Р

Рэдакцыйны матэрыял

- збор навінаў, згрупаваньне фактаў з пэўнай вобласьці, нататкі, дакумэнты і г.д. як аснова для далейшых дапрацовак, журналісцкіх дасьледаваньняў.

Рэдакцыя

- падрыхтоўка тэксту да друку, стылістычная яго апрацоўка і праца са зьместам; спосаб выказвання, напісаньня, фармулёўка.  

Рэдкалегія

- калектыў, які сумесна распрацоўвае канцэпцыю выданьня, вызначае яго змест.

Рэклама

- спавешчаньне, што ўтрымлівае інфармацыю, якая намаўляе адрасатаў да чагосьці. Мэта рэклямы – схіленьне да набыцця пэўнага тавару або карыстаньня пэўнымі паслугамі. Неадназначныя меркаваньні выклікае рэкляма на мяжы з адукацыйнымі матэрыяламі, якая аб’ядноўвае спецыялістычныя артыкулы з рэкляманавым прадуктам, а таксама на мяжы з карупцыяй, якая спалучае рэклямную дзейнасьць з вельмі дарагімі адукацыйнымі выездамі. 

Рэпартаж

- (анг. reporter i фр. reportage ад лац. reportare) публіцыстычна-літаратурны жанр, жывое апісаньне рэальных падзеяў, якое адбываецца на падставе назіраньняў аўтара, рэпартэра.

Рэпартэр

- журналіст, які зьбірае і апрацоўвае бягучыя (часта лакальныя) навіны для часопіса, радыё, тэлебачаньня ігд.; дакладчык.