім ня значыць, што была закранута істотная тэма.

3: Будзь цьвёрдым(-ай), але сумленным(-ай)

Ту можаш быць строгім(-ай) і моцым(-ай) падчас інтэрв’ю, але заставайся сумленным. Твая праца – выкрываць факты, якія б ніколі не пабачыў сьвет, калі б ня ты. Ты напэўна не жадаеш дасягаць гэтай мэты шляхам пакрыўджаньняў і сварак. А для гэтага пытаньні павінны быць яснымі, а інтэрпрэтацыя адказаў – разумная. Твая роля заключаецца ня ў тым, каб выглядаць разумным і набіраць балы супраць інтэрв’юяванага. Твая роля – інфармаваць грамадзтва такім чынам, каб людзі маглі рабіць абгрунтаваныя высновы. Будзь гатовым(-ай) адступаць, калі заданае пытаньне сапраўды цалкам няважнае і не да тэмы. Будзь гатовым(-ай) прызнаць, калі ты памыліў(-ла-)ся ці калі яшчэ вучыся. Будзь гатовым(-ай) прызнаваць добры пункт гледжаньня, калі чалавек прапануе сапраўды слушнае тлумачэньне.

Твая роля заключаецца ня ў тым, каб набіраць балы супраць інтэрв’юяванага

Памятай, сябе трэба падвяргаць сумневу значна больш, чым інтэрв’юяванага. Калі гэтага не рабіць, можа атрымацца так, што будзеш выглядаць ганарліва і недастаткова аб’ектыўна ці непрадузята. Інтэрв’ю – гэта размова паміж двума, а не расказ аднаго. Інтэрв’ю, дзе чалавек увесь час вядзе маналёг і дзе зараней вядомы вынік, пасуе толькі тым мэдыя арганізацыям, якія маюць сваю зацікаўленасьць, вызначаную несумленнымі ўладарамі.

 

Напісана Дэвідам Брюэрам (David Brewer) на сайце www.mediahelpingmedia.org

Пераклад Mart Vera