Г

Газета

- "агульнаінфармацыйнае перыядычнае выданьне ў друкаванай форме або ў форме гуку, а таксама гуку і вобразу, якое выходзіць часьцей, чым раз на тыдзень".

Галоўны рэдактар

- журналіст, адказны за ўвесь часопіс, радыё- або тэлеперадачы. Асоба, якая кіруе працай у рэдакцыі і адказвае за кшталт і зьмест выданьня. Галоўны рэдактар арганізуе працу калектыву журналістаў, часта займаецца падборам журналістаў. У адпаведнасьці з польскім законам аб смі галоўны рэдактар кіруе рэдакцыяй, галоўным рэдактарам можа быць правамоцная асоба, якая мае польскае грамадзянства і не пазбаўленая грамадзкіх правоў.