MAM у сетцы
- афіцыйная, забясьпечаная законам аб смі інфармацыя, мэта якой – тлумачэньне, удакладненьне або абвяржэньне пададзенай раней памылковай або няпоўнай інфармацыі.
- арганізуе працу рэдакцыі, зацьвярджае да друку ўсе палосы, часта адказвае за моўны бок газеты. Таксама падтрымлівае кантакт з чытачамі, адказваючы на іх лісты, e-mail’ы.
- форма публіцыстыкі, прызначаная патлумачыць і пракамэнтаваць чытачу падставы і значэньне здарэньняў, апісаных у навінавых калонках, таксама тут выяўляецца стаўленьне да гэтых здарэньняў. Тэарэтычна рэдакцыйны камэнтар рыхтуюць дасьведчаныя журналісты рэдакцыі, на практыцы бывае па-рознаму.
- (ад лацінскага articulus – уступ, пункт, частка) публіцыстычны твор на палітычную, сацыялягічную, навуковую або культурную тэму, у якім аўтар дастасоўвае зьмест да пастаўленай ва ўводзінах тэзы або тэзаў. Артыкул не навязвае правілаў, не мае строга акрэсьленых прыкметаў гатунку; дае шмат свабоды ў выбары кампазыцыі.
- працэс сьвядомай карэктыроўкі ўласных твораў з увагі на іх спрэчны ці вульгарны складнік або неўсьвядомленае дапасаваньне сваёй творчасьці да канону, прынятага ў грамадзтве.