Ц

Цэнзура

- абмежаваньне асобай або інстытуцыяй права на выказваньне іншых асобаў. Афіцыйны кантроль над публікацыямі, перадачамі, фільмамі, тэатральнымі пастаноўкамі і г.д., які праводзіцца адмысловай установай і ацэньвае інфармацыю з палітычнага, побытавага і маральнага пункту гледжаньня; установа, якая зьдзяйсьняе гэты кантроль. Існуе прэвентыўная цэнзура – кантроль друкаваных сродкаў перад іх публікацыяй, і рэпрэсыўная – кантроль пасьля публікацыі. Цэнзура – гэта таксама абмежаваньне дзяржавай пад рознымі нагодамі асноўных правоў чалавека – права на свабоду слова і свабоду прэсы.