MAM у сетцы
Агляд цікавых праграмаў стажыровак, грантаў і конкурсаў – і ня толькі тых, якія прапануе Фонд “Новыя мэдыі”. Праграмы адрасаваныя людзям розных узростаў і розных інтарэсаў, каб кожны змог знайсьці штосьці для сябе. Калі ты цікавісься мэдыямі і імкнешся рэалізаваць свае ідэі ці разьвіць хоббі - то гэтае месца для цябе.
Фонд Новыя Мэдыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма" запрашаюць грамадзянаў Беларусі ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысьвечаных разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы. Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытаньні і аплочваюць пражываньне, харчаваньне і праезд удзельнікаў.
Маладыя польскія журналісты разам з прадстаўнікамі Фонду Новыя Мэдыі і пры падтрымцы Польска-Літоўскага Фонду Абмену Моладзі ў чаровы раз сустрэліся ў Вільні зь літоўскімі і беларускімі аднагодкамі 27-28 траўня, у памяшканьні Эўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэту.
У рамках праекту „Інтэрлекцыі – новыя мэдыі і тэхналёгіі ў фармаваньні грамадзянскай супольнасьці” каманда варшаўскага Фонду Новыя Мэдыі сустрэлася зь літоўскім і беларускімі студэнтамі ў Вільні. Маладзёны размаўлялі пра мажлівасьці і формы камунікацыяў, новыя мэдыі ў Польшчы, Летуве і ў Беларусі, пра магчымасьці і пагрозы ў віртуальным сьвеце, пра самарэалізацыю і творчае эга.
Прэмія Energy Globe - узнагарода, якая штогод прысуджаецца экалягічым ініцыятывам ва ўсім сьвеце. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць прэмію ў памеры 10.000 эўра. Працоўная мова - ангельская ці нямецкая. Катэгорыі праектаў: “Зямля”, “Агонь”, “Вада”, “Паветра” й “Моладзь”.
Часопіс Foreign Affairs запрашае студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе эсэ. Пераможца атрымае прыз у памеры 1, 000 даляраў ЗША і ягоная праца будзе апублікаваная на сайце часопісу. Тэма для эсэ “Ці непазьбежны заняпад Захаду?” Удзел у конкурсе могуць прымаць студэнты акрэдытаваных каледжаў ды унівэрсытэтаў, якія сканчваюць навучаньне не раней за травень 2011 г.
Прэмія заснавана ў 1979 годзе ў гонар Юджына Сьміта, легендарнага амэрыканскага фотаэсэіста. Грант уручаецца фатографам, якія дакумэнтуюць жыцьцё чалавека ў духу гуманістычнай фатаграфіі Юджына Сьміта. Пераможца атрымае грант у памеры 30, 000 даляраў ЗША, прызначаны для выкананьня праэкту фотаэсэ.
Пазаштатныя тэлежурналісты, якія асьвятляюць міжнародныя навіны і бягучыя падзеі, запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе імя Роры Пэка. Конкурсныя працы мусяць быць упершыню паказаныя ў эфіры ў пэрыяд з 1 жніўня 2010 па 31 траўня 2011 году.
Праграма скіраваная да валанцёраў і маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадзкіх арганізацыях ды ініцыятывах, ўдзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадзкіх рухах. Удзел зьяўляецца бескаштоўны. Арганізатары пакрываюць ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаваньне і пражываньне. Рабочыя мова лягеру - польская, беларуская, украінская.
Часопіс The Economist і PBS NewsHour а праводзяць конкурс незалежных дакумэнтальных фільмаў. Фільмы могуць датычыць розных тэмаў - ад астраноміі да сельскай гаспадаркі, але маюць несьці новыя ідэі і пэрспэктывы ды інспіраваць дыскусыі.
Пераможца атрымае магчымасьць на працягу 6 месяцаў працаваць з асабістым ментарам з Асацыяцыі он-лайн СМІі, а таксама магчымасьць бясплатна наведаць штогадовую канфэрэнцыю Асацыяцыі, якая адбудзецца ў верасьні бягучага году ў Бостане (ЗША).