MAM у сетцы

Прапаноўваем Вашай увазе цудоўныя водгукі і каментары ад Пятра Садоўскага і Вадзіма Александровіча – членаў журы конкурсу “Народны журналіст”
Аўтарка кранае вечную тэму: нараджаемся і жывем мы няроўныя. Як паміраем – становімся роўныя. (Гэта, пэўна, калі не думаць пра той іншы Свет, грэх, вечнае жыццё). Але ж могідкі ў розных народаў розныя… Алена піша як майстар. Выдатная беларуская мова, няма лішніх словаў, усё на сваім месцы. З даглежданых польскіх могілкаў у Варшаве вяртаецца на Гомельшчыну праз аповяд бабы Ліды да лёсу дзядзькі Макара. Макар годна пражыў жыццё. У вайну ратаваў суседзяў, рызыкуючы сваім жыццём.
Памёр. “ …Засталася ад яго магіла – звычайная закінутая САВЕЦКАЯ магіла з заімшэлым помнікам. ..”, – піша аўтарка. “Можа, таму так і жывем, бо не шануем ні свае могілкі, ні гісторыю”, – заключае Алена. Не паспрачаешся з аўтаркай. Праўда жыцця. Ды толькі адзін мінор. Каб жа хто тыя могілкі прыбраў… Можа, варта было б прыдумаць шчаслівы канец?
Добра, каб людзі чыталі такое. Бо, можа, і па чужым сэрца забаліць?
Добрая зацемка на актуальную тэму – безгаспадарчасць за дзяржаўныя грошы, лічы – за нашыя падаткі. Ад такога матэрыялу і “Звязда” б не адмовілася. Добра па-журналісцку. Толькі нечага не хапае. А што ж самі людзі, аўтар? Яны ж там галасуюць, выбіраюць…Нехта піша ў газету. А як астатнія? Пра кітайцаў можна было б слоўца праблемнае сказаць. Яны, падобна, яшчэ дадуцца нам у знакі. У тым ліку і з іхняй нялепшай тэхналогіяй. Увогуле ж – цікава.
Вельмі сімпатычны сп. Ігар, герой нарыса. Ён дзейнічае. І не адзін. І людзі нечага дабіваюцца, перамагаюць нахабных вадзіцеляў цяжкіх фураў. Рэдкі нарыс: не толькі крытыка, але і дзеянне. Напісана прафесійна, займальна, хоць кароткі фільм рабі. Толькі нічога не сказана пра якасць дарожнага пакрыцця. Гэтыя выбоіны (асабліва пасля дажджу і марозу) з’яўляюцца там, дзе дарожнікі схалтурылі. На добрай гравейцы нават фуры не так лёгка ямы робяць. Грэйдэры лёгка раўняюць няякасную пясчаную і гліністую паверхню, а праз два-тры дні – зноў калдобіны ды калюгі. Дынамічны сюжэт.
Ніжэй пададзеная фатаграфія дэманструе, што хутка пры бяздзеянні мясцовых уладаў насельніцтва пачне ствараць камітэты самаабароны.

Напісана, па-расійску кажучы, “незатейливо”. Аднак, тэма вострая. Колькім з нас яшчэ трэба прачнуцца ці пераадолець страх, каб жыць паводле сумлення. Зразумелы юнацкі максімалізм. Напісана як споведзь. Верыцца аўтару. Няхай бы мясцовыя людзі пачыталі. Падобна, што хлопец з нармальнай сям’і. Застаецца пажадаць аўтару ня збочыць у сваім першым жыццёвым змаганні. І не гарачыцца. Не бегчы адразу ў пракуратуру, а шукаць аднадумцаў, каб не быць аднаму. Тады з’явіцца аптымізм.
Як бы балюча і востра. Але вельмі агульна. Пра методыкі і патрабаванні можна спрачацца. Бываюць розныя настаўнікі і розныя канспекты. Пра хабар – рызыкоўна. Трэба мець доказы. А так выходзіць неяк ананімна. А дзе быў аўтар-праведнік, калі назіраў выпадкі хабару? Загаловак успрымаецца трохі метафарычна. Не ведаю, ці гэта будзе цікава чытацца. Лепш бы апісаць жыва нейкі адзін выпадак з тым жа хабарам. Як пачуваў сябе аўтар, калі даваў хабар. Ці не даваў? Тут павінна быць нешта ад самапераадольвання. Можа аўтар ведае, як працуецца тым, хто “купіў” сабе дыплом?
Разважаючы пра нашае жыццё-быццё, аўтарка выбрала форму шчырай гутаркі з сваім нябачным земляком праз сонечную кладку ад дзяцінства да дарослага жыцця і упакавала шуканае шчасце ў метафарычную Самую Прыгожую абалонку з таямнічым начыннем. Гэтым схаваным дыяментам нашага шчасця і выратавання яна называе нашую Мову. Беларускую мову. Аўтарскі мастацкі вобраз чымсці нагадвае купалаўскі: мова народа ёсць і скіпетрам і каронай, і нічым не апаганенай аздобнасцю… Паводле Настасі Кухарэнкі мова – не прыгожы каменьчык у бліскучай паперцы. Мова – выратаванне.
Амаль цытата: Корань усіх нашых грамадска-сацыяльных праблемаў не ў эканамічным крызісе, не ў памяці савецкага часу з яго пустымі крамамі, рэпрэсіямі, прыпіскамі ды імкненнем не вылучацца? Корань праблемаў – у людзях. У кожным з нас. Але ў кожным з нас і выратаванне. Можа паспрабуем зрабіць так, каб змест адпавядаў шыльдам, а ў прыгожай паперцы была цукерка? У нас ёсць адзін моцны і надзейны памагаты. Мова…
Аўтарка дае аж 8 парадаў, як пераадолець страх і пачаць гаварыць на роднай мове, пашыраючы кола сваіх аднадумцаў. Пачынаючы з малога, прыйсці да вялікага. Да яднання. Да шчасця.
Нарыс чытаецца як казань, – шчырае слова ад добрага сэрца, якое адгукнецца ўсмешкай і дабрынёй.
Пачынаючы чытаць нататку “па дыяганалі”, міжволі спыняешся на фатаграфіі коткі з пяццю кацянятамі, што ляжыць на кавалку чысценькай коўдры ў кардонным карабку. Яна глядзіць на фатографа. У ейных вачах няма страху. Відаць, яна ў добрых людзей…

Расповяд пра “звычайныя” (ужо амаль наша “звычаёвасць”!) пакуты чатырохногіх пакінутых стварэнняў, – сабак ды катоў. Месца дзеяння – Бабруйск. Высілкаў энтузіястаў з добрай душой не хапае. Не хапае сродкаў. Не хапае, як цяпер кажуць, валанцёраў. Больш за тое: працаўнікі прытулкаў звярэюць самі. Цытата: Бабруйчане бачылі фота ў газеце, завочна абіралі, напрыклад, кацяня, і адпраўляліся па паказаным адрасе. Узялі дзіця («будзе табе падарунак!»), прыйшлі ў пункт, а там ім сказалі, што Рыжыка або Барсіка як раз сёння раніцай адправілі на той свет: яго трое сутак на жыццё скончыліся. У сыночка шок, бацькі здзіўляюцца, ну як так?!
І далей: Самае страшнае, што дарослыя не вучаць сваіх дзяцей быць добрымі да жывёл. Практычна ад кожнага знаёмага маляняці можна пачуць у рамках гісторый «як я правёў лета» аб надзіманні жаб праз саломінку або аб кацяняці, якога спускалі з вышыннага дома «з парашутам» з цэлафанавага пакета. А дзеці бяруць прыклад з нас. Маім сяброўкам давялося гэтым летам ратаваць сабаку ад п’янага «выпускніка» ВДВ. «Дэсантнік» душыў бяздомнага барбоса пад радаснае іржанне сваіх сябрукоў. Напэўна, для больш моцных двухногіх забіць слабую жывёлу – гэта крута…
Няблага б тым у цывільным, хто лупіць нявінных на плошчы, паглядзець у вочы гэтай котцы ў кардонным корабе. Можа б у іх шавяльнуўся ўспамін пра дзяцінства і матчыну цыцку? Добрая публіцыстыка. Пра злое і пра добрае.
Карэспандэнцыя Валянціны Шалейнікавай – адзін з тых допісаў, прысланых на конкурс “Народны журналіст”, які абсалютна адпавядае мэтам конкурсу – узняць вострыя пытанні на месцах і спрыяць актывізацыі мясцовых жыхароў для калектыўных дзеянняў. Мая ацэнка гучыць пафасна і трохі бюракратычна, але гэта сапраўды так. Фармулёўкі і факты – як металічныя стружкі, што злятаюць з корпуса злачыннай дзяржаўнай спаруды: …”Постоянно приходится слышать, как государство построено для народа, как проявляет заботу о людях, повышает качество жизни. Но какой в действительности является «забота» демонстрирует ситуация с закрытием артезианских скважин в Севастопольском парке в г. Минске…В настоящее время скважины закрыты и, как выяснилось, уже бездействуют с 2006 г., что чиновники преподносят как временный вывод в резерв. Всё объясняется заинтересованностью некоторых высокопоставленных чиновников в использовании территории парка пл. 74 га под выгодное строительство. Имеются все основания утверждать, что скважины закрыты с последующей их ликвидацией под планируемое строительство...”
Гэта не проста словы абуранага назіральніка. Валянціна Шалейнікава ужо некалькі гадоў бескампрамісна змагаецца з гарадскім і раённым начальствам. Тысячы подпісаў, вусныя і пісьмовыя пратэсты, візіты па кабінетах… Сп. Валянціна пакуль перамагае. Злачынныя будоўлі прытарможаныя. Але лёс усіх скважын яшчэ невядомы. Так бы працаваць нашым партыям ды прафсаюзам.
Аўтарка прыводзіць абуральны факт, што царкоўнае начальства, не прыслухоўваючыся да патрабаванняў грамадскасці, планавала будаваць у Севастопальскім скверы рэлігійны цэнтр “Гефсіманія”. Назва цэнтра ў гэтым кантэксце ўспрымаецца як цынізм.
Я не ведаю, ці публікаваўся гэты матэрыял у даступных шырокаму грамадству выданнях.
Ён заслугоўвае самай высокай адзнакі і папулярызацыі.
Вадзім Александровіч:
Найперш неабходна адзначыць, што Спн. Шалейнікава сваёй шматгадовай актыўнасцю засведчыла магчымасць змагання са злачыннымі намерамі сённяшняе ўлады. Бо паняверка да сваіх сілаў што-небудзь змяніць падточвае маральны дух беларускага грамадства. І наяўнасць гэткіх асоб, як шукальніца праўды з Севастопальскага скверу паказвае слушнасць старой байкі пра двух жабак, што патрапілі ў жбан з малаком.
“В 1995 г. под давлением жителей отменено строительство религиозного центра «Гефсимания» за нарушение природоохранного законодательства. В2004г. было начато строительство трёх элитных жилых домов, в дальнейшем планировалось застроить всю территорию парка домами пл. около 76 тыс. кв. метров. Были вырублены 183 дерева, закрыты 2 близ расположенные скважины, вырыт котлован, завезена строительная техника. С невероятными усилиями более года пришлось добиваться отмены незаконного строительства, даже был составлен акт о нанесённом в результате начатого строительства ущербе лесному государственному фонду на сумму более 418 млн. рублей, который до настоящего времени никому не предъявлен, ущерб не возмещён и никто из виновных не привлечён к ответственности.”
Але артыкул, які быў пададзены на конкурс, каштоўны і сам па сабе – бяз гледзішча на асобу аўтаркі. Ён разбурае багата мітаў, што дагэтуль пануюць ў галовах жыхароў менскіх будынкаў, што ля Севастопальскага скверу. Бо пераважная большасць з іх свята верыць ў тое, што яны п’юць ваду з артэзіянскіх забораў калі іх дамоў.
“В настоящее время скважины закрыты и, как выяснилось, уже бездействуют с 2006 г., что чиновники преподносят как временный вывод в резерв…”
Больш за тое, аўтарка ўмела загастрае свае пытанне, тым самы ўзмацняючы свае папэрэднія тэзы і, за адным махам уздымае гучанне свайго артыкула з лакальнага на агульнадзяржаўна-заканадаўчы ўзровень:
“После закрытия скважин непонятно откуда поступает вода, но качество её заметно ухудшилось, несмотря на заверения чиновников о соответствии санитарным нормам. Соответствие санитарным нормам не является показателем качества воды, ведь даже вода с ярко выраженным запахом хлора, которая при кипячении образует канцерогены – непосредственная причина онкологических заболеваний, по нашим нормам также соответствует санитарным нормам.”
Асабліва каштоўным бачыцца тое, што аўтарка раскрывае механізмы дзеяння апарата цяперашняе ўлады. Які, разбэшчаны шматгадовым “разпілам” грошаў з дзяржаўнага ды “саюзнага” бюджэтаў, зараз шукае магчымасць працягу свайго звыклага ладу жыцця апасродкам “засваення” грошаў з праектаў, пад рэалізацыю каторых рэжым хоча атрымаць крэдыты міжнародных фінансовых структур.
“Закрытие действующих скважин категорически запрещается законодательством, несовместимо с требованиями государственной программы «Чистая вода», целью и задачей которой является обеспечение всех районов города качественной питьевой водой из подземных источников. Проект программы очень дорогостоящий, на его реализацию будут затрачены сотни миллиардов рублей, а также выделено 60 млн. долларов Всемирным банком. В первую очередь намечается возведение водозабора «Вязынка». По оценке специалистов только прокладка трубопровода от скважин обойдётся в 300-350 млн. евро, бурение одной скважины стоит сотни тысяч долларов, теперь можно представить, сколько будет стоить водичка.”
Аўтарка ўмела ставіць пытанні, якія непазбежна прыводзіць чытачоў да высноў пра карупцыйную зацікаўленасць чыноўнага апарату ў выдаткаванні агромністых сродкаў на свірлаванне новых крыніц пітнай вады:
“Спрашивается, зачем закрывать действующие скважины, тратить баснословные средства на строительство новых?”.
Аўтарка не збаялася і па імёнах пералічыць некаторых ўладных ды парламетраных прадстаўнікоў, якія “засвеціліся” падкрэслена-шчырым нежаданнем прыслухацца да крытыкі і прапаноў грамадскасці.
Напрыканцы артыкула Спн. Шалейнікава робіць адпаведныя высновы наконт “народнасці” сённяшняй улады:
“Более трёх тысяч жителей улиц Калиновского, Славинского, Логойского тракта подписались против застройки Севастопольского парка и уничтожения артезианских скважин, но на них никто не обращает внимания. На неоднократные обращения в Администрацию президента, Комитет государственного контроля, прокуратуру, Минприроды, Минжилкомхоз, Министерство архитектуры и строительства, Совет Министров, Главгосстройэкспертизу, Госстандарт поступают отписки, и прекращается переписка. На вопрос когда будут восстановлены все скважины, государственные организации уклоняются от ответа.”
Як член журы прасіў бы астатніх калегаў адзначыць публікацыю Яўгенія балясіна як адну з лепшых, што ўнімае вострыя праблемы ў жыцці нашых рэгіёнаў. Можна было б прасіць рэдкалегію “Народнай Волі” апублікаваць матэрыял цалкам. Артыкул напісаны прафесійна па-журналісцку. У загалоўку праглядае праблема. Каментаваць няма чаго. Дзякуй аўтару.
Шчымлівы аповяд пра аднаго з тых, хто быў на “Плошчы”. Студэнтка Герасімчык Кацярына жыве паводле сумлення і кажа пра гэта ўслых. За гэта мусіць шукаць прытулак па-за інтэрнатам. Яе выселілі: “Мы ж цябе папярэджвалі …”. Але Кацярына не можа інакш. Калі яна датрывае апошні шосты год, і ўсё скончыцца дыпломам і клятвай Гіпакрата, хворыя атрымаюць сумленнага доктара. Што тут сказаць? Трэба падтрымка сяброў, праваабарончых арганізацыяў. Страх скоўвае. Кацярына збіраецца падаваць скаргу ў суд. Хто заплоціць адвакату? Ці знойдзецца хто грамадскі? Улады ведаюць, калі судзяць Бяляцкага. Варта публікаваць артыкул, дзе магчыма, шукаць спонсараў.
Студэнтка ЕГУ расказвае, як ейны бацька, доктар-псіхатэрапэўт, адседзеў 9 месяцаў у турме паводле бяздоказнага абвінавачання ў захаванні наркотыкаў (знайшлі ўпакоўку звычайнага аптэчнага прэпарату ў хатняй аптэчцы). Пыталіся і пра дачку, як паступіла ў ЕГУ. Вызвалілі, не павыбачаліся, нічога не даказалі. Такія гісторыі трэба друкаваць спецыяльным выданнем. Прыдумаць назву серыі тыпу “Звычайны ГУЛАГ” ці нешта падобнае. Чытаецца лёгка.
Бліскучы нарыс з цікавымі фатаграфіямі каналізацыйных люкаў, як алегорыя нашай сістэмы: што на відавоку і бліжэй да начальства – вылізана і пафарбавана, як трава пад наглядам дурнога прапаршчыка. А што – далей, там, як прыйдзецца. Кожны з нас такое бачыў. Сам езджу на лецішча ў Крыжоўку, што пад Мінскам (19 км.).На Радыятарным (першы ад вакзала) няма туалету. Мужчыны спраўляюць лёгкую патрэбу на сцяну, з другога боку навесу. Так ужо гадоў 10. Можа, таму на гэтым прыпынку не спыняецца фірмовая электрычка. Пісалі і пісалі (з розным націскам). І я далучаўся. Не перамаглі. Можна пазайздросціць Юраму. Яго, пэўна, ужо баяцца. Такое трэба друкаваць серыйна. Выдатны нарыс. Здымкі з люкам, дзе кветкі і дзе лыжы тырчаць, і там. дзе гнілымі дошкамі заткнутыя, – проста фантастыка.



“Гэтыя бетонна-металічныя канструкцыі пазначаюць у нашай мясцовасці не проста адтуліны каналізацыйных камунікацый. Яны ператварыліся ў сапраўдныя люкі свядомасці дзяцей і дарослых, сталі неверагоднымі хадамі мыслення і фантастычнымі каналамі разумення рэчаіснасці”, – піша аўтар.
Бліскучы нарыс. Аўтар “радасна валодае словам”, як бы сказаў Янка Купала. Бліскучая іронія ў мінорным ладзе. Пазнаю аўтара паводле слоўцаў і стылю. Меў нагоду рэдкага электроннага ліставання ды асабістых сустрэчаў з ім. Добра, што памятае свой род, што жыве ў нацыянальных асацыяцыях, якія праглядаюць у загалоўку… Толькі чаму Мікола не разумее Купалу ў вершы “Сыходзіш, вёска з яснай явы”? Сам жа піша пра гэты “сыход”! Нават аграгарадкі, як яны будуюцца, – гэта не нямецкія малыя сучасныя паселішчы, упісаныя ў сістэму гандлёвых навакольных сетак.. Гэта – бязглузды недабуд, апрануты у “новоязовскую” назву. Купала пісаў, што вясковыя песні “усмерціць радыёвы гоман” , а “сівыя курганы парэжа сталь, як нож баранаў”… Здаецца так. Пішу, што запомнілася. “Правільныя” літаратурныя крытыкі аднеслі гэты верш да раздзелу “Праслаўленне сацыялістычнага будаўніцтва”, як “Над ракою Арэсай”, “Я – калгасніца” і г. д. Дай Бог аўтару здароўя. Хай бы ён яшчэ напісаў, як змагаецца з жыццёвым абсурдам, як працуе на ўроках замежнай мовы. Трэба Міколу пісаць раман з элементамі магічнага рэалізму і народнай камэдыі.
Выдатныя запісы пра тыповы мясцовы абсурд у г. Клецку, увогуле такім традыцыйна ўспрыманым як цывілізаванае мястэчка. Жанчына згодная нават заплаціць за паслугу, але мусіць чакаць месяцамі смеццевы кантэйнер коштам каля паўмільёна. Бо на чарзе толькі 211-я ! Гэта ж такі лукашэнкаўскі сацыялізм з бюракратычнымі інструкцыямі. Выходзіць, што ніхто не хоча зарабляць грошы – ні ЖКГ, ні той, хто кантэйнеры вырабляе. Аўтарка не проста скардзіцца і крытыкуе. Піша: “ Я як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй паспрабавала вырашыць гэтую праблему праз ЖКГ. Запісалася на прыём да кіраўніка гэтай установы сп. Навіцкага. Распавяла пра праблему жыхароў нашай вуліцы ды і горада цалкам. Прапанавала паставіць катэйнеры на вуліцах і браць з людзей аплату за вываз смецця, але сп. Навіцкі адмоўна паматляў галавой, патлумачыўшы, што гэта складаная аперацыя, якая патрабуе супрацы з банкам, бо трэба ўнесці кожную кватэру ў рахунак і налічваць аплату...
Пакуль Надзеі не ўдалося прабіць сцяну ляноты і адміністрацыйнага абсурду. Заканчваецца артыкул мінорна: “У той час, як у цэнтры паселішча высаджваюць дарагія кветкі, людзі вечарамі шукаюць, куды б выкінуць смецце. У выніку вывозяць на аўтамабілях, роварах, вазках і пакідаюць на ўзбочынах дарог, у закінутых вёсках, лясах.”
Чаму так выходзіць? Аўтарытарызм цэнтру паралізуе мясцовае самакіраванне. Нават там, дзе можна нешта самім на месцы зрабіць, баяцца пальцам пашавяліць. Такія тэксты трэба аб’яднаць у адну тэматычную групу і апублікаваць. Выдатная беларуская мова.
Маці траіх дзетак апісвае пакуты жанчын у горадзе, дзе нядаўна святкавалі з помпай чарговыя дажынкі. Піша пра свой досвед. Здаецца, чытаеш Дзікенса, Караленку ці Віктора Гюго пра трушчобы, беднякоў ды пакінутых светам няшчасных істотаў. Напісана пранізліва балюча. Лепш працытаваць: “Адзяленне, дзе знаходзяцца маці з немаўлём ужо пасля родаў, проста “ўражвае”. Таксама ніякай ізаляцыі і павагі . На ўсіх толькі адзін душ і туалет адзін, праўда, на дзве кабінкі, але кабінкі тыя без дзвярэй, таму ўсё навідавоку. То санітарка зойдзе з вядром, то іншая жанчына. Душ – гэта проста пакой, ў якім збоку зроблены сіфон, а пад нагамі паламаны паддон, на якім вельмі страшна стаяць. Ад сырасці ўся столь у цвілі, а на акне няма фіранак. Восенню, калі спадае лісце на дрэвах і рана цямнее, душавая становіцца бачная з бальніцы насупраць. Увогуле, радзільны дом даўно патрабуе капітальнага рамонту. Але і гэта не самае непрыемнае. Тое, ў што заварочваюць немаўлятак, падобна на анучу для мыцця падлогі. Гэта нешта рванае, шэрае, з вялікімі дзіркамі і заплаткамі. Пялюшкі наогул невядома з чаго. Свае прынесці нельга і даводзіцца карыстацца гэтым”.
Каб было незалежнае тэлебачанне, гэты сюжэт трэба было б прышпіліць да чарговай пахвальбы пра клопат аб мацярынстве ў Беларусі. На чарговым пасяджэнні “Клуба галоўных рэдактараў” на 1-м канале 3-га лістапада мадэратар Давыдзька (старшыня БТ) у заключнай фразе пажартаваў прыблізна так: “Вось хутка падаражэе электрычнасць, тады будзем эканоміць святло, і нашы жанчыны паправяць дэмаграфію”. Вось бы ягоную жонку у той душ.
Артыкул заслугоўвае высокай адзнакі.
Вадзім Александровіч:
Матарыял Спн. Бабёр, які атрымаў адну з самых вялікіх сумаў балаў, можно аднесці да тыповых артыкулаў пачатковых аўтараў. Як правіла, гэта рэмінесцэнцыі на тэму ўласнага досведу з моцным адбіткам мікшанавання агульнага і прыватнага. Добрая асабістая абазнанасць ды перайманасць праблемай надаюць надзвычай шчымліва-персаніфікаваны кантэкст змесціву. Да таго ж значная колькасць хібаў артыкула, што ёсць тыповымі для пачаткоўцаў, скапенсаваныя надзвычай актуальнай тэмай для беларускай нацыі. Бяручы пад ўвагу імклівы тэмп, з якім яна змяншае сваю колькасць.
Але актуальнасць тэматыкі ня можа схаваць структурнай непраяўленасці матарыяла, што збудаваны па прынцыпе “не магу маўчаць”. Гэты б артыкул мог прагучаць на парадак мацней у выпадку, каб з апошняга абзацу быў б зроблен бэкґраўнд (“урэзка”) матарыяла:
“У Беларусі часта з высокіх трыбун можна пачуць словы заклапочанасці аб даволі кепскай дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, аб захадах дзяржавы па спрыянні нараджальнасьці, аб клопаце пра здароўе парадзіх. Ці адпавядаюць гэтыя словы чыноўнікаў таму, што насамрэч адбываецца ў гэтай сферы? Мы паспрабавалі паказаць гэта на прыкладзе горада Маладзечна, які ў журналісцкіх колах любяць называць “горадам сонца”.
Тым самым артыкул адразу ўзняў б сваю планку да агульнанацыянальнага кантэксту. І магчыма, сама аўтарка патрапіла б закрануць больш шырокую плойму праблемаў, што сувязаны з праблемамі рэпрадукцыі насельніцтва ў сённяшняе Беларусі.
Наталля Ярмольчык. “Пра форэкс-памідорэкс і не толькі… “
Аўтарка гэнага тэксту Спн. Ярмольчык мае несумнеўныя літаратурныя здольнасьці і, хутчэй за ўсё, апаведную адукацыю філалаґічнага профілю. Уменне закрануць цэлую плойму праблем сучаснай Беларусі ад імя зусім простага чалавека (у дадзеным выпадку – “бабы Мані”), не згубіўшы пры гэтым орґанічнасці гэтага персанажу, што патрабуе недзюжанных здольнасцяў і навыкаў падачы матарыялу.
Пры гэтым у матарыяле вельмі дасціпна і абсалютна дакладна пададзена жыццё сённяшняе беларускай вёскі, што паступова дэґрадуе ды вымірае пад пераможна-гераічныя рэляцыі афіцыёзнай прапаґанды. І пры гэтым аўтарка выходзіць на больш высокі ўзровень мастацкага абагульнененя, калі ад імя свайго ўянага (ці рэальнага, гэта ў дадзеным выпадку няважна) – уздымаецца да вобразу сённяшняе лукашэнкавай беларусі як “фартэцыі ў татальнае асадзе” : “А я вось што думаю, нават калі дапусціць, што тым натаўцам больш няма чаго рабіць, як да нас лезці (а што ж з нас узяць, з галадранцаў, нафты ў нас няма, газу таксама, няўжо ж ім нашыя памідоры патрэбныя?), ды вось нават калі яны сунуцца да нас, то не паспеюць, не, не паспеюць, бо да гэтага часу мы самі сябе ад такога добрага жыцця знішчым, і ўлада нам у гэтым дапаможа. Мала таго, што мы самі сябе атручваем, кропячы памідоры рознай дрэнню, а як жа не крапіць, ніхто ж не хоча замест ураджаю хвігу атрымаць, дык нас яшчэ і аблажылі з усіх бакоў…”. Тым самы аўтар падводзіць да тае думкі, што Беларусь ідэалагічна патрапіла ў аблуднае кола, з якога ёй будзе надзвычай цяжка выбірацца…