Што да чаго?

Шляхі да лепшага разуменьня медыяў і спосабаў іх фармаваньня – перад вамі. Зьвярніце ўвагу: прэса карыстаецца ўсё меншай папулярнасьцю, а інтэрнэт “увайшоў у кожны дом” ды паволі пачынае замяняць сабой СМІ... І што мы адкажам адкрытаму грамадзтву?

Усё пачынаецца на Mammedia.org

 

Гэта рэсурс, дзе можна заснаваць, скласьці й зьмясьціць уласнае выданьне – мультыму.

Мультыма – гэта мікс розных мэдыяў, э-газэта, якую можна публікаваць у сеціве, захоўваць у pdf i друкаваць. Апрача тэкстаў і графікі ў мультыме можна зьмяшчаць гукі, відэа і спасылкі на старонкі www. На mammedia.org вас чакаюць гатовыя макеты, куды застаецца толькі ўставіць творчы тэкст... Больш пра мультымы можна прачытаць у нашым Лікбезе.

Аднак практычныя веды гэта ня ўсё...

Партал э-лекцыі – веды на вагу золата

Менавіта тут - на Э-лекцыях могуць знайсьці падтрымку маладыя журналісты і х настаўнікі. Ня важна, ці рэдагуеце вы школьную сьценгазэту, ці мультыму, ці ствараеце нешта зусім новае і нязнанае - э-лекцыя дапамогуць вас дастойна прымяніць тэорыю ў практыцы! Напісаная прафэсійнымі журналістамі рубрыка для тых, каму гэтага падасца мала, Табе мала? падкажа, як хутка і трапна знаходзіць у сеціве патрэбную інфармацыю. Вы дазнаецеся пра памылкі, праблемы, рэаліі й трэнды журналісцкага сьвету, калі зазірнеце ў разьдзел Ref-лекцыі. Падручнік, выкладзены ў форме он-лайн адукацыі, дасьць вам тэарэтычныя веды, мажлівасьць папрактыкавацца ў інтэрв'ю зь віртуальнымі зоркамі, а напрыканцы сэмэстру – сэртыфікат аб заканчэньні.

Разьдзел Санітар слова ня мае нічога супольнага з медыцынай, затое тут вашыя тэксты раскладуць на лапаткіі, пакажуць памылкі й падкрэсьляць посьпехі.

Журналіст ня можа будаваць сваю працу толькі на складным пісьме – ён павінен берагчы й разьвіваць ў сабе журналісцкія ідэалы і запаветы.

Самых здольных і актыўных мы заахвочваем не абмінуць увагі такія карысныя разьдзелы як конкурсы, стажы і гранты.

Майстар-клясы

Жывы кантакт не замяніць ніякім інтэрнэтам! Калі вы стварылі сваю мультыму, але вам бракуе сіл, нахтненьня ці ідэяў, ці можа вы хацелі бы ведаць, як абіраць тэмы і чым адрозьніваецца навіна ад камэнтара – пакідайце заяўку на правядзеньне трэнінгу з вашай камандай. Прафэсійныя і аўтарытэтныя журналісты сустрэнуцца з вамі і распавядуць, як паводзіць сябе на прэс-канфэрэнцыі, а як – на інтэрв'ю, і гэтак далей. Мы пастараемся задаволіць патрэбы вашага прафэсійнага росту на Майстар-клясах.

Вось што прапануе вам Моладзевая Акцыя Мультымэдыяў.

У вас ёсьць выбар, ёсьць уплыў, ёсьць мэдыі.

Колькі вы з гэтага возьмеце, залежыць толькі ад вас.

Посьпехаў!