М

Макетаваньне (макет)

- працэс стварэньня агульнай кампазіцыі з тэкстаў і выяваў, якія ўтвараюць публікацыю. Мэта макетаваньня – стварэньне макету, такога размяшчэньня тэкста і выяваў, якое забясьпечвае аптымальнае успрыманьне інфармацыі, пададзенай у пэўнай публікацыі. Ад макету залежыць якасьць успрыманьня інфармацыі і разуменьне перадаванага зьместу чытачамі.

Маюскул

- прапісныя літары ў друку, зь якіх складаецца цэлае слова або радок.

Мэнэджэр па друку

- прадстаўнік выдаўца ў рэдакцыі, які кантралюе працу падначаленага персаналу, займаецца перадвыдавецкай падрыхтоўкай выданьня з пункту гледжаньня патрэбаў рынку, плянуе ход выдавецкага працэсу.