Эпізод 1. Хто добра пытае, ніколі не блукае

У часопісе вучняў адной сярэдняй школы мы знайлі міні-інтэрв’ю. Прапануем прааналізаваць наступны фрагмэнт:

Ці школа не абмяжоўвае Вашых кампэтэнцыяў, ці адчуваеце Вы сябе рэалізаванай асобай?

Спадарыня Дырэктар (СП): Не, я адчуваю сябе рэалізаванай.

Вы працуеце настаўнікам па ўласным выбары ці хутчэй па прымусе?

СП: Па ўласным выбары.

Падчас ацэнкі сваіх вучняў Вы кіруецеся выключна ведамі ці сымпатыяй?

СП: Выключна ведамі.

Што Вы думаеце наконт школьнага статуту? Ці згодныя зь ім на 100%?

СП: Так, згаджаюся зь ім на 100%.

Прыходзіцца канстатаваць, што спадарыня дырэктар ня вельмі гутарлівы чалавек. Яна дае адказы на пытаньні  так, як быццам запаўняе анкету. Зьвярніце ўвагу на тое, колькі месца займаюць пытаньні, а колькі адказы. У адным выпадку журналіст?/журналістка? (адсутнасьць подпісу – гэта праява сьціпласьці ці нясьмеласьці?) задае адразу нават 2 пытаньні, а дырэктарка ўсё роўна адказвае караценькім сказам. Зрэшты, мне чамусьці не здаецца, што спадарыня дырэктар ёсьць маламоўнай асобай. Трэба было папросту яе “пацягнуць за язык”. Інтэрв’ю кіруецца сваімі пытаньнямі, і пытаньні не павінныя быць даўжэйшымі за адказы. Яны мусяць быць адкрытымі, каб на пытаньні нельга было адказаць проста “так” ці “не”. Перадусім раім паболей ужываць словаў “чаму”, “што” і “як”? Пытаньні не павінныя ўтрымліваць у сабе магчымага адказу, не спрашчайма жыцьцё суразмоўцы! Вы, напэўна, скажаце: “Файная парада, няма чаго!”. Дырэктар  - усё ж такі даволі важная асоба. Негледзячы на гэта, будзьма сьмялейшымі, спадар аўтар. А што, калі тваім суразмоўцам стане заўтра міністар адукацыі? Зрэшты, далей у цябе пачалося атрымлівацца нашмат лепей. На тваё пытаньне “якім чынам Вы сабе даеце рады зь цяжкім выхаваўчымі выпадкамі?” дырэктарка адказала: “Я іх вырашаю шляхам размоваў, калі-некалі ўзнагароджваю й караю. Вельмі важным зьяўляецца пасьлядоўнасьць паводзінаў”. А гэта ўжо падобнае да інтэрв’ю з сапраўднага месца здарэньня.

Creative Commons License
Усе фотаздымкі зьмешчаныя на падставе ліцэнзіі Creative Commons .

Здымкі: 1) Lissalou66 Апублікаваны на падставе ліцэнзіі Creative Commons

Санітар Слова