Статут

СТАТУТ УДЗЕЛУ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ У СЫСТЭМЕ - ІНТЭРНЭТ-ТРЭНІНГАХ ДЛЯ

ЖУРНАЛІСТАЎ “МУЛЬТЫМА”

I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭНЬНІ

1. Гэты Статут вызначае прынцыпы далучэньня і ўдзелу ў сыстэме “мультыма” - інтэрнэт- трэнінгах для журналістаў (далей называная сыстэмай мультыма), арганізаваных Фондам "Новыя Мэдыі", разьмешчаным па юрыдычным адрасе Bieniewice, ul. Gwiazdzista, 41, 05 - 870 Blonie, занесеным у прадпрымальніцкі рэгістр Раённым судом Варшавы, XIV Гаспадарчым аддзелам Нацыянальнага Судовага рэестру, пад нумарам KRS 0000308612, нумар NIP 118-195-73-10, нумар REGON 141485525, электронны адрас : kantakt@nowemedia.info, далей вышэйзгаданы Фонд будзе менавацца "Арганізатар".

2. Сыстэма мультыма арганізаваная ў рамках статутнай дзейнасьці Арганізатара. Сыстэма мультыма арганізаваная ў рамках інтэрнэт-сэрвісу пад назвай Моладзевая Мультымэдыйная Акцыя, разьмешчанага па адрасе mammedia.org, уладальнікам якога зьяўляецца Арганізатар. У рамках сыстэмы мультыма будуць стварацца трэнінгавыя інтэрнэт-газэты, далей званыя "мультыма", якія будуць рэгулярна - часьцей, чым раз на год - выдавацца рэдакцыйнымі калегіямі, куратарамі якіх будуць зьяўляцца ўдзельнікі сыстэмы мультыма. Ствараць мультымы могуць выключна зарэгістраваныя паводле гэтага Статуту ўдзельнікі сыстэмы мультыма.

4. Статут быў усталяваны на падставе арт. 8 закона Рэспублікі Польшча "Аб аказаньні электронных паслугаў" ад 18 ліпеня 2002 г. (Разьдзел Закона ад 2002 r., № 144, п. 1204 са зьменамі) з улікам палажэньняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі"* ад 10 лістапада 2008 г.

II МЭТЫ СЫСТЭМЫ МУЛЬТЫМА

Мэта сыстэмы мультыма - гэта аказваньне адукацыйных паслугаў, скіраваных на папулярызацыю сярод моладзі ведаў, датычных практычных аспэктаў журналістыкі, а таксама арганізацыі працэсу стварэньня газэты, развіцьці ўменьня апісаньня сьвету, а таксама стварэньне ўмоваў для атрыманьня досьведу працы ў камандзе. Удзельнікі сыстэмы мультыма абавязваюцца выкарыстоўваць сыстэму мультыма выключна для рэалізацыі вышэйзгаданых мэтаў.

III УДЗЕЛЬНІКІ СЫСТЭМЫ МУЛЬТЫМА

1. Беларускім Удзельнікам сыстэмы мультыма можа зьяўляцца фізычнаяасоба, якая валодае поўнай дзеяздольнасьцю, мае беларускае грамадзянства альбо дазвол на сталы побыт на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая можа выступаць заснавальнікам сродка масавай інфармацыі ў адпаведнасьці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" і адпавядае патрабаваньням гэтага Статуту.

2. Кожны Ўдзельнік сыстэмы мультыма можа ствараць калектыў для заснаваньня і выпусканьня мультымы, з удзелам непаўнагадовых асобаў ад 13 да 18 гадоў, у тым ліку навучэнцаў навучальных установаў, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі; а таксама паўнагадовых асобаў, што праходзілі навучаньне на тэрыторыі Беларусі.

3. Кожны ўдзельнік сыстэмы мультыма абавязаны прыкладаць максымальныя высілкі для аптымальнага і актыўнага ўдзелу моладзі ў стварэньні мультымы ў адпаведнасьці з адукацыйнымі мэтамі сыстэмы мультыма.

IV РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛУ Ў СЫСТЭМЕ МУЛЬТЫМА

1. Далучэньне і ўдзел у сыстэме мультыма магчымыя толькі пасьля рэгістрацыі Ўдзельніка і стварэньня мультымы. Акрамя мэтаў, вызначаных гэтым Статутам, Удзельнік будзе асобай, зь якой будзе кантактаваць Арганізатар па ўсіх арганізацыйных, інфармацыйных і тэхнічных пытаньнях, зьвязаным з удзелам у сыстэме мультыма і стварэньні мультымы Ўдзельнікам і яго рэдакцыяй.

2. Усе ўдзельнікі абавязаныя прачытаць гэты Статут, а таксама Палітыку аховы асабістых зьвестак, і запоўніць рэгістрацыйны фармуляр Удзельніка. Адзнака ў адпаведным полі ў рэгістрацыйным фармуляры пункта "Я прымаю ўмовы і правілы Статуту ўдзелу ў сыстэме мультыма - інтэрнэт-трэнінгах па журналістыцы і палітыцы аховы асабістых зьвестак", зьмешчанага ў сэрвісе mammedia.org азначае, што Ўдзельнік азнаёміўся і прымае патрабаваньні Статуту і Палітыкі аховы асабістых зьвестак, а таксама абавязваецца выконваць Статут. Інакш удзел у сыстэме мультыма немагчымы. Спраўна запоўнены рэгістрацыйны фармуляр павінен быць дасланы на сэрвіс mammedia.org з мэтай рэгістрацыі Ўдзельніка.

3. Удзельнік запаўняе заявачны фармуляр мультымы, зьмешчаны ў сэрвісе mammedia.org, дзе падае назву дадзенай мультымы, зьвесткі, датычныя Выдаўца (у тым ліку імя, прозьвішча, адрас пражываньня), кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты з мэтай удзелу гэтай мультымы ў сыстэме.

4. Заявачныя альбо рэгістрацыйныя фармуляры, запоўненыя з парушэньнямі альбо з пропускамі, рэгістрацыі не падлягаюць.

5. Удзельнік пацьвярджае, што пададзеныя ім зьвесткі на заявачным альбо рэгістрацыйным фармуляры дакладныя, поўныя і адпавядаюць рэчаіснасьці. Удзельнік абавязаны актуалізаваць зьвесткі ў выпадку якіх-небудзь зьменаў.

6. Правільнае запаўненьне і перасыланьне Ўдзельнікам рэгістрацыйнага фармуляра, і яго рэгістрацыя - паводле ўмоваў гэтага Статуту - раўназначна з заключэньнем дамовы аб прадастаўленьні доступу да зьместу і інструмэнтару сэрвісу mammedia.org і паслугаў, вызначаных гэтым Статутам.

7. Рэгістрацыя ўдзелу ў сыстэме мультыма можа адбывацца ў любы момант дзеяньня сыстэмы. Стварэньне мультымы Ўдзельнікам павінна адбыцца на працягу 6 месяцаў з моманту рэгістрацыі Ўдзельніка ў сыстэме.

8. Пасля рэгістрацыі Ўдзельнік атрымлівае актывацыйную спасылку доступу да сэрвісу mammedia.org, якая дае магчымасьць стварыць мультыму. Пасля завяршэння рэгістрацыі дадзенай мультымы Арганізатар аўтаматычна прысвойвае ідэнтыфікатар той мультыме, якая зьяўляецца пры ўвядзеньні лагіна Ўдзельніка ў сыстэме.

V УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў СЫСТЭМЕ МУЛЬТЫМА

1. Удзельнік у момант рэгістрацыі мультымы аўтаматычна становіцца яе Галоўным Рэдактарам. Удзельнік па ўласнай ініцыятыве стварае калектыў, які разам зь ім будзе выпускаць мультыму ў адпаведнасьці з адукацыйнымі мэтамі сыстэмы. Удзельнік нясе адказнасьць за дзейнасьць і зьмест, што публікуюцца іншымі асобамі ў створаным ім выданьні. Удзельнік разьмяркоўвае і зьмяняе функцыі ў рамках калектыва, які стварае мультыму, і надзяляе ў адпаведнасьці з вызначанымі функцыямі правамі доступу, а таксама правамі выпускаючага рэдактара, чальцоў калектыва. У школьных газэтах і іншых выданьнях, дзе ў стварэньні газэты ўдзельнічаюць непаўнагадовыя, функцыі выпускаючага рэдактара можа выконваць непаўнагадовы.

2. Усе лагіны і паролі, што знаходзяцца ў распараджэньніЎдзельніка, трэба захоўваць у таямніцы. Удзельнік ня мае права перадаваць свой асабісты лагін і пароль трэцім асобам. Калі Ўдзельнік даведаўся пра выкарыстаньне свайго пароля неўпаўнаважанай асобай, пра гэта трэба неадкладна паведаміць Арганізатару, высылаючы імэйл на яго адрас. Удзельнік мае права ствараць лагіны з абмежаваным доступам да мультымы, якія даюць магчымасьць рэдагаваць зьмест выданьня.

3. Умовы выкарыстаньня рэдактарскіх інструмэнтаў для стварэньня мультымы ў сэрвісе mammedia.org, далей званых "Генэратарам мультыма", вызначаныя ў пункце 4 ніжэй. Прыняцьце гэтага Статуту азначае прыняцьце ўмоваў выкарыстаньня Генэратара мультыма. 4. Удзельнік сыстэмы мультыма абавязваецца, што матэрыялы, якія змяшчаюцца ў сэрвісе mammedia.org, асабліва здымкі, сканы, графіка, малюнкі, калажы, артыкулы, рэпартажы, справаздачы, публікацыі і інш., у якасьці аўтара якіх ён будзе падаваць сябе альбо іншую асобу, матэрыялы якой будуць зьмяшчацца ў мультыме Ўдзельнікам асабіста альбо зь яго дазволу:

a) будуць надзеленыя ўсімі неабходнымі правамі на іх публікацыю і распаўсюд у інтэрнэце,

b) будуць утрымліваць згоду асобаў, чыя выява будзе зьмешчаная ў такіх матэрыялах, на такі распаўсюд іх выявы - калі гэта будзе неабходна паводле патрабаваньняў дзейнага заканадаўства**

5. Удзельнік абавязаны карыстацца сэрвісам mammedia.org, браць удзел у сыстэме мультыма, у распаўсюдзе і дыстрыбуцыі матэрыялаў паводле дзейных у Беларусі патрабаваньняў права, грамадзкіх і маральных нормаў, правілаў гэтага Статуту, а таксама прынцыпаў самарэгуляваньня, якія прынятыя ў Інтэрнэце.

Удзельнік абавязваецца не дапускаць:

a) дзеяньняў, якія караюцца ў крымінальным парадку;

b) распаўсюду зьвестак, што складаюць дзяржаўную альбо іншую адмыслова ахоўваную законам таямніцу;

c) распаўсюду зьвестак, якія прапагандуюць выкарыстаньне і спажываньне наркатычных сродкаў, псыхатропных, таксычных і іншых ачмуральных рэчываў у немэдычных мэтах, а таксама зьвестак пра спосабы і мэтады распрацоўкі, вырабу, выкарыстаньня і месцы набыцьця наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў або іх прэкурсораў;

d) распаўсюду інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, гвалту, жорсткасьці або інфармацыі з заклікамі да такой дзейнасьці;

e) распальваньня нацыянальнай, расавай або рэлігійнай нецярпімасьці і варожасці;

f) распаўсюду парнаграфічнай прадукцыі;

g) ужываньня словаў і выразаў, якія прызнаныя абразьлівымі альбо неадпаведнымі грамадзкай маралі;

h) замахаў на гонар і годнасьць іншых людзей;

і) дзеяньняў, што парушаюць правы іншых Удзельнікаў альбо трэціх асобаў, у тым ліку асабліва права на інтэлектуальную ўласнасьць;

j) размяшчэньня матэрыялаў, даступных толькі для абраных карыстальнікаў (напрыклад, пад паролем),

k) распаўсюд няпрошаных допісаў (спаму) пры дапамозе сэрвісу mammedia.org,

l) дзеяньняў з мэтай перадачы пароляў доступу іншых Удзельнікаў сыстэмы мультыма.

6. Удзельнік абавязваецца не размяшчаць або не дапускаць для разьмяшчэньня зьместаў і матэрыялаў рэкламнага або прамацыйнага характару ў сэрвісе mammedia.org у сувязі з удзелам у сыстэме мультыма. Забароненае таксама вядзеньне любой камэрцыйнай дзейнасьці праз сэрвіс mammedia.org.

7. Кожны Ўдзельнік перадае Арганізатару маёмасныя правы для выкарыстаньня матэрыялаў, створаных ім самім або ў супрацоўніцтве з іншымі асобамі, альбо матэрыялаў, разьмешчаных самім Удзельнікам або зь яго распараджэньня ў мультыме, аўтарам альбо суаўтарам якіх Удзельнік не зьяўляецца, роўна і на выкарыстаньне цэласнай мультымы, створанай Удзельнікам альбо ў супрацоўніцтве, усімі спосабамі, прадугледжанымі п. 50 закона Рэспублікі Польшча ад 4 лютага 1994 г. "Аб аўтарскім праве і зьвязаных з гэтым правах" і арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" ад 16 траўня 1996 г. у рэдакцыі ад 11 жніўня

1998 г., у тым ліку:

a) у пэрыяд стварэньня і тыражаваньня матэрыялу - стварэньня вызначанымі тэхналёгіямі асобнікаў матэрыялу, у тым ліку з дапамогай друкаванай, рэпрадукцыйнай тэхнікі, магнітафоннага запісу, а таксама з дапамогай лічбавых тэхналёгій,

b) у пэрыяд абарачэньня арыгінала альбо асобнікаў, якія ўтрымліваюць матэрыял – увод у абарачэньне, падаванне альбо найманьне арыгінала альбо асобнікаў,

с) У пэрыяд распаўсюду іншымі спосабамі, чым вызначаныя вышэй - публічнае выкананьне, выстаўленьне, паказ, узнаўленьне, пастаноўка або экранізацыя, а таксама публічнае экспанаваньне матэрыялу такім чынам, каб кожны мог мець да яго доступ у месцы і часе, абраным для гэтага,

8. Палажэньні пункта 7 прымяняльныя адпаведна да асобных частак матэрыялу, незалежна ад ступені гатовасьці матэрыялу, як і незалежна ад таго, ці належаць матэрыял або яго фрагмэнты аўтарству Ўдзельніка, ці былі створаныя самім Удзельнікам альбо ў супрацоўніцтве зь іншай асобай, гэтак жа і незалежна, ці разьмясьціў яго сам Удзельнік альбо за пасярэдніцтвам асобы, упаўнаважанай на падставе п.1 і 2 вышэй.

8. Маёмасныя правы на матэрыялы, аб якіх гаворыцца ў п. 7 Статуту, перадаюцца на нявызначаны час для выкарыстаньня на тэрыторыі Рэспублікі Польшча бяз выплаты аўтарскай узнагароды з правам дазваляць або забараняць іншым асобам выкарыстаньне матэрыялаў на тэрыторыі Рэспубліка Польшча.

9. Удзельнік нясе поўную адказнасьць за ўсе зьместы і матэрыялы, разьмешчаныя ім альбо яго ўпаўнаважанымі ў сэрвісе mammedia.org, у тым ліку за створаную ім мультыму, асабліва ў частцы парушэньня аўтарскіх і сумежных правоў, правоў на гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю. Удзельнік таксама нясе адказнасьць за наяўнасць усіх юрыдычна неабходных дазволаў на разьмяшчэньне матэрыялаў, аўтарам якіх ён не зьяўляецца, у сэрвісе mammedia.org, а таксама на перадачу Арганізатару маёмасных правоў, пра якія ідзе гаворка ў п. 7.

VI. УМОВЫ КАРЫСТАНЬНЯ ГЕНЕРАТАРАМ МУЛЬТЫМА

1. Генератар мультыма складаецца з кампанэнтаў, якія дапамагаюць як у стварэньні асобных элемэнтаў мультымы, зводу гэтых элементаў у цэласьць, што складае асобнае выданне, гэтак і апублікаваньне мультымы ў сэрвісе mammedia.org.

2. Удзельнік можа выкарыстаць Генэратар мультыма ў рамках наяўных у гэтым Генэратары магчымасьцяў, асабліва Ўдзельнік ня можа ўносіць зьмены ў Генэратар або ў яго паасобныя часткі, не прадугледжаныя ў рамках функцыянаваньня Генэратара мультыма.

3. Удзельнік ня можа выкарыстаць Генэратар мультыма ў мэтах іншых, чым стварэньне мультымы, асабліва Генератар мультыма ня можа быць выкарыстаны для якойсьці камэрцыйнай дзейнасьці.

4. Удзельнік можа ўпаўнаважыць для выкарыстаньня Генэратара мультыма асобы, якія разам з Удзельнікам ствараюць мультыму, паводле з палажэньнямі гэтага Статуту.

5. Генэратар мультыма прапануецца для карыстаньня ў тым выглядзе, у якім быў створаны ("ASIS"). Арганізатар не дае гарантыі таго, што функцыі, якія знаходзяцца ў Генератары мультыма, будуць адпавядаць усім патрабаваньням Удзельніка, як і таго, што Генэратар мультыма будзе дзейнічаць бесперапынна і беспамылкова. За выкарыстаньне Генератара мультыма, як і за яго ўжываньне і атрыманыя вынікі, адказнасьць нясе карыстальнік Генэратара мультыма.

6. Удзельнік, як і чалец калектыва Ўдзельніка, карыстаецца Генэратарам выключна на ўласную адказнасьць. Арганізатар не нясе адказнасьці ў дачыненьні да Ўдзельніка або чальца калектыва Ўдзельніка за няправільнае выкарыстаньне Генэратара мультыма, у тым ліку якой-небудзь шкоды альбо страты, панесенай Удзельнікам альбо чальцом калектыва Ўдзельніка.

7. Любыя пытаньні і заўвагі, датычныя дзейнасьці Генэратара мультыма, належыць кіраваць на адрас qmam@nowemedia.info

VII ПРАВІЛЫ ВЫДАНЬНЯ МУЛЬТЫМЫ

1. Любое першае выданьне мультымы можа быць - без выкананьня патрабаваньняў, выкладзеных у п. 2 - апублікаванае ў сэрвісе mammedia.org (т.б. прадстаўлена on-line для іншых удзельнікаў сыстэмы мультыма, а таксама для іншых удзельнікаў сэрвісу mammedia.org).

2. Калі Выдаўцом не зьяўляецца Ўдзельнік, неабходна падаць зьвесткі выдаўца і заяву выдаўца аб згодзе з гэтым Статутам, а таксама аб уступленьні ў сыстэму мультыма - паводле ўзору, прадстаўленага Арганізатарам.

Пачынаючы з другога выданьня, Арганізатар дае магчымасьць публікацыі ў сэрвісе mammedia.org, а Ўдзельнік можа прадставіць копію заявы аб рэгістрацыі назвы мультыма ў рэестры газэт і часопісаў, а таксама:

a) пастанову суда аб рэгістрацыі мультымы ў рэестры штодзённых газэт або часопісаў альбо

b) заяву Ўдзельніка, што на працягу 30 дзён ад падачы заявы абрэгістрацыі суд ня выдаў пастановы аб рэгістрацыі альбо адмовы ў ёй. Заява будзе пададзеная паводле ўзору, прадстаўленага Арганізатарам.

3. У выпадку, калі мультыма апублікаваная ў сэрвісе mammedia.org на падставе дакумэнтаў, пра якіх ідзе гаворка ў п. 2 падпункт b), Удзельнік абавязаны перадаць Арганізатару копію пастановы суда аб рэгістрацыі альбо адмове ў рэгістрацыі мультымы адразу ж пасьля атрыманьня такой пастановы суду.

4. Арганізатар мае права ў любы час запатрабаваць ад Удзельніка паданьня адпаведных заяваў і дакумэнтаў, якія сьведчаць пра тое, што зьвесткі, пададзеныя ў заяве аб рэгістрацыі, не зьмяніліся, альбо - у выпадку зьмены гэтых зьвестак - што былі зробленыя адпаведныя зьмены ў рэестры газэт і часопісаў.

5. У выпадку невыкананьня ўмоваў, вызначаных пунктамі 3 і 4, выкладзенымі вышэй, Арганізатар мае права прыпыніць публікацыю мультымы ў сэрвісе mammedia.org да моманту паданьня адпаведных дакумэнтаў.

6. Падчас выпуску мультымы ў адпаведнасьці з яго адукацыйнымі мэтамі Ўдзельнік і асобы, якія зь ім супрацоўнічалі пры стварэньні мультымы, упаўнаважаныя паводле палажэньняў часткі V пп. 1 і 2, абавязваюцца выконваць патрабаваньні заканадаўства, у тым ліку ў вобласьці СМІ, і нясуць адказнасьць за іх невыкананьне. Кожны Ўдзельнік павінен выконваць усе патрабаваньні заканадаўства ў вобласьці СМІ, датычныя Галоўнага Рэдактара.

7. Мультыма ня можа выдавацца ў рамках гаспадарчай дзейнасьці.

VIII ІНШЫЯ УМОВЫ ЎДЗЕЛУ У СЫСТЭМЕ МУЛЬТЫМА

1. Удзел у сыстэме мультыма бясплатны. Прадастаўленьне магчымасьці выкарыстаньня сыстэмы мультыма зьяўляецца рэалізацыяй статутных мэтаў Арганізатара.

2. Арганізатар заяўляе, што сэрвіс mammedia.org утрымлівае ахоўваныя аўтарскім правам дакумэнты, таварныя знакі, а таксама іншыя матэрыялы, апублікаваныя Арганізатарам, асабліва тэксты, артыкулы, выклады, здымкі, шаблёны, графіку.

3. Выкарыстаньне сыстэмы мультыма, якое прадстаўляецца на падставе гэтага Статуту, не азначае наданьня Ўдзельніку нейкіх правоў на матэрыялы, якія змяшчаюцца Арганізатарам у сэрвісе mammedia.org. Удзельнік можа выкарыстаць гэтыя матэрыялывыключна ў рамках, усталяваных палажэньнямі Закона Рэспублікі Польшча ад 4 лютага 1994 г. "Аб аўтарскім праве і правах, з ім зьвязаных". (Раздзел U. ад 2006 г., № 90, п. 631) і Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" ад 16 траўня 1996 г. у рэдакцыі ад 11 жніўня 1998 г.

4. Арганізатар прыкладзе ўсе высілкі, каб забясьпечыць сталы і бесперапынны доступ, а таксама магчымасьць выкарыстаньня зьместу і Інструмэнтаў сэрвісу mammedia.org на падставе гэтага Статуту.

5. Арганізатар пакідае за сабой права часова прыпыніць доступ і выкарыстаньне зьместу і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org у сувязі з правядзеньнем кансэрвацыйных працаў альбо працаў, зьвязаных з мадыфікацыяй інтэрнэт-сэрвісу, якія могуць выклікаць цяжкасьці альбо немагчымасьць выкарыстаньня сэрвісу. Аб тэрмінах працаў і іх працягласьці будуць паведаменьні на інтэрнэт-старонцы mammedia.org перад пачаткам працаў.

6. У адмысловых выпадках, якія маюць дачыненьне да стабільнасьці і бясьпекі тэлеінфармацыйнай сыстэмы, Арганізатар мае права часова прыпыніць альбо абмежаваць доступ і магчымасьць выкарыстаньня зьместу і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org без папярэдняга паведамленьня для правядзеньня кансэрвацыйных працаў, якія патрэбныя для бясьпекі і стабільнасьці тэлеінфармацыйнай сыстэмы.

7. Забароненая публікацыя з дапамогай тэлеінфармацыйнай сыстэмы Арганізатара карыстальнікам сэрвісу mammedia.org матэрыялаў нелегітымнага характару, асабліва тых, якія:

a) могуць выклікаць зрыў працы або перанапружаньне тэлеінфармацыйных сыстэм Арганізатара альбо іншых суб'ектаў, якія прымаюць непасрэдны або ўскосны ўдзел у аказаньні электронных паслуг;

b) парушаюць правы трэціх асобаў, агульнапрынятыя нормы маралі, альбо нязгодныя з агульнапрынятымі юрыдычнымі нормамі.

8. Арганізатар мае права заблякаваць удзел асобнага Ўдзельніка ў сыстэме мультыма, калі атрымае якое-небудзь паведамленьне пра тое, што ўдзел гэтага Ўдзельніка пярэчыць гэтаму Статуту або дзейсным нормам права, альбо ёсьць пагроза такой неадпаведнасьці. Ужываньне блякады не патрабуе падачы абгрунтаваньня з боку Арганізатара і не цягне якой-небудзь адказнасці ў гэтай сувязі. Блякаваньне ўдзелу Ўдзельніка ў сыстэме мультыма раўназначнае блякаваньню доступу, атрыманага дадзеным Удзельнікам. Віды і сфэра дзеяньня блякаваньня, ужыванага Арганізатарам, апісаныя ў частцы IX.

9. Арганізатар мае права выдаліць любыя матэрыялы, разьмешчаныя асабіста Ўдзельнікам або зь яго дазволу ў сэрвісе mammedia.org у сувязі з яго ўдзелам у сыстэме мультыма, у тым выпадку, калі Арганізатар атрымае якое-небудзь паведамленьне аб публікацыі матэрыялаў, супярэчных гэтаму Статуту, дзейсным нормам права, або будзе парушаць асабістыя правы трэціх асоб або пагражаць такой супярэчнасьцю або парушэньнем. Выдаленьне зьместу або матэрыялу не патрабуе абгрунтаваньня з боку Арганізатара і ня цягне якой-небудзь адказнасьці з яго боку ў гэтай сувязі.

10. Арганізатар пакідае за сабой права блякаваньня доступу да зьмесьціва сэрвісу mammedia.org для асобнага Ўдзельніка альбо для ўсіх Удзельнікаў і спыненьня іх удзелу ў сыстэме мультыма - у любы час, без тлумачэньня прычыны і без якой-небудзь адказнасьці ў гэтай сувязі перад зарэгістраванымі Ўдзельнікамі. У гэтым выпадку ўсё змесьціва і матэрыялы, размешчаныя і захаваныя Ўдзельнікамі - у сувязі зь іх удзелам у сыстэме мультыма - на старонках сэрвісу mammedia.org будуць выдаленыя Арганізатарам. Палажэньні гэтага пункта ўжываюцца ў сытуацыі, калі надыходзіць роспуск асобнай мультымы.

IX БЛЯКАВАНЬНЕ І АРХІВАВАНЬНЕ

1. Арганізатар можа заблякаваць увесь акаўнт Удзельніка, чальца калектыва, створанага Ўдзельнікам, альбо ўсю мультыму. Гэты стан, які дазваляе часова прыпыніць карыстаньне акаўнтам з мэтай высьветліць парушэньні (невыкананьне патрабаваньня Статуту, фармальнасьцяў і г.д.). Арганізатар можа разблякаваць акаўнт і мультыму.

a) блякаваньне мультымы азначае, што заблякаваныя будуць усе выданьні і акаўнты рэдакцыі дадзенай мультымы. Усе выданьні аўтаматычна перастаюць быць даступнымі on-line у сэрвісе mammedia.org, ніхто з чальцоў рэдакцыйнага калектыва Ўдзельніка ня будзе мець доступу да свайго акаўнта, такім чынам, ня будзе мець доступу ні да ніякага выданьня (ня зможа іх выдаліць/рэдагаваць). Заблякаваны будзе таксама ўвесь форум дадзенай мультымы. Гэтая магчымасьць будзе выкарыстаная асабліва ў выпадку відавочнага парушэньня Статуту (напр. публікацыі забароненых матэрыялаў). Заблякаваная мультыма, выданьні і акаўнты становяцца доказнай базай для органаў сьледства.

b) блякаваньне асобных выданьняў мультымы - заблякаванае выданьне аўтаматычна перастае быць даступным on-line у сэрвісе mammedia.org, блякуецца магчымасьць яго рэдагаваньня /выдаленьня. З дапамогай г.зв. сыстэмы паведамленьняў або пошты Арганізатар можа зьвязацца з рэдакцыяй і растлумачыць, чаму заблякаваў выданьне. Існуе магчымасьць рэдагаваньня дадзенага выданьня. З гэтай мэтай Арганізатар абавязаны разблякаваць выданьне, рэдакцыя абавязаная яго адрэдагаваць/зьмяніць і зноўку апублікаваць (выданьне захоўвае свой першапачатковы нумар). Заблякаванае выданьне праз 30 дзён аўтаматычна архівуецца і выдаляецца з сэрвісу.

c) блякаваньне акаўнтаў чальцоў калектыва Ўдзельніка - чалец калектыва Ўдзельніка, акаўнт якога быў заблякаваны, ня можа ўвайсці ў сэрвіс. Пасьля блякаваньня акаўнта чальца калектыва Ўдзельніка яму высылаецца аўтаматычнае паведамленьне (на адрас, пададзены падчас рэгістрацыі), якое інфармуе аб парушэньні Статуту і аб блякаваньні акаўнта. Чалец калектыва дадзенага Ўдзельніка, паколькі ня можа ўвайсьці ў сэрвіс, ня мае доступу да мультымы. Удзельнік можа зьвязацца з Арганізатарам і папрасіць яго разблякаваць акаўнт чальца свайго калектыва. Заблякаваныя акаўнты аўтаматычна выдаляюцца з сэрвісу праз 30 дзён.

d) блякаванне акаўнта Ўдзельніка (Галоўнага Рэдактара) - выданьне можа апублікаваць толькі Ўдзельнік - Галоўны Рэдактар. Калі яго акаўнт будзе заблякаваны, рэдакцыя ня зможа апублікаваць ніводнага выданьня. У панэлі, якая кіруе сэрвісам, Арганізатар можа зьмяніць правы акаўнта Галоўнага Рэдактара і надзяліць такімі правамі які-небудзь іншы акаўнт. Калі Галоўным Рэдактарам павінна стаць асоба, якое ня мае акаўнта ад рэдакцыі, намесьнік Галоўнага Рэдактара абавязаны ўвесьці гэтую асобу ў склад рэдакцыі (надаць яму правы рэдактара) і зьвярнуцца з просьбай да Арганізатара, каб Арганізатар надзяліў яго правамі Галоўнага Рэдактара. Арганізатар мае права праверыць асабістыя зьвесткі асобы, прызначанай на месца Галоўнага Рэдактара і пасля вэрыфікацыі надаць яму такія правы.

2. Арганізатар прымае рашэньне аб выдаленьні мультымы. Мультымы не выдаляюцца аўтаматычна.

a) выдаленьне - выдаляюцца ўсё выданьні і акаўнты рэдакцыі разам з акаўнтам Галоўнага Рэдактара. Выдаляецца таксама форум дадзенай рэдакцыі.

b) выдаленьне асобных выданьняў мультымы - Арганізатар не выдаляе асобных выданьняў. Спрэчныя выданьні Арганізатар блякуе. Выданьне можа выдаліць рэдакцыя. Выдаленьне выданьня не азначае выдаленьня артыкулаў або фота (фота застаюцца ў Cader).

c) выдаленьне артыкулаў і здымкаў - артыкулы/здымкі можа выдаліць толькі рэдакцыя. У выпадку артыкулаў/здымкаў, што выклікаюць сумнеў, Арганізатар блякуе цэлае выданьне мультымы, што ўтрымлівае гэты артыкул/здымак, не ўмешваючыся ў зьмест асобных артыкулаў/здымкаў.

d) выдаленьне акаўнта Ўдзельніка (Галоўнага Рэдактара) - ужываецца ў адпаведнасьці з палажэньнем п. 1 d., датычных працэдур блякаваньня акаўнта Ўдзельніка (Галоўнага Рэдактара).

e) выдаленьне акаўнтаў чальцоў калектыва гэтага Ўдзельніка - чалец калектыва гэтага Ўдзельніка губляе доступ да акаўнта, з сэрвэра выдаляюцца таксама тэчкі "Абранае". Выдаленьне акаўнта не азначае выдаленьня артыкулаў /фота дадзенага аўтара. Не выдаляюцца і пасты дадзенага чальца калектыва Ўдзельніка.

3. З сэрвісу www.mammedia.org аўтаматычна выдаляюцца:

a) акаўнты створаныя, але не пацьверджаныя – г.зн. акаўнты, якія карыстальнік стварыў, але не пацьвердзіў актывацыйную спасылку, высланую на пададзены пры рэгістрацыі адрас электроннай пошты. Такі акаўнт аўтаматычна выдаляецца з сэрвісу празь 7 дзён.

b) пустыя акаўнты, на якіх няма руху. Пустымі акаўнтамі лічацца акаўнты, у якіх няма рэдакцыйнага калектыва.

c) акаўнт, на які Ўдзельнік не ўваходзіў цягам 1 года, аўтаматычна выдаляецца з сэрвісу. За месяц да выдаленьня Ўдзельніку высылаецца ліст, які інфармуе аб неактыўнасці і выдаленьні. Выдалены лагін вызваляецца, магчымае стварэньне новага акаўнта з такім лагінам у сэрвісе.

4. У сэрвісе архівуюцца апублікаваныя цэласныя выданьні мультымы, г.зн. артыкулы, здымкі, зьвесткі выдаўца. Не архівуюцца неапублікаваныя артыкулы, выданьні, здымкі, акаўнты.

X ВЫХАД\ЗАВЯРШЭНЬНЕ ЎДЗЕЛУ Ў СЫСТЭМЕ МУЛЬТЫМА

1. Зарэгістраваны Ўдзельнік можа ў любы час спыніць удзел у сыстэме мультыма. З гэтай мэтай ён павінен выслаць заяву аб адмове ва ўдзеле ў сыстэме мультыма, напісаўшы на адрас kantakt@nowemedia.info.

2. У выпадку адмовы Ўдзельніка ад удзелу ў сыстэме мультыма, мультыма, створаная гэтым Удзельнікам, будзе аўтаматычна выдаленая Арганізатарам – хіба што адначасова з сыходам Удзельніка іншая паўнагадовая фізычная асоба будзе зарэгістраваная паводле гэтага Статуту ў якасьці новага Ўдзельніка і прыме выданьне дадзенай мультымы на сябе, альбо іншы Ўдзельнік сыстэмы мультыма возьмецца за выданьне дадзенай мультымы. Для перадачы мультымы іншаму ўдзельніку патрабуецца згода Удзельніка, які сыходзіць.

3. У выпадку спыненьня ўдзелу ў сыстэме мультыма Ўдзельніка, які зьяўляецца выдаўцом

дадзенай мультымы, мультыма будзе аўтаматычна выдаленая арганізатарам - хіба што адначасова з сыходам выдаўца іншая паўнагадовая фізычная асоба будзе зарэгістраваная згодна з патрабаваньнямі гэтага Статуту ў якасьці новага Ўдзельніка, будучы выдаўца прыме выданьне дадзенай мультымы, альбо іншы Ўдзельнік сыстэмы мультыма пагодзіцца стаць выдаўцом і прыме на сябе вядзеньне дадзенай мультымы. Перадача мультымы іншаму Ўдзельніку-выдаўцу патрабуе згоды Удзельніка-выдаўца, які сыходзіць. Палажэньні часткі VII п. 2 c), п. 4 і 5 ужываюцца адпаведна.

4. Удзельнік, які адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў сыстэме мультыма, нясе адказнасьць за шкоду, нанесеную Ўдзельнікам альбо асобай, упаўнаважанай паводле палажэньняў часткі V п. 1 i 2, у сувязі са стварэньнем мультымы альбо ўдзелам у сыстэме мультыма, якая ўзьнікла ад чыньнікаў, што паўсталі альбо існавалі ў пэрыяд, калі Ўдзельнікбраў удзел у сыстэме мультыма, нават калі шкода паўстала пасля адмовы Ўдзельніка ад удзелу ў сыстэме.

XI ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАНЬНІ, ПАГРОЗЫ, ЗЬВЯЗАНЫЯ З ВЫКАРЫСТАНЬНЕМ ІНТЭРНЭТУ

1. Мінімальныя тэхнічныя патрабаваньні, якія ствараюць магчымасьць правільнага выкарыстаньня зьмесьціва і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org уключаюць:

a) асабісты кампутар або любы даступны і дзейсны кампутар;

b) доступ да інтэрнэту;

c) акаўнт электроннай пошты;

d) Доступ да вітрын www - спраўна сканструяваны браўзэр.

2. Іншая або некамплектная канфігурацыя кампутарнага абсталяваньня або праграмнага забеспячэньня можа прывесьці да немагчымасьці выкарыстаньня зьмесьціва і інструмэнтара патрэбнага сэрвісу.

3. Выкарыстаньне зарэгістраваным карыстальнікам зьмесціва і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org на падставе Статуту не звязанае з адмысловымі пагрозамі для карыстальніка, якія могуць узьнікнуць ад выкарыстаньня электронных паслуг, акрамя тых, што зьяўляюцца звычайнымі пры выкарыстаньні публічнай тэлеінфармацыйнай сеткі.

XII АДКАЗНАСЬЦЬ АРГАНІЗАТАРА

Арганізатар не нясе адказнасьці асабліва за:

a) праўдзівасьць разьмешчаных у сэрвісе mammedia.org удзельнікамі і іх калектывамі зьместаў і матэрыялаў у сувязі зь іх удзелам у сыстэме мультыма;

b) любую шкоду, нанесеную трэцім асобам, якая ўзьнікла ў выніку выкарыстаньня зарэгістраваным Удзельнікаў зьмесьціва і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org спосабам, які ўступае ў супярэчнасьць з Статутам або дзейсным заканадаўствам;

c) любую шкоду, нанесеную трэцім асобам, якая ўзьнікла ад падаваньня зарэгістраваным Удзельнікам несапраўдных зьвестак на заявачным або рэгістрацыйным фармуляры.

d) любую шкоду, нанесеную трэцім асобам упаўнаважаным Удзельнікам паводле палажэньняў ч. V п. 1 і 2, што ўзьнікла ў выніку альбо ў сувязі з выкарыстаньнем сэрвісу mammedia.org

e) страту зарэгістраваным Удзельнікам зьвестак, выкліканую ўзьдзеяньнем вонкавых фактараў (напр. аварыя кабеля, абсталяваньня, праграмнага забеспячэньня і г.д.) альбо іншымі акалічнасьцямі, якія не залежаць ад Арганізатара (дзеяньні трэціх асобаў);

f) шкода, што ўзьнікла ў выніку адсутнасьцібесперапыннасьці ў забеспячэньні доступу і магчымасьці выкарыстаньня зьмесьціва і інструмэнтара сэрвісу www.mammedia.org, якія зьявіліся сьледзтвам акалічнасьцяў, за якія Арганізатар не нясе адказнасьці (вышэйшыя сілы, дзеяньні або бяздзейнасьць трэціх асобаў);

g) функцыянаваньне Інтэрнэту, празь які Ўдзельнікі рэгіструюцца і ўдзельнічаюць у сыстэме мультыма, празь якую Арганізатар кантактуе з Удзельнікамі;

h) перапынкі ў забеспячэньні доступу і магчымасьці выкарыстаньня ўтрыманьня і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org, якія паходзяць ад аварыі альбо хібнага функцыянаваньня тэлеінфармацыйных сыстэм, якія застаюцца па-за сфэрай яго ўплыву;

i) якую-небудзь страту зьвестак Удзельніка альбо вынікаў працы і матэрыялаў, створаных у рамках сыстэмы мультыма, што ўзьнікла ў выніку перапынкаў у пастаўцы паслуг або заканчэньня паслуг;

j) немагчымасьць доступу альбо недахопу доступу да выкарыстаньня зьмесьціва і інструмэнтара сэрвісу mammedia.org у выніку страты зьвестак зарэгістраванага Ўдзельніка, выкліканай аварыяй альбо хібным функцыянаваньнем тэлекамунікацыйнай сыстэмы;

k) шкоду, што паўстала ў выніку ўзнікненьня істотных памылак у канфігурацыі абсталяваньня зарэгістраванага Ўдзельніка;

l) шкоду і страты, нанесеныя Ўдзельніку, якія зьявіліся вынікам пагроз, зьвязаных з выкарыстаньнем Інтэрнэту, асабліва дзеяньня кампутарных вірусаў і ўзлому кампутарнай сыстэмы.

XIII ВЫКАРЫСТАНЬНЕ АСАБІСТЫХ ЗЬВЕСТАК

1. Пэрсанальныя зьвесткі зарэгістраванага Ўдзельніка ў пэрыяд, пададзены ў рэгістрацыйным фармуляры, выкарыстоўваюцца ў мэтах, зьвязаных з удзелам у сыстэме мультыма, паводле закона Рэспублікі Польшча ад 18 ліпеня 2002 г. "Аб аказаньні электронных паслуг (раздзел U. Ад 2002 г., № 144, п. 1204) а таксама Закона ад 29 жніўня 1997 г. "Аб ахове асабістых Зьвестак" (Раздзел U. ад 2002 г., № 101, п. 962), Закона Рэспублікі Беларусь "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі" ад 10 лістапада 2008 г.(арт.18***)

2. Пэрсанальныя зьвесткі зарэгістраваныя Ўдзельнікі падаюць добраахвотна, з гарантыяй, што гэтыя зьвесткі будуць выкарыстаныя выключна ў рамках і ў патрэбах іхудзелу ў сыстэме мультыма, а зарэгістраваныя Ўдзельнікі маюць права доступу да ўласных пэрсанальных зьвестак, права на іх змену, а таксама на спыненьне выкарыстаньня.

3. Пэрсанальныя зьвесткі выкарыстоўваюцца Фондам "Новыя Мэдыі", юрыдычны адрас Bieniewice, ul. Gwiazdzista 41, 05-870 Blonie, занесеным у прадпрымальніцкі рэгістр Раённым судом Варшавы, XIV Гаспадарчым аддзелам Нацыянальнага Судовага рэестру, пад нумарам KRS 0000308612, нумар NIP 118-195-73-10, нумар REGON 141485525, электронным адрасам : kantakt@nowemedia.info, выключна для мэтаў, зьвязаных з удзелам у сыстэме мультыма, арганізаваным згодна з гэтым Статутам.

4. Удзельнік зьяўляецца Адміністратарам пэрсанальных зьвестак, якія ён выкарыстоўвае пры стварэньні мультымы, у тым ліку пэрсанальных зьвестак чальцоў калектыва Ўдзельніка. Удзельнік нясе адказнасьць за выкарыстаньне любых пэрсанальных зьвестак Удзельнікам альбо чальцом калектыва Ўдзельніка. Удзельнік і Арганізатар абавязаныя ўжываць і выконваць абавязковыя правілы ў сфэры аховы пэрсанальных зьвестак і прыватнага жыцця.

XIV СПОСАБЫ ПАДАЧЫ РЭКЛЯМАЦЫЙ

1. Зарэгістраваны Ўдзельнік мае права падаваць рэклямацыі ў справах, датычных удзелу ў сыстэме мультыма. Асабліва рэклямацыі могуць быць прад'яўленыя ў сувязі з адсутнасьцю доступу альбо недастатковым доступам да зьмесьціва сэрвісу mammedia.org па прычынах, што ўваходзяць у сфэру дзейнасьці Арганізатара.

2. Рэклямацыі разглядае Арганізатар.

3. Правільна пададзеная рэклямацыя павінна ўтрымліваць як мінімум наступныя зьвесткі:

a) імя і прозьвішча зарэгістраванага Ўдзельніка;

b) прадстаўлены Арганізатарам ідэнтыфікатар мультымы, створанай Удзельнікам, якога тычыцца рэклямацыя;

c) сутнасьць рэклямацыі;

d) акалічнасьці, якія абгрунтоўваюць рэклямацыю;

e) адрас электроннай пошты, на які будзе пасланае рашэньне Арганізатара, датычнае рэклямацыі.

4. Рэклямацыі, якія не ўтрымліваюць вышэйпаказаных зьвестак, разглядацца ня будуць.

5. Рэклямацыі варта высылаць электроннай поштай на адрас kantakt@nowemedia.info.

6. Рэклямацыю можна занесьці ў тэрмін да 3 працоўных дзён, лічачы ад дня, у якім адбыўся інцыдэнт, які паслужыў падставай для рэклямацыі. Невытрыманьне тэрміна падачырэклямацыі прыводзіць да страты зарэгістраваным Удзельнікам права на рэклямацыю.

7. Арганізатар прыкладае высілкі, каб рэклямацыі былі разгледжаныя цягам 14 працоўных дзён з моманту іх атрыманьня ад зарэгістраванага Ўдзельніка. Арганізатар паведамляе пра рашэньне, узьніклае ў выніку разгляду рэклямацыі зарэгістраванага Ўдзельніка праз электронную пошту па адрасе, пададзеным ў рэклямацыі.

8. У выпадку парушэньня ўмоваў паступленьня рэклямацыі, рэклямацыя можа быць не прынятая. 9. Усялякія тэхнічныя праблемы, а таксама заўвагі, датычныя падачы заявачнага фармуляра, могуць падавацца карыстальнікамі на адрас kantakt@nowemedia.info.

XV КАНЧАТКОВЫЯ ПАЛАЖЭНЬНІ

1. Статут пачынае абавязваць зь дня публікацыі на інтэрнэт-старонках сэрвісу mammedia.org

2. Арганізатар мае права ў аднабаковым парадку зьмяніць палажэньні Статуту па тэхнічных, арганізацыйных, эканамічных прычынах.

3. Зьмены набываюць моц у хвіліну публікацыі гэтага Статуту ў сэрвісе mammedia.org такім чынам, каб зарэгістраваны Ўдзельнік меў магчымасьць азнаёміцца зь ім. На працягу 4 дзён ад

публікацыі гэтага Статуту зарэгістраваны Ўдзельнік можа адмовіцца прыняць Статут - высылаючы адпаведную інфармацыю аб адмове ў прыняцьці ў форме электроннага ліста ў адрас Арганізатара (вырашальнай зьяўляецца дата і час атрыманьня паведамленьня інфармацыйнай сыстэмай Арганізатара). Адсутнасьць прыняцьця зьмененага Статуту зарэгістраваным Удзельнікам раўназначна аўтаматычнаму завяршэньню працы гэтага Ўдзельніка ў сыстэме мультыма. Палажэньні часткі IX ужываюцца адпаведна.

4. У справах, неўрэгуляваных гэтым Статутам, у дзеяньне ўступаюць адпаведныя палажэньні польскага заканадаўства, асабліва Грамадзянскага кодэкса, а таксама Закона ад 18 ліпеня 2002 г. "Аб аказаньні электронных паслугаў" (Разьдзел U. ад 2002 г., № 144, п. 1204 з изм.). Дадаткі: цытаты з нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь

* Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі"

Артыкул 10. Заснаваньне сродкаў масавай інфармацыі

1. Фізічныя асобы, дзяржаўныя органы, палітычныя партыі, іншыя грамадзкія аб'яднаньні, іншыя s22 .юрыдычныя асобы, у тым ліку замежныя, засноўваюць сродкі масавай інфармацыі ў парадку і на ўмовах, вызначаных гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2. Замежныя юрыдычныя асобы, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць засноўваць сродкі масавай інфармацыі толькі сумесна з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь.

3. Ня можа выступаць у якасьці заснавальніка сродка масавай інфармацыі фізічная асоба:

3.1. якая не дасягнула 18 год, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасьці з грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь непаўнагадовы набывае дзеяздольнасьць у поўным аб'ёме да дасягненьня васемнаццацігадовага ўзросту;

3.2. якая адбывае пакараньне па выраку суда або прызнаная рашэньнем суду недзеяздольнай;

3.3. якая раней выступала ў якасьці заснавальніка сродка масавай інфармацыі, выпуск якога спынены - на працягу трох гадоў зь дня ўступленьня ў сілу рашэньня суда аб спыненьні выпуску сродка масавай інфармацыі;

3.4. пазбаўленая ва ўсталяваным парадку права займацца дзейнасьцю, зьвязанай з вытворчасьцю і выпускам сродка масавай інфармацыі.

 

** Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі"

Артыкул 34. Статут журналіста сродка масавай інфармацыі

4.7. атрымліваць згоду фізічных асоб на правядзеньне аўдыё- і відэазапісаў, кіна- і фотаздымкаў, за выключэньнем іх правядзеньня ў месцах, адкрытых для масавага наведваньня, на масавых мерапрыемствах, а таксама выпадку, прадугледжанага артыкулам 40 гэтага Закона;

Артыкул 40. Выкарыстаньне аўдыё- і відэазапісаў, кіна- і фотаздымкаў

Распаўсюд ў сродках масавай інфармацыі інфармацыйных паведамленьняў і (або) матэрыялаў, падрыхтаваных з выкарыстаньнем аўдыё- і відэазапісаў, кіна- і фотаздымкаў фізычнай асобы без яе згоды, дапускаецца толькі пры прыняцьці мер супраць магчымай ідэнтыфікацыі гэтай асобы староньнімі асобамі, а таксама пры ўмове, што распаўсюд гэтых інфармацыйных паведамленьняў і (або) матэрыялаў не парушае канстытуцыйныхправозў і свабодаў асобы і неабходна для абароны грамадскіх інтарэсаў, за выключэньнем выпадкаў распаўсюду такіх інфармацыйных паведамленьняў і (або) матэрыялаў па патрабаваньні органа крымінальнага перасьледу, суды ў сувязі з вытворчасьцю папярэдняга расследаваньня, судовым разглядам.

***Закон Рэспублікі Беларусь "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі"

Артыкул 18. Інфармацыя аб прыватным жыцьці фізічнай асобы і персанальныя зьвесткі Ніхто ня мае права патрабаваць ад фізічнай асобы падаваньня інфармацыі аб яе прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестках, уключаючы зьвесткі, што складаюць асабістую і сямейную таямніцу, таямніцу тэлефонных перамоваў, паштовых і іншых паведамленьняў, датычныя стану яго здароўя, альбо атрымліваць такую інфармацыю абмінаючы згоду волі гэтай фізычнай асобы, акрамя выпадкаў, усталяваных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Збор, апрацоўка, захоўваньне інфармацыі аб прыватным жыцьці фізычнай асобы і пэрсанальных зьвестак, а таксама карыстаньне імі ажыцьцяўляюцца са згоды гэтай фізычнай асобы, калі іншае не ўсталяванае заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Парадак атрыманьня, перадачы, збору, апрацоўкі, назапашваньня, захоўваньня і падачы інфармацыі аб прыватным жыцьці фізычнай асобы і пэрсанальных зьвестак, а таксама карыстаньня імі ўсталёўваецца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.