І

Імпрэсум (выходныя дадзеныя)

- гэта неад’емны і абавязковы элемент афармленьня газеты. У розных выданьнях можа быць размешчанае на абсалютна розных старонках, звычайна на другой або перадапошняй. У школьных газетах і мультымах – таксама на апошняй. У імпрэсуме размешчаныя найважнейшыя звесткі пра рэдакцыю: імя і прозьвішча (у такім парадку!) апякуна, галоўнага рэдактара, намесьнікаў (калі яны ёсьць), адказнага сакратара (вельмі важная роля! Ня блытаць зь іншымі сакратарамі!), мастакоў, а таксама калектыў астатніх журналістаў. Падаецца поўная назва школы з адрасам і нумарамі тэлефонаў, e-mail’ам, магчыма, адрасам інтэрнэт-старонкі. Таксама было б добра зьмясьціць такі запіс: „пакідаем за сабой права на скарачэньне і праўку тэкстаў, а таксама адмову ад друкаваньня ананімных або нецэнзурных тэкстаў” а таксама „не адказваем за зьмест рэкламы”. Можна пазначыць у імпрэсуме наклад (кошт газеты не пазначаем, бо не вядзем бухгалтэрыі).

Інтэрвію

- размова з асобай або групай асобаў, з мэтай здабыцьця інфармацыі. Характэрная рыса інтэрвію – выказваньні інтэрвіюера маюць форму пытаньня. Інтэрвію – гэта інтэрактыўны жанр, які грунтуецца на дыялёгу.

Інфарматар

- асоба, якая супрацоўнічае з журналістам, прадастаўляючы яму вартую даверу інфармацыю на пэўную тэму. Інфарматар зьяўляецца важнай крыінцай інфармацыі, часта недасяжнай іншым чынам. Мяркуецца, што атрыманая такім шляхам інфармацыя – праўдзівая, а яе распаўсюд прыносіць грамадзтву карысьць. Інфарматар не павінен атрымліваць ніякай матэрыяльнай узнагароды. У той жа час інфарматар атрымлівае гарантыі, што журналіст не раскрые нікому яго асобу. 

Інфармацыйнае спонсарства

- від спонсарства, калі фірма са сфэры сродкаў масавай інфармацыі прадастаўляе час або рэкламную плошчу з мэтай рэклямы пэўнай падзеі ўзамен на мажлівасьць размясьціць сваю рэкляму, лягатыпы і г.д у сувязі з гэтай падзеяй. 

Інфармацыйны брокер

- (англ. Infobroker) – асоба, якая за аплату шукае й разьмяшчае інфармацыю.

Інфармацыя

- інфармацыя нароўні з публіцыстыкай лічыцца асноўным гатункам журналісцкіх матэрыялаў, якія маюць адпаведныя сваім мэтам стыль, кампазыцыю, крыніцы і месца публікацыі. У размоўнай мове інфармацыяй называюцца розныя яе варыянты: паведамленьне, нататка. Інфармацыя можа існаваць без публіцыстыкі, але публіцыстыка не можа існаваць без інфармацыі.