MAM у сетцы

Напісана Дэвідам Брюэрам (David Brewer)
Адзін з чытачоў сайту www.mediahelpingmedia.org (на якім і зьмешчаны арыгінал гэтага артыкула – M. V.) з паўднёва-ўсходняй Азіі напісаў стваральнікам і запытаў, ці могуць яны даць некалькі парадаў пачынаючым журналістам.
Па ідэe, тут павінны быць зьмешчаныя сотні тысячаў рознага кшталту парадаў, напісаныя іншымі людзьмі, але я падумаў, што лепш напісаць першыя 50 з тых, што мне прыйшлі ў галаву. Вось яны.
Журналіст - гэта прызначэньне, а не прафэсія.
З адчуваньнем навіны нараджаюцца, гэтаму немагчыма навучыцца.
Ты абавязаны сачыць за выканаўчымі ўладамі і праліваць сьвятло на цёмныя мейсцы.
Журналісты павінны быць сьледчымі (капаць у некранутых мейсцах) альбо сьведкамі (чуць і бачыць тое, што іншыя маглі прапусьціць).
Ты на службе 24 гадзіны 7 дзён на тыдзень (а твая зьмена доўжыцца вечнасьць).
Не чакай, што табе хто-небудзь падаруе гісторыю; ты павінен сам іх знаходзіць (сачыць за прэс-рэлізамі для наведваньня нейкіх інсцэнаваных падзеяў – гэта ж таксама частка пошуку, але сапраўдны журналіст знаходзіць арыгінальны кантэнт).
Твая праца - задаваць пытаньні, здабываць інфармацыю й выкрываць факты, і пасьля данесьці гэтыя факты аўдыторыі найбольш эфэктыўным шляхам (ты працуеш ад імя сваёй аўдыторыі і таму абавязаны грукацца ў дзьверы магутных і ўплывовых людзей дзеля сваёй аўдыторыі).
Жыві па прынцыпе "калі б ня я, сьвет ніколі б не дазнаўся" (калі ты проста дадаеш інфармацыю да той, якая была ўжо вядомай, ты выконваеш толькі частку працы).
Заўжды працуй на сваё ўласнае сьледзтва і выступай з чымсьці самабытным (лепей мець сьпіс story-ідэяў, над якімі ты працуеш).
Не жыві "ланцужковым" жыцьцём (намагайся працаваць цягам тыдня, ствараючы кантэнт, і не сачыць за ланцужкамі навін і прэс-рэлізаў).
Не зьвяртай увагі на канкурэнцыю: твая мэта быць першым, знаходзячы ўласныя гісторыі і пункты гледжаньня.
Заўжды правярай чацьвёрты параграф ў асьвятляльных прэс-рэлізах; бывае так, што яны таго не вартыя, бо ёсьць больш значныя навіны, якія больш зацікавяць тваю аўдыторыю.
Транслюй і публікуй для сваёй аўдыторыі, а не для сваёй славы ці адабрэньня спецыялістаў.
Шануй, песьці і даглядай свае кантакты, ня трэба высушваць і складаць іх на паліцы: ім заўжды патрэбная ўвага.
Будзь па-журналісцку суворы нават з тымі, з кім згодны.
Не заводзь сабе "любімчыкаў".
Ніколі не згаджайся на зьдзелкі.
Не прымай падарункі, напрыканцы ўсё роўна рахунак апынецца ля тваіх дзьвярэй.
Ніколі не рабі выключэньняў.
Паважай прыватнае жыцьцё.
Заўжды рабі нататкі і трымай іх у бясьпецы.
Азірайся, калі вяртаешся заўжды адной дарогай.
Ведай свае факты.
Ведай свае абмежаванасьці.
Правярай і пераправярай.
Будзь вельмі ўважлівы, калі думаеш, ці напісаў тое, што хацеў напісаць.
Заўжды давай правяраць тое, што ты напісаў, другой пары вачэй, нават калі гэты чалавек не зьяўляецца журналістам.
Не імкніся дарэмна працаваць на "добрыя ўводзіны" і рабіць сэнсацыйную назву, калі ў тваёй працы ёсьць слабыя мейсцы.
Пакінь нататку блізкім, калі пачынаеш тайнае рассьледваньне. Так, на ўсялякі выпадак.
Трымаючы ў думках альбо ў дзёньніку сьпіс гісторый, якія б ты хацеў распрацаваць, давай ім вытрымку: калі гісторыя застанецца вартай і праз тры месяцы, тады трэба брацца за яе ўсур'ёз.
Заўжды захоўвай копіі ўсіх э-мэйлаў, тэкстаў, датаў тэлефонных званкоў і запомні, што іх ніколі нельга выкідаць.
Давярай сваім інстынктам, калі нешта рассьледуеш, але заўжды прытрымлівайся фактаў, калі транслюеш альбо выдаеш свае матэрыялы.
Правярай бліжэйшыя вуліцы, калі гарыць галоўная!
Зразумей, што ў палітыкаў заўжды ёсьць сцэнар.
Сачы за тымі, хто б жадаў бачыць цябе скампрамітаваным.
Перамагай свае ўласныя матывы, заангажаванасьці, пачуцьці, перакананьні і г. д. Яны не павінны ўплываць на баланс, безбаковасьць і аб'ектыўнасьць тваіх работ.
Не падвяргай апытаных небясьпецы.
Паважай інтэлектуальную ўласнасьць: ад камэнтара і да створанага юзэрам кантэнту, будзь удзячным.
Ніколі не кажы "прыйдзецца пачакаць і паглядзець" альбо "час пакажа", калі ты ня ведаеш, чым скончыцца гісторыя (альбо чым яна павінна скончыцца), не бярыся за яе.
Ніколі не кажы "ахвяры не былі названыя": яны былі названыя, калі нарадзіліся. Ты ж маеш на ўвазе "паліцыя не выкрывае імёны ахвяраў".
Асаблівасьці ангельскай: More than = quantity, over = height. Хто ведае, можа спатрэбіцца калі-небудзь.
Не выкарыстоўвай доўгія і складаныя словы, калі тое ж самае можна сказаць кароткімі і каротка.
Пазьбягай дадатковых і непатрэбных вынікаў, бо яны могуць ўскладніць і замутніць тую інфармацыю, якую ты намагаешся данесьці.
Перадавай сэнс тэрміновасьці толькі тады, калі гэта дарэчы, але заўжды заставайся сумленным і не перабольшвай важнасьць падзей. (*)
Не стаўся з павагай да тых, да каго не абавязаны. (*)
У ангельскай мове ёсьць цікавая асаблівасьць – казаць, што людзей эвакуююць – памылка, бо ў ангельскай інфармацыя пра тое, што слова evacuate паходзіць ад лацінскага evacuare (апаражняць) захавалася, і апаражняць можна толькі будынкі ці кішачнікі, але ніяк не людзей. Беларускай мовы гэта не датычыцца.
Будь асьцярожны і ўважлівы, калі грукаешся ў дзьверы да сям'і, дзе нехта загінуў: некаторыя з задавальненьнем прапануюць увайсьці, напояць гарбатай, пакажуць старыя сямейныя фотаздымкі і, магчыма, дазволяць адзін забраць з сабою; а некаторыя могуць спусьціць на цябе сабак.
Чуткі могуць быць карыснымі, каб раскрыць патэнцыйную гісторыю, але яны зусім не навіны, пакуль не пераправераныя і не даказаныя.
Будзь вельмі ўважлівы і пераканайся, што твая праца дасягнула ідэалу, але не стаўся да гэтага занадта сур'ёзна: ёсьць жа людзі, якім трэба ведаць тыя факты, якія ты выкрыў.
Заўжды дабівайся ад людзей таго, што табе патрэбна. Нават калі гэта будзе каштаваць табе выпіўкі ў бары.
(*) = пазычана ў калег.
Пераклад: Mart Vera.