MAM у сетцы

Ці думалі вы некалі заняцца пісаньнем і рэдагаваньнем?
Рэсурс Mammedia.org можа стаць для вас пачаткам ці працягам гэтага шляху і шанцам навучыцца пісаць прафэсійна. Кожны, хто лічыць сябе здольным да пісаньня і мае кола людзей, зь якімі хацеў бы працаваць, можа стварыць і рэдагаваць уласную вольную газэту – у рэале і інтэрнэце, з гукам, фота і відэа. Уласнае СМІ з шанцам на развіцьцё.
Старонка mammedia.org створаная для тых, хто хоча ствараць.
У мяне ёсьць выбар, у мяне ёсьць уплыў, у мяне ёсьць мэдыі - вось нашае пасланьне.
У эпоху Інтэрнэту і сацыяльных мэдыяў кожны голас можа быць пачуты, кожнае меркаваньне мае значэньне, кожная асоба зьяўляецца важнай. У глябальным грамадстве болей не засталося нязначных людзей, выбараў ці рашэньняў. Штодня кожны чалавек робіць нейкі выбар, які ўплывае на ягонае жыцьцё, і агулам - на лёс навакольнага сьвету.
Любы наш крок, слова й літара маюць вагу й свае наступствы: ці загаворыце Вы, калі іншыя прамаўчаць, ці будзеце дзейнічаць, калі іншыя апусьцяць рукі альбо зашыюцца ў кут? Вельмі істотна, ці распаўсюджваеце Вы праўду тут і цяпер і наколькі адказна гэта робіце.
У новым стагоддзі інфармацыя разыходзіцца імгненна. СМІ сталі магутным рухавіком разьвіцьця. Праект МАМ дае магчымасьць стаць часткай гэтага працэсу, стварыўшы ўласную э-газэту. Ствараючы й фармуючы новыя мэдыі, вы бярэце адказнасьць за кірункі развіцьця мэдыйнай супольнасьці і вучыцеся эфэктыўнай каманднай працы.
… Калі адказ ТАК! - табе сюды - mammedia.org