Твіттэр: выкрыцьцё пустышкі

лягатып Твіттэра

 «Прарыў 2009 года» - так акрэсьлілі арганізатары Прэміі Webby (аналяг кіношнага Оскару) інтэрнэт-пустышку пад назвай Твіттэр, якая, між іншым, атрымала ад Global Language Monitor тытул “Слова 2009 году”.

Чаму пустышка?

Сэнс Твіттэра на раз-два зразумець няпроста. Адчыняем любы акаўнт і бачым прыкладна наступную плынь сьвядомасьці:

@n9mg7us Абяцаю атдаць colocation-сэрвэра? Ці як гэта трактаваць?

* * *
І нават з каробкі з прынтэрам сьцягнуць usb-кабель… Ну я ўжо ня ведаю, у каго больш шыкоўны пастаўшчык.

* * *

@fouuyrov хD

* * *

Ну ўсё, вясна зусім ужо пануе! Сонца =)

* * *

@dikutss де? Дай паглядзець

* * *

Куба — далёка! Куба — побач!

У чалавека, які прызвычаіўся займацца сэнсоўнымі справамі, нявольна паўстае пытаньне “Што ўся гэта лухта значыць”?

А між тым, сёньня штодня праз сэрверы Твіттэру праходзяць 50 мільёнаў такіх вось выразаў (твіттаў). Сэрвіс знаходзіцца ў фазе імклівага пад’ёму папулярнасьці:

Колькасьць паведамленьняў цягам дня (tweets per day)

Гэта сур’ёзныя лічбы. Але ў чым жа іх сакрэт?

А сакрэт у тым, што цяпер у Твіттэры зьбіраюцца ўсе флудэры й спам-боты сьвету.

Ніколі яшчэ ў навейшай гісторыі чалавецтва спам-боты не пачуваліся сябе так вальготна й утульна. Бярэм любы слоўнік, дастаем зь яго 4-5 словаў запар – і “твітт” гатовы! Якое тут навучаньне, які штучны інтэлект? Твіттэр зьесьць ўсё й не падавіцца!

Гэта ідэальнае месца для тых, хто прызвычаіўся сядзець на форумах, у жж, аднакласьніках, аськах і ва ўсіх магчымых дачыненьнях у стылі:

- Хая алл

- І табе прывіт.

- Як сам?

- Намана.

- Я таксама ))))
 
(5 допісаў ужо ёсьць)

Гэта тыя самыя людзі, якія паважна цьвердзяць, што ніякія форумы, ніякія чаты й icq усур’ёз не заменяць жывой чалавечай камунікацыі праз SMS. Твіттэр даступны праз мабільныя тэлефоны. І гэта менавіта тое, што жыцьцёва неабходна падобнаму сэрвісу.

Але Твіттэр – гэта пустышка складаная. Прапаную пагрузіцца глыбей :)

Што трэба ведаць простаму сьмяротнаму пра Твіттэр?

Вось простыя правілы для дзейсных людзей, якія доўгі час ня бачылі ніякага сэнсу ў выкарыстаньні гэтага сэрвісу:

  • Твіттэр не чытаюць. У яго пішуць.
  • Нават Твіттаране не чытаюць сваіх фрэндаў (сяброў).
  • Твіттэр не разьлічаны на чытача. Ён створаны для хуткага кантактаваньня.
  • Для карыстаньня Твіттэрам спатрэбіцца праграма-кліент. Напрыклад, TweekDeck.
  • Камунікацыя праз вэб-сэрвіс Твіттэра на дадзены момант ня мае сэнсу. Увогуле.
  • Твіттэр – гэта штосьці тыпу аські й убудаваных чатаў у Скайпе, толькі кажаш для ўсіх. Як пры гэтым казаць па справе? Твае праблемы.
  • Гэта сацыяльная сетка. Ананімныя карыстальнікі тут нікому не патрэбныя.
  • Твіттэр не створаны для перапіскі й дыскусіі.
  • Твіттэр – гэта наша новае інфармацыйнае й камунікатыўнае асяроддзе, законы якога нараджаюцца проста на вачах.
  • Твіттэр – гэта зьверххуткая рэакцыя фрэндаў. Ты кажаш “Ап”, і табе праз пару сэкундаў “Ап-ап, ап-ап, ап-ап”. Тыпа прыкольней жа! Але праз 5 хвілін прышпіл ужо не актуальны й губляе ўсялякую вартасьць.
  • Для чытача тут ніхто ня піша. Гэта цяжка, але трэба ўсьвядоміць. Традыцыйна лічыцца, што чым даходлівей, пасьлядоўней, разумней і больш кампэтэнтна ты пішаш, тым большую аўдыторыю ты ў стане сабраць. Для Твіттэра, у адрозьненьні ад жж, гэта ўсё не працуе. Тут няма дзе праявіць усе гэтыя якасьці, а ў аўдыторыі няма часу/прыладаў для распазнаваньня падобных здольнасьцяў.
  • Твіттэр – гэта штучнае стварэньне, якому спатрэбілася ўсяго 3 гады для выхаду на арбіту (сэрвіс быў запушчаны ў 2006 годзе, папулярнасьць прыйшла ў 2009ым). Штучнасьць палягае ў абмежаваньні паведамленьняў 140 сымбалямі. Гэтае абмежаваньне нічым, апроч ідэі, не тлумачыцца, і пра гэтым зьяўляецца пэўнага кшталту легалізацыяй флуду. Граматная ідэя, але дайшла не адразу.
  • Архіў Твіттэру - рэч неістотная. У ім няма сэнсу. Яго безсэнсоўна перачытваць, як і log’і любога чату тыпу mIRC.
  • Твіттэр – гэта публічны чат, дзе няма адной стужкі/тэматыкі размовы. Тут кожны ўдзельнік –  стужка, і кожны для сябе гэтую стужку кампануе.
  • Твіттэр падобны на RSS альбо ЖЖ-стужку фрэндаў, дзе зьяўляюцца адныя загалоўкі, тэксты пад загалоўкамі ўжо нікога не цікавіць.
  • Твіттэр цалкам ігнаруе цытаты, якія дапамагаюць зразумець, аб чым гаворка. Яны не патрэбныя, таму што калі ты не адказаў адразу, цягам максімум паўгадзіны, то потым твой камэнтар ужо не актуальны.

Самым складаным зьяўляецца знайсьці карыснае месца, карысную функцыю, якую Твіттэр мог бы выконваць у штодзённым колазвароце справаў. У актыўна працуючага інтэрнэт-карыстальніка ўсе функцыі ўжо разьмеркаваныя:

  • Для прафэсійных дачыненьняў – форумы й тэматычныя сайты;
  • Для працоўнага кантакту – аська й скайп;
  • Для разгрузачнага фэна – хабраэфект і т.д.

Куды ж засунуць Твіттэр?..

Ня менш складаным ёсьць пазбаўленьне ад “пачуцьця крадзяжу” чужога часу. Прымусіць сябе посьціць фігню? Так! Прыйдзецца навучыцца, калі хочаш далучыцца да шэрагаў пражжоных твіттэранаў. Рэальныя плады мысьліцельнай працы, тэхнічныя падрабязнасьці, сакрэты майстэрства й прафэсійныя фішкі тут нікому не патрэбныя. Па-першае, у 140 сымбаляў складана ўціснуць самыя простыя думкі, не кажучы ўжо пра тлумачэньні. Нават тугая дасьціпнасьць аднавершаванак Вішнеўскага тут наўрад ці мела бы посьпех. А, па-другое, ну якія думкі, даражэнькія? Твіттэры разыходзяцца па мабільніках й усемагчымых гаджэтах. У дарозе, у корках, на эскалатарах і прыступкаў трамваяў чытачы належаць Табе. А праз паўгадзіны гэта ўжо нікому не цікава.

Раптоўна

Але самае сьмешнае, што ўсе асаблівасьці Твіттэра й уся пералічаная пустышкавасьць – гэта самы што ні ёсьць трэнд. Усе рухаецца ў гэты бок. Зверхуткі кантакт на “Ты”. У лепшым выпадку – вырашылі маленькую праблему. Але звычайна – проста патрындзелі, высеклі пустую іскру й разьбегліся.

- Падкажы які-небудзь Х!

- Глядзі на онлайнеры.

- Tnx.

Быць на сувязі

Вам напэўна знаёмыя бадзёрыя маладзёны, якія пры сустрэчы заўжды страляюць “Хай-хай”, а напрыканцы само-сабой кідаюць нязьменнае “пакуль-пакуль”? А потым абавязкова дадаецца сакрамэнтальнае “Ага, на сувязі…” Вось! Гэта яны! Твіттэр створаны для іх! Для людзей такога тыпу. І ён менавіта патрэбны для таго, каб быць на сувязі. Заўжды быць на сувязі. Гэта модна. Гэта трэнд. Быць на сувязі важней якасьці сувязі.

Быць на сувязі: модныя кольцы створаныя менавіта для гэтага

Суровая праўда

Цяпер, калі верыць Яндэксу, маецца 180 тысяч кірылічных тві-блёгаў. У Твіттэра вельмі вялікая праблема з актыўнымі й мёртванароджанымі акаўнтамі. Так, напрыклад, “пры агульнай сусьветнай колькасьці больш за 75 мільёнаў у сьнежні 2009 году, па падліках RJMetrics, актыўнымі карыстальнікамі былі ня больш за 15 мільёнаў”, то бак усяго 20% - гэта цалкам падобна на норму. Нікіта Кабардзін, адзін зь піянэраў тві-спам тэхналёгіяў, назваў аўдыторыю кірылічных твіттэранаў блізкай да 30 тысяч і тут жа абсалютна абгрунтавана параўнаў яе са штодзённай аўдыторыяй невялікага порнасайту. Гэта й ёсьць тое, з чым мы маем справу.

Массфолаўнінг (Mass-following), массавае дадаваньне карыстальнікаў у стужку сваіх сяброў, – біч сэрвісу, Галоўная Песнь Пустышкі. Сэнс у тым, каб запісваць простых сьмяротных ў фрэнды, пашыраючы такім чынам сваю аўдыторыю. Тупа посьцім, тупа набіваем рэйтынг, тупа падымаемся ўгару па мікрасацыяльнай лесьвіцы. У лідэраў массфолаўінгу цяпер па 50 тысяч сяброў. Чытаць/сачыць, нават пры самым вялікім жаданьні, можна толькі за некалькімі дзесяткамі іншых акаўнтаў. 

Топ50 найбольш вядомых брытанскіх твіттэр-карыстальнікаў і іх пасьлядоўнікі

Fetish

Гледзячы на Твіттэр, адразу прыдумляецца Твіттэр-забава для літаратурна кранутых і арт настроеных людзей – ды проста для фрыкаў. Сутнасьць забавы ў тым, каб посьціць твітты даўжынёў роўна 140 сымбаляў – ні болей, ні меней. Калі дзейнічаць дасканала й рэальна посьціць толькі роўна па 140 сымбаляў, гэта прымушае працаваць над фразамі – шукаць, падбіраць, адтачываць. Выглядае мудрагеліста, але ж заўтра мастацтвам назавуць.

Цікаўна

Калі ты пішаш тві-паведамленьне канкрэтнаму адрэсату, чалавек чытае, а пасьля ты гэта паведамленьня ў сябе выдаляеш, і ў твайго адрэсату яно таксама выдаляецца. Гэта як бы сымбалічны намёк на тое, што за свае словы адказваць ня трэба. Сьцёр, і гатова. Твіттэр можна трансьляваць праз Rss. Але яго і так чытаць няма сэнсу, а праз RSS і тым больш. Цякучыя й чакальныя праблемы Твіттэру.

Боты

Ужо цяпер людзі ствараюць сеткі з сотняў бот-акаўнтаў, посьцяць за іх тысячы паведамленьняў у суткі, дадаюць адзін аднаго й усіх новых карыстальнікаў ва фрэнды, набіраюць нейкую адносную вагу, аналягічную PR гугла й рэйтынгу Яндэкса, а пасьля напрацаваны “рэсурс” канвэртуюць у мілыя воку суммы Webmoney i PayPal, прасоўваючы платныя чужыя акаўнты, альбо праводзячы платныя рэклямныя кампаніі.

Спам

Робаты індэксуюць Твіттэр. Зьбіраюць базу кантактаў. Аналізуюць іх твітты. І калі ты, @Username, пішаш пару разоў аб тым, што выбіраеш новую мабілку з шэрагу такіх-та мадэляў, то клапотлівы спам-бот, не доўга чакаючы, напіша допіс у стылі “Вось @Username хацеў бы набыць Х, але з майго досьведу, Y зарэкамэндавала сябе лепей”. Паколькі паведамленьні зь імем @Username амаль заўжды адсочваюцца аўтаматычна, то допіс трапляе адразу ў абодва тваіх вока. І ня тое, каб на спам падобна… Але ж спам! Разумны, таргетаваны Спам. Ёсьць не разумны, а самы звычайны спам, які паўгады таму складаў да 10% ад колькасьці ўсіх твіттаў. Як і трэба, вайна са спамам вядзецца дзенна і ночна :)

% спам-паведамленьняў ад агульнай колькасьці твіттаў штодня (% spam tweets per day)

Шум

Твіттэр захлёбывацца ў інфармацыйным шуме. Яго так шмат і ён так не структураваны, што твіттэране паступова рэалізуюць на саміх сабе, па ходу руху, закон самаарганізацыі складаных сістэмаў. Прыдумляюцца слоўнікавыя скарачэньні, меткі й асаблівыя правілы абмену твіттамі. Зразумела, асноўная масса карыстальнікаў ніколі ня зможа засвоіць нават самых прасьцейшых правілаў, якія ўносяць хоць нейкую структуру ў гэты хаос. А вось сапраўды сьмешна й вельмі цікава, што ўсе гэтыя “штучныя законы тві-камунікацыі” да болі нагадваюць штосьці вельмі старое. Ба! Дык гэта ж парослы мхом Фідонэт – эхі, аліасы, карбонка, нэтмэйл і т.д. па аналёгіі.

Маніпуляцыі, качкі й дэзінфармацыі

Твіттэр хутка распаўсюджвае навіны. На гадзіны хутчэй онлайн СМІ. Але таксама хутка разносяцца й плёткі. Праблема ў тым, каб прывязаць паведамленьні па адной тэмы можна толькі стыхійна створанымі хэштэгамі (ключавымі словамі). Напрыклад, нядаўнія выбухі ў маскоўскім мэтро стварылі хэштэг #metro29. Адсочваючы яго, можна было першыя гадзіны кожную хвіліну атрымліваць дзесяткі паведамленьняў па тэме. Але ў гэтым выпадку фільтрам сьмецьця й дэзінфармацыі станавіўся ты сам. І гэта лепей, чым дзесяць тысяч бабуляк на кірмашы, якія адначасова абмяркоўваюць патрапленьне пад конную павозку грамадзяніна Астапа Бэндэра. Непараўнальна лепей.

У будучыні можна будзе забясьпечыць нейкія фільтры паказу твіттаў толькі ад карыстальнікаў пэўнага “статусу сур’ёзнасьці”, нешта падобнае да хабракармы. Але ад інфармацыйнай дэзы гэта, на жаль, не абароніць. Аўтарытэтнасьць крыніцаў – адкрытая й сур’ёзная праблема Твіттэра.

Вірусы

Ствараецца тысяча акаўнтаў Касяў, Алесяў, Аленаў і Рыгораў. А таксама па аднаму акаўнту Мірона й Даздрапермы. У профілях ставяцца адпаведныя фоткі й, вядома ж, спасылкі на “хатнія старонкі”. Вось там наіўных сябрукоў і чакаюць чэрві ўсіх масьцей. Рабіць амаль нічога ня трэба – дадавай іх у сябры, а яны самі клікнуць. Добра таксама ботам перыядычна генераваць немудрагелістыя дзявочыя думкі й там жа час ад часу падкідваць патрэбныя спасылкі на патрэбныя сайты. Паколькі ў мэтах эканоміі месца ўсе лінкі шыфруюцца, адрозьніць на від падазроныя спасылкі проста немагчыма.

Цэнтралізацыя акутальных тэмаў

Твіттэр патрабуе суправаджальных community-рэсурсаў, якія бы дазвалялі неяк выдзяляць і ранжыраваць спісы актуальных тэмаў ці хаця бы самых гарачых акаўнтаў. Вяртаючыся да хэштэгу #metro29 – хтосьці ведаў, як зь ім працаваць і як яго знайсьці, таму быў у тэме, але большасьць ня ведала й, у тым ліку па гэтай прычыне, генеравала лішняе інфармацыйнае сьмецьце. Некаторыя спробы цэнтралізацыі ўжо маюцца й у нас, і ў іх (увага! Пэрспектыўна й ніша не занятая!).

Высновы

Твіттэр – пустышка, але гэта трэнд. Ён далёка неадназначны. Ён падобны на прамежкавая звяно, якое папярэднічае нараджэньню нейкага ці то своеасблівага стылю жыцьця, ці то сэрвісу новага пакаленьня, які выкарыстае біялягічныя патрэбы арганізму і удала іх задаволіць. Пакуль незразумела.

Аўтар:
Фота:

1) Paul Snelling, здымак зьмешчаны на падставе ліцэнзіі Creative Commons-Прызнаньне аўтарства

2) Klee.Cl, Klee Diseño®

3) Porter Novelli Global, здымак зьмешчаны на падставе ліцэнзіі Creative Commons-Прызнаньне Аўтарства