К

Калонка

- назва кожнай старонкі публікацыі, абмежаваная яе задрукаваным абшарам. Mожа разумецца таксама як запоўненае тэкстам поле або частка старонкі,. Пры такім разуменьні пэўныя элементы (напрыклад, заўвагі) могуць знаходзіцца як у полі калонкі так і па-за калонкай. 

Камэнтар

- тэкст, які паводле свайго вызначэннья фармуе грамадзкую думку, апэлюе да фактаў, а потым выяўляе погляды аўтара, датычныя закранутых пытаньняў. Часта аргумэнты аўтара вельмі эмацыйныя, маюць на мэце пераканаць чытача ва ўласнай рацыі. Каментар павінен заканчвацца высновамі аўтара, падсумаваньнем або нават рытарычным пытаньнем да чытачоў.

Капітэль

- шрыфт прапісных літараў, якія маюць вышыню, роўную з малымі літарамі таго ж самага памера (кегля) і не маюць падаўжэньняў (“хвосьцікаў”) ані ўніз, ані ўверх.  

Карупцыя

- атрыманьне або памкненьне атрымаць супрацоўнікам грамадзкай інстытуцыі матэрыяльнай або асабістай карысьці ўзамен за выкананьне сваіх абавязкаў або за парушэньне закону; подкуп, хабар.  

Карэктар

- выпраўляе артаграфічныя і стылістычныя памылкі ў матэрыялах, накіраваных на друк, а таксама друкарскія памылкі.  

Карэктура

- выпраўленьне памылак, унясеньне правак перад публікацыяй тэксту. Пазначэньне памылак набору на чарнавых адбітках (якія называюцца карэктарскімі) з дапамогай прынятых карэктарскіх знакаў.

- аўтарская –  унясеньне правак аўтарам;

- стылістычная –  выпраўленьне стылістычных памылак і недахопаў;

- шпальтавая карэктура  і выпраўленьні ў шпальтах;

- тэхнічная –  вызначэньне і выпраўленьне тэхнічных  памылак набору;

- на аркушах выпраўленьне  памылак на адбітках пераломленых  калонак;

- уласная (хатняя) першая карэктура, зробленая карэктарам друкарні.

Крыптарэкляма

- прыхаваная рэклямная дзейнасьць, зьвязаная з атрыманьнем журналістам або рэдакцыяй матэрыяльнай або асабістай карысьці ад асобы або прадпрыемства, якія імкнуцца да замены рэклямы рэдакцыйнай інфармацыяй для стварэньня ўражаньня аб’ектыўнасьці. Крыптарэкляма палягае на артыкуляцыі ў рэкламных мэтах тавару, паслугі, назвы фірмы, дзейнасьці прадпрыемства ў тэкставай форме або на выяве, рэпрэзентаваных такім чынам, які ўводзіць у зман адрасатаў дадзенай інфармацыі адносна яе характару, мэты і прызначэньня. 

Курсіў

- нахілены друкаваны шрыфт.