MAM у сетцы

Асоба, якая хоча нешта камусці пераказаць, мусіць прайсці 3 этапы:
Апошні пункт вельмі часта выклікае найбольшыя праблемы. Мы цудоўна ведаем, што хочам сказаць і якую маем мэту. Але як гэта эфектыўна данесці да адрасатаў, якія знаходзяцца ў коле нашага зацікаўлення? Вакол нас шмат інфармацыі. Першым дзеяннем, якое мы мусім выканаць – гэта распазнаць мэтавую аўдыторыю. Трэба даведацца, якім чынам яна камунікуе, якімі крыніцамі інфармацыі карыстаецца, што яе цікавіць, што падабаецца. Мы мусім даведацца, якую мову ўжывае дадзеная група – дзеля таго, каб нашае пасланне было зразумелым. Часта нават вельмі прывабны камунікат застаецца незаўважаным з прычыны неразумення альбо адсутнасці пунктаў сутыкнення з культураю дадзенай групы.
Што такое камунікатыўны канал? Гэта спосаб прэзентацыі камунікату/зместу. Ён можа займець розныя формы: вусную (вербальную), пісьмовую, візуальную (схемы, табліцы, фотаздымкі, відэа) – альбо мультымедыйную (якая спалучае ўсе вышэй узгаданыя формы). Выбар камунікатыўнага каналу акрэслены вынікамі аналізу, што паказвае, якім чынам і ў якой форме трэба пераказаць інфармацыю – так, каб яна дайшла да адрасата недэфармаванай і каб апошні яе ўспрыняў.
Важна планаваць камунікатыўныя дзеянні максімальна шырока, то бок выкарыстоўваючы ўсе магчымасці. Сучасны, поўны інфармацыі свет прымушае нашых адрасатаў рабіць селекцыю яе крыніцаў: адныя чытаюць, другія глядзяць, трэція клікаюць. Таму, рыхтуючы камунікатыўны план, трэба думаць, як здабывае інфармацыю наш адрасат – і адпаведным чынам фармаваць пакет нашых каналаў. З цягам часу (дзякуючы досведу камунікатыўных дзеянняў), мы будзем у стане вызначаць таксама прапорцыі выкарыстання гэтых каналаў, умела ўтрымліваючы ступень зацікаўлення мэтавай аўдыторыі.
Дапусцім мы стварылі ўласную інтэрнэт-старонку, прысвечаную нашай школе ці нейкаму віду дзейнасці, які рэалізуем разам з сябрамі ды хочам яго прапагандаваць. Такім чынам вызначаем мэтавую групу, якая нас цікавіць: гэта могуць быць бацькі, іншыя вучні, лакальная супольнасць, мясцовыя СМІ.
Вось якія каналы мы можам выкарыстаць, улічваючы, што сайт спраўна працуе, і мы маем на ім свежыя і рэгулярныя навіны. Інтэрнэт – самы відавочны канал. Мы мусім завязаць супрацу з іншымі інфармацыйнымі сэрвісамі, што трапляюць у зацікаўленні нашых адрасатаў. Мусім прыстнічаць на дыскусійных формах і ў сацыяльных сетках, такіх як напр. Фэйсбук ці вКонтакте. Дзякуючы гэтаму нас будзе ведаць шырокае кола людзей. Варта таксама паклапаціцца пра відэаматэрыялы, якія можна размясціць у сеціве.
Непасрэдная камунікацыя – мультымедыйная прэзентацыя для вучняў і настаўнікаў школы, а таксама ўлёткі ці плакаты, якія заахвочваюць увайсці на старонку.
Друкаваныя СМІ – супраца з лакальнаю прэсаю. Трэба дабіцца таго, каб у газэтах, часопісах з’явіліся артыкулы пра наш праект і старонку (тут трэба будзе падрыхтаваць адпаведны прэсавы матэрыял, што апісвае нашую дзейнасць ды мэты).
Электронныя СМІ – супраца з лакальнымі электроннымі медыямі: гаворка вядзецца перадусім пра рэгіянальныя радыёстанцыі ды тэлебачанне (тут большую ролю маюць асабістыя кантакты, бо гэты від медыяў рыхтуе матэрыялы самастойна).
Прымаючы такі план, мы маем вялкія шанцы на тое, што нашая старонка здабудзе сваё месца ў медыйнай прасторы і грамадскай свядомасці. Вызначальную ролю ў такога кшталту праектах грае выкарыстанне максімальнай колькасці каналаў – бо толькі адзін поспеху не гарантуе. Памятайма, што нашыя патэнцыйныя адрасаты могуць аддаваць перавагу розным крыніцам інфармацыі.
Нас папрасілі зрабіць прэзентацыю для групы асобаў, з якімі мы незнаёмыя, але ведаем, што яны паходзяць з пэўнага асяроддзя. Дапусцім гэта прадстаўнікі лакальнай супольнасці, а нам трэба прэзентаваць школьны праект стварэння мультымедыйнай гісторыі нашага гораду (раёну, вёскі). Мэта прэзентацыі – атрыманне фінансавых сродкаў на рэалізацыю гэтага праекту, а таксама на падтрымку мясцовага самакіравання.
Такім чынам мы мусім звярнуцца да досыць разнастайнай публікі – як у плане ўзросту, так і зацікаўленняў, светапогляду. Гэты ўступны аналіз даводзіць, што наш камунікат мусіць быць універсальны, а падабраныя каналы – прывабныя для ўсіх. Таму варта засяродзіцца на выкананні змястоўнай прэзентацыі ды пазбегчы ў ёй спрэчных рашэнняў, якія могуць выклікаць незадаволенасць кагосці з прысутных.
Паколькі праект абапіраецца на сучасныя тэхналогіі, прэентацыю рыхтуем мультымедыйную. Варта таксама падрыхтаваць графічны макет праекту, бо візуалізацыя канчатковага выніку дазваляе хучэй патлумачыць ягоную ідэю. Аднак можа стацца так, што частка аўдыторыі не ўспрымае такога кшталту камунікат. Таму для такіх асобаў трэба падрыхтаваць друкаваныя матэрыялы, якія дазволяць ім пазнаёміцца з праектам класічным чынам. Варта таксама, каб у прэзентацыі з’явіліся людзі, якія ладзяць праект. Гэта дадасць даверу да нашых дзеянняў і выкліча ў публікі пазітыўныя эмоцыі.
Вызначэнне камунікатыўных каналаў – гэта з аднаго боку мастацтва, а другога – тэхніка. Галоўнае правільна распазнаць мэтавую групу, да якой мы звяртаемся з камунікатам, выбраць адпаведную мову ды паклапаціцца пра разнастайнасць каналаў.