MAM у сетцы

Фонд Новыя Медыі распрацаваў рэсурс mammedia.org сьпецыяльна як віртуальную сістэму для выпуску электронных газэт. Увесь працэс стварэньня ўласнай мультымы (э-газэты), ад канцэпцыі да рэалізацыі, складае ўсяго 5 крокаў. На кожным этапе аўтары маюць поўную свабоду выбару формы й зьместу. У межах віртуальнай сістэмы можна лёгка ладзіць абмен досьведам між газэтамі, каб супольна дасканаліць журналісцкія навыкі сябраў рэдакцый.
*Практычныя матэрыялы Элекцыяў дапамогуць вам як сьлед падрыхтавацца да такой адказнай справы як выпуск ўласнай газэты.

Прыдумай сабе сябе... і падзяліся з іншымі
Выдумай ідэю, канцэпцыю й назву будучай газэты, пачні збор патрэбнай інфармацыі й потым апрацуй графічнае афармленьне. Віртуальная сістэма дасьць табе магчымасьць увасобіць самае сьмелае бачаньне электроннай газэты ў практыцы. Ад Цябе патрабуецца мець голад на крэатыў, прагу апісаньня навакольнага сьвету, схільнасць да рэфлексіі й жаданьне супрацы.
Ствары рэдакцыйны акаўнт на mammedia і запрасі сяброў
Утвары зь сяброў і знаёмых новы журналісцкі калектыў і падзялі ў ім ролі паводле сямі функцыяў з рознымі правамі доступу: галоўны рэдактар, намесьнік рэдактара, сакратар, тэматычны рэдактар, журналіст, карэктар і графік. Усе ў зборы? Паехалі!

Абяры й мадыфікуй пад сябе адзін з гатовых макетаў
Mammedia.org прадастаўляе розныя газэтныя шаблоны, якія зробленыя з увагі на тэматычны профіль э-газэты: культурны часопіс, фотаальбом і г.д. У кожным з макетаў карыстальнік павінен выбраць тып шрыфта, але мае пры гэтым магчымасьць поўнай свабоды мадыфікацыі выбранага стылю.
Вырашы, як пакажаш рэчаіснасьць і выразіш свае погляды
Можа, дзякуючы свайму таленту, імпэту й крэатыву тваё бачаньне сьвету прыйдзецца да спадобы людзям і твая э-газэта ў будучыні стане афіцыйным выданьнем нейкай навучальнай установы, гораду ці краіны? Спяшайся зьмяняць навакольны сьвет, пакуль ён не зьмяніў цябе.

Э-газета offline
Каардынатары праекту ўважліва назіраюць за э-газэтамі, даюць парады й ладзяць конкурсы. Лепшыя выданьні атрымліваюць фінансавую падтрыку й праз пэўны час пачынаюць выходзіць на паперы. Газэта становіцца рэгулярнай, а яе стваральнікі - рэальнымі журналістамі.

1) Nicemonkey, Photoxpress