Новыя Мэдыі пачынаюць і перамагаюць

Сацыяльныя сеткі, Вікіпэдыя, блёгі й мікраблёгі ўжо сталі неад’емнай часткай Інтэрнэту. Аўтары Econsultancy апублікавалі падборку цікавых лічбаў і фактаў датычных сучасных сацыяльных медыяў.

Сацыяльныя сеткі й блёгі – чацьвёрты па папулярнасьці сэрвіс Інтэрнэту. Яны болей папулярныя, напрыклад, чым электронная пошта. На дадзены момант 67% інтэрнэт-карыстальнікаў наведваюць розныя суполкі, а 10% усяго часу онлайн праводзяць на сайтах сацыяльных мэдыяў.

Калі б Facebook быў краінай, гэта была б чацьвёртая па колькасьці насельніцтва дзяржава ў сьвеце – большая за Бразілію, Расею й Японію.

80% кампаніяў у гэтым годзе выкарыстоўвалі (альбо плянуюць ужываць) LinkedIn у якасьці асноўнага інструмэнту для пошуку супрацоўнікаў. Нядаўна колькасьць карыстальнікаў, якія зарэгістраваліся на гэтым сайце, перавысіла 45 млн.

Каля 64% маркетолягаў выкарыстоўваюць сацыяльныя мэдыі на працягу 5 альбо болей гадзінаў у тыдзень падчас арганізацыі рэклямных акцыяў. Пры гэтым 39% маркетолягаў ужываюць іх 10 альбо болей 10 гадзінаў на тыдзень.

Радыё спатрэбілася 38 гадоў, каб заваяваць аўдыторыю ў 50 млн слухачоў. Тэлебачаньне дасягнула такога ж паказчыку за 13 гадоў, а Інтэрнэт – за 4 гады. Меней чым за 9 месяцаў аўдыторыя Facebook перавысіла 100 млн карыстальнікаў.

Колькасьць артыкулаў у Вікіпэдыі на дадзены момант налічвае болей 13 млн, яны напісаныя на болей, чым 260 мовах сьвету. Аўдыторыя гэтага сайту – звыш 60 млн. унікальных карыстальнікаў штомесяц.

Паводле апошніх дадзеных Technorati, у сьвеце налічваецца болей за 133 млн блёгаў. У сярэднім 900 тысяч блёгаў зьяўляюцца кожныя суткі.

Мяркуеца, што Youtube можа адначасна паказваць болей за 75 мільярдаў відэапатокаў, якія змогуць праглядзець каля 375 унікальных карыстальнікаў у гэтым годзе.

Самым чытабельнымі Twitter-аўтарамі зьяўляеюцца Эштон Катчер (Ashton Kutcher), Эллен ДэДжэнэрес (Ellen DeGeneres) і Брытні Спірс (Britney Spears). Колькасьць падпісчыкаў, якія чытаюць іх блёгі ў Twitter, перавысіла колькасьць насельніцтва Аўстраліі.

Паводле дадзеных Socialnomics, калі б чалавек атрымліваў па 1$ за кожны артыкул, зьмешчаны на “Вікіпэдыі”, ён бы зарабляў 156$ на гадзіну.

Сэрвіс анлайнавых закладак Delicious налічвае болей за 5 мільёнаў карыстальнікаў і болей за 150 мільёнаў спасылак.

Пачынаючы з красавіка мінулага году колькасьць карыстальнікаў Twitter павялічвалася на 20 мільёнаў штомесяц.

Створаны ў 2004 годзе фотахостынг Flickr утрымлівае каля 3,6 мільярдаў фотаздымкаў.

Як вынікае са справаздачы Technorati, 77% усіх актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў рэгулярна чытаюць блёгі.

Крыніца: Econsultancy.com

Creative Commons License
Усе фотаздмыкі зьмешчаны на падставеліцэнзіі Creative Commons .
Фота:

Ramon Grosso, Photoxpress