Ф

Фельетон

- кароткі публіцыстычны твор звычайна на грамадскую, побытавую або культурную тэматыку з выкарыстаньнем літаратурна-мастацкіх вобразных сродкаў. Насамрэч фельетон – гэта тэкст іранічнага, парадыйнага або нават зьдзеклівага характару на сур’ёзныя тэмы – напрыклад, сітуацыі, падзеі, рысы характару, а таксама грамадзтва і супольнасьці (асяродкі). Твор можа быць зласьлівы, часам непрыемны, але заўсёды выклікае сьмех, хоць часам і скрозь сьлёзы. Каб напісаць добры фельетон патрэбныя – апроч аўтара – пяць рэчаў: выдатны загаловак, саркастычнае пачуцьце гумару, уменьне ёміста асудзіць абсурдныя сітуацыі, свабоднае арыентаваньне ў анекдотах і забаўляльных гісторыях, а таксама цэльная ідэя.

Фотарэпартаж

- рэпартаж у прэсе, які складаецца з шэрагу здымкаў і кароткага тэксту.