Ідэі Моладзевай мультымэдыйнай акцыі

Выбар як сутнасьць дзейнасьці чалавека

Няпраўда, што лёс сьвету вырашае маса, большасьць людзей. Лёс сьвету вырашае выбар кожнага асобнага ўзятага чалавека. Не хачу лішні раз разважаць пра тое, што часта выбар, рашэньне канкрэтнай асобы ўплывае на лёс плянэты – гэта відавочна. Я кажу пра тое, што заўжды выбары кожнага з нас, складзеныя ў адную цэласьць, насамрэч вырашаюць лёс сьвету.

Таму наш выбар вельмі істотны: альбо ён спрыяе дабру, альбо злу – трэба гэта ўсьведамляць.

Права выбару мае кожны

Кожны чалавек мае права й абавязак выбару. Гэта своеасаблівая мантра, якую трэба ўсьцяж паўтараць. Калі чалавек выбірае – то ён суб’ект. Актыўны суб’ект рэчаіснасьці. Калі не выбірае – ён прадмет. Ён пасіўны аб’ект усяго, што адбываецца навокал. Альбо ён заяўляе пра сваё існаваньне (гэта і ёсьць выбар), альбо не.

Калі ён пра штосьці кажа, калі намагаецца пераказаць нейкія веды, хоча нешта расказаць пра сьвет, пра сябе, пра іншых – ён мусіць усьцяж памятаць пра тое, што выбар акрэсьлівае ягоную місію, то бок тое, што ён мусіць сказаць.

Ці існуе розьніца паміж чалавекам і журналістам?

Шмат каму падаецца, што калі нехта становіцца журналістам, то ён аказваецца паза законам, паза агульнапрынятымі нормамі й можа рабіць усё: распавядаць пра розныя падзеі, розных людзей ды без якіх-кольвечы абмежавньняў прэзэнтаваць уласныя погляды. Гэта якраз ня так, таму што кожны журналіст – чалавек, і яго надалей абавязваюць асноўныя чалавечыя прынцыпы.

Давер і выбар

Для таго, каб правільна ацаніць якасьць і сапраўднасьць інфармацыі, патрэбная кампэтэнтнасьць – часама вельмі сур’ёзная кампэтэнтнасьць. З аднаго боку сутнасная: трэба па-просту ўмець фізычна дакопвацца да праўды. З другога боку трэба апанаваць прынцы журналісцкага майстэрства. І гэта асноўная прычына таго, што мы вырашылі распачаць Моладзевую мультымэдыйную акцыю. У гэтым палягае роля гэтай арганізацыі й гэтай праграмы. Яна мае паказаць, як фармуецца, рэдагуецца і падаецца інфармацыя. Удзельнікі праграмы будуць вучыцца разумець, ацэньваць і выбіраць інфармацыю, якая з аднаго боку будзе сапраўднай, а зь іншага – важнай і карыснай для людзей. У сённяшнім сьвеце высокіх тэхналёгіяў, інтэрнэту ўкінуць у публічнае інфармацыйнае поле нейкую лухту вельмі проста. І менавіта ад уменьня ВЫБАРУ залежыць, ці мы шукаем і даем важную й сапраўдную інфармацыю – ці абсалютнае глупства.

Аляксандра Зелянеўская

У 1983 – 1986 гг. была журналісткай і вядучай у падпольным Радыё Салідарнасьць, пісала таксама артыкулы ў падпольную друкаваную прэсу. У 1990-м была журналісткай Радыё Кракаў. У гэтым жа годзе як сябра-заснавальнік Кракаўскага фонду грамадзкай камунікацыі „TViR” займалася арганізацыяй радыёстанцыі RMF (сёньня гэта лідэр радыёрынку ў Польшчы – рэд.). Там жа ў 1990 – 1991 гг. працавала журналісткай і вядучай. У 1991 – 1993 гг. працавала ў Польскім аддзеле BBC World Service у Лёндане.

Пасьля вяртаньня ў Польшчу ў 1993 – 1994 кіравала інфармацыйным агенцтвам SIS-Serwis. У 1995-м займала пасаду кіраўніка аддзелу эканомікі на Радыё для цябе.

З 1996 па 2009 была кагсультанткай і партнэркай у CEC Government Relations, зьяўлялася сябрам праўленьня аддзелу гэтага міжнароднага агенцтва ў Польшчы. Была спэцыяльнай карэспандэнткай ірландзкага інфармацыйнага агенцтва Emerging Markets Data. Выконвала розныя функцыі ў шэрагу іншых арганізацыяў, між іншага была сябрам назіральнае рады мэдыягрупы BROKER FM (уласьніка радыёстанцыі RMF).

Сёньня працуе ў фондзе Новыя Мэдыі. У якасьці кіраўніцы рады фонду актыўна прасоўвае праект Моладзевай мультымэдыйнай акцыі, якая падтрымлівае ды разьвівае самастойнае й заснаванае на сьвядомым выбары стварэньне мэдыяў маладымі людзьмі. Зьяўляецца таксама кіраўніцаю рады фонду Цэнтр міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych).