Бібліяграфія кніжак па журналістыцы

- Аграновский В.А. «Вторая древнейшая». Беседы о журналистике. М., 1999. 

Валеры Аграноўскі – культавая фігура ў расейскай журналістыцы, малодшы і апошні з  журналісцкай дынастыі Аграноўскіх. Больш за 50 год прысьвяціў журналістыцы.  

- Аграновский В.А. «Ради единого слова». Журналист о журналистике. М., 1978. 

Што такое “тэма” і адкуль яна бярэцца. Як выбраць  канцэпцыю? Якой павінна быць тактыка журналіста пры зборы матэрыялу для артыкула. Гэтыя ды іншыя пытаньні, зьвязаныя з журналісцкім майстэрствам, складаюць зьмест гэтай кнігі.  

- «Асновы журналicтыкi”. Амерыканскi досвед. Мн., 1993. Укладзены журналістамі-практыкамі Злучаных Штатаў і Эўропы. Мн., 1993. 

У кнiзе падаюцца зьвесткi пра ўсе “прылады”, якiмі  карыстаюцца ў сваёй працы  журналiсты: што такое навiны i як iх падаваць у рэпартажы? Як разгортваць iдэi сюжэту? Калi варта браць iнтэрвію i як знайсьцi патрэбнага суразмоўцу? У чым адрозьненне памiж рэпартажам i аналiтычным аглядам? Як зрабiць свой аповед болей жывым i дзейсным? 

- Васильева Л. А. «Делаем новости!» М., 2003. Учебное пособие. Аспект Пресс, 2003. 

У кнізе разглядаюцца пытаньні інфармацыйнай журналістыкі: прынцыпы адбору навінаў і іх падача, крыніцы атрыманьня навінаў, прынцыпы кантактаваньня журналістаў пры зборы  інфармацыі. 

- Гуревич С.М. “Газета вчера, сегодня, завтра”. Учебное пособие для вузов, М.: Аспект Пресс, 2004. 

У кнізе абагульнены сучасны вопыт рэдакцыяў газэт і пэрспэктывы разьвіцьця газэтнай пэрыёдыкі. 

- Джефкинс Фрэнк, Ядин Дэниэл «ПАБЛИК РИЛЕЙШНЗ». Учебное пособие для вузов (Перевод с английского под редакцией Б.Л. Еремина) М.: ЮНИТИ-ДАНА, 2003. (Серия «Зарубежный учебник») 

Панятак «паблік рылейшнз» трывала ўвайшоў ужо ў дзелавую, і ня толькі, мову. Фрэнк  Джэфкінс – адзін з тых, хто надаў гэтай зьяве сыстэмнасьць і паказаў яе адметнасьць. Падручнік скіраваны да PR-агенцыяў, кіраўнікоў рэдакцыяў, аддзелаў сувязяў з грамадзкасьцю, журналістаў і студэнтаў. 

- Ильина  Е.И. “Некоторые аспекты  менеджмента СМИ”. М., 2002. Институт Открытого Образования, 2002 г. 

У кнізе выкладзены вопыт пасьпяховага мэдыя-мэнэджмэнту ў рэгіянальнай прэсе і тэлебачаньні. Падаецца тэарэтычны і практычны аспэкт кіраваньня СМІ у сучасных умовах.  

- Ким М.Н. «Технология  создания журналистского произведения». М., 2003. 

Якімі прафэсійнымі ведамі і навыкамі мусіць валодаць журналіст, каб яго прызналі майстрам пяра? Як нараджаецца газэтны радок? Зь якіх элемэнтаў складаецца цэласны журналісцкі твор? У манаграфіі – адказ на гэтыя і іншыя пытаньні. 


- Клас Тур. Книга
 идей для  преподавателей журналистики. / Пер. со швед. В.Менжун/. М., 2006. 

- Корконосенко  С.Г. “Основы журналистики”. М., 2004. М.: Аспект Пресс, 2004. 

У падручніку разглядаецца ўзьнікненьне і эвалюцыя журналістыкі як сацыяльнага інстытуту, яе статус у сучасным грамадзтве, прафэсійныя характарыстыкі журналіста, пытаньні галоснасьці і свабоды прэсы.   

- Лазутина  Г. В. «Основы творческой деятельности журналиста». Учебник для  вузов. М.: «Аспект Пресс», 2001 

У падручніку разглядаюцца абставіны, якія фармуюць журналістыку як прафэсійную дзейнасьць і кола прафэсійных абавязкаў журналіста; спосаб творчай дзейнасьці журналіста.  

- Лазутина  Г.В. “Профессиональная  этика журналиста”. М., 2000. Учебное пособие. М.: Аспект Пресс, 2000. 

Праблемы прафэсійнай этыкі журналіста ў кантэксьце жыцьцёвых  абставінаў. 

- Лащук О.Р. «Редактирование  информационных сообщений». М., 2004. М.: Аспект Пресс, 2004 г. 

Падручнік мае на мэце выпрацоўку практычных навыкаў рэдактарскай працы журналіста над тэкстам інфармацыйных матэрыялаў.  

- Лукина  М.М., Фомичева И.Д. “СМИ в пространстве Интернета”. М.,2005. 

- В.В. Орлова: «Глобальные  телесети новостей на информационном рынке». М.: Изд-во. «РИП-холдинг», 2003. 

У кнізе дасьледуецца эвалюцыя глябальнага інфармацыйнага тэлевяшчаньня ва ўмовах эканамічных і сацыяльных зьменаў.  

- Ю. А. Поляков. “Информационная  безопасность и Средства Массовой Информации”

Москва, Институт международного права и экономики  имени А.С. Грибоедова, 2004. 

- Рэндалл Д. “Универсальный журналист” М., 2000 

- Смирнов В.В. “Жанры радиожурналистики”. М., 2002. М.: Аспект Пресс, 2002. 

Падручнік уяўляе сабой комплекснае дасьледаваньне, якое вывучае пытаньні тэорыі жанра, функцыянаваньне сыстэмы жанраў журналістыкі.  

- “Справочник для журналистов Центральной и Восточной Европы”. М., 2003. 

Handbook for Journalists of Central and Eastern Europe. World Press Freedom Committee

The Newspaper Center 11690-C Sunrise Valley Drive Reston, Virginia 20191, USA

Редактор-составитель - Малькольм Ф. Мэллет

Перевод с английского - Ирина Осадчая 

Складальнікі  гэтай кнігі  Усясьветны камітэт за свабоду прэсы (World Press Freedom Committee). Падручнік базуецца на досьведзе амэрыканскай журналістыкі, асьвятляе пытаньні практычнай дзейнасьці друкаваных і электронных СМІ.  

- Стральцоў Б.В. Метад і жанр. «Асновы творчага майстэрства журналіста». Мн, 2002. 

- Фихтелиус Э. “Десять заповедей  журналистики”. Стокгольм, 1999 

- Цвик В.Л. “Журналист с  микрофоном”. М., 2000. 

- Цікоцкі А.М. “Стылістыка  газетных жанраў”. Мн., 2002 

- Шеин  В.Н. “Информационные  и аналитические  жанры радиожурналистики”. Мн., 2002. 

- Шостак  М.И. “Репортер: профессионализм  и этика”. М., 2001. 

- Шум Ю.А. “Журналистское расследование: от теории к практике”. М., 2002. 

Гэтыя выданьні можна знайсьці ў электроннай бібліятэцы журфаку БДУ: http://www.journ.bsu.by/index.php?option=com_content&task=blogsection&id=8&Itemid=63 
 

- “Мэдыі  і камунікацыя”

Навуковыя рэдактары выданьня, кандыдаты філязофскіх  навук Алесь АНЦІПЕНКА, Максім ЖБАНКОЎ, Менск, травень 2000

Гэтую кнігу  складаюць лекцыі, чытаныя ў Беларускім Калегіюме (БК) на працягу двух навучальных гадоў (1998—2000). “Дасьледаваньне камунікацыі і мэдыяў” — адносна новая навуковая дысцыпліна, што выкладаецца ў заходніх унівэрсытэтах, а гэты курс лекцыяў — першае падобнае выданьне ў нашай краіне”. 

- “Мэдыі  ў посткамуністычных  грамадзтвах”

Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, Нарвэскі ПЭН-клюб, Беларуская Асацыяцыя журналістаў, Беларускі Пэн-цэнтар. 

- Матэрыялы міжнароднай  канфэрэнцыі, Менск, 18—19 кастрычніка 2002г.

Здымкі:

1) Dawn Endico. Зьмешчаны на падставе ліцэнзі Creative Commons