MAM у сетцы
Колькасьць інфармацыі імкліва павялічваецца. Як удала рэагаваць на выклікі часу? Як справіцца з канвэргенцыяй СМІ, навучыцца выбіраць і шукаць інфармацыю, выкарыстоўваць перавагі апэратыўнасьці, інтэрактыўнасьці і пэрсаналізацыі мэдыяў - адказы на старонках разьдзелу "Ref-лекцыі".
Што такое камунікатыўны канал? Гэта спосаб прэзентацыі камунікату/зместу. Ён можа займець розныя формы: вусную, пісьмовую, візуальную – альбо мультымедыйную. Выбар камунікатыўнага каналу акрэслены вынікамі аналізу, што паказвае, якім чынам і ў якой форме трэба пераказаць інфармацыю – так, каб яна дайшла да адрасата недэфармаванай і каб апошні яе ўспрыняў.
Публічныя дэбаты перасталі быць нечым эксклюзіўным. Формы дэбатаў, метады дыскусіяў і тэхнікі перамоваў могуць быць добрай падрыхтоўкай вучняў да будучай жыццёвай актыўнасці і ўдзелу ў грамадскім дыялогу. Згодна з антычнай традыцыяй, якая прадугледжвае роўнасць партнёраў па дыскусіі, праз удзёл у ёй адбываецца самасцвярджэнне чалавека як аўтаномнай і разумнай істоты.
Культура – гэта такая галіна, пра якую звычайна хацеў бы пісаць амаль кожны журналіст-пачатковец. Яна атаясамліваецца са стэрэатыпамі аб тым, як культурніцкі журналіст мае магчымасьць чытаць усе цудоўныя кніжкі, глядзець фільмы яшчэ да прэм’еры, слухаць новыя музычныя кружэлкі і г.д. Ды яшчэ пра гэта пісаць – і дзякуючы гэтаму зарабляць грошы. Гэта файны бок такой дзейнасьці. Але ёсьць і іншы.
Няпраўда, што лёс сьвету вырашае маса, большасьць людзей. Лёс сьвету вырашае выбар кожнага асобнага ўзятага чалавека. Не хачу лішні раз разважаць пра тое, што часта выбар, рашэньне канкрэтнай асобы ўплывае на лёс плянэты – гэта відавочна. Я кажу пра тое, што заўжды выбары кожнага з нас, складзеныя ў адную цэласьць, насамрэч вырашаюць лёс сьвету.
Вельмі часта палітыкі, альбо людзі, якія ацэньваюць мэдыі, кажуць: “Гэты журналіст неаб’ектыўны”. Але калі журналіст пачынае быць для гэтага палітыка больш аб’ектыўным, то ён перастае быць аб’ектыўным для таго, хто рэпрэзэнтуе другі бок канфлікту – бо кожны разумее аб’ектыўнасьць па-свойму. Дык хто ж такі незалежны журналіст?
Сапраўдная журналістыка мусіць быць публічнай. Ананімную журналістыку можна апраўдаць толькі ў краінах з моцна абмежаванай свабодай слова, кшталту Кітаю. Журналіст мусіць адказваць за свае словы ўласным імём і прозьвішчам. Гэта прыняцьце на сябе пэўных правоў і абавязкаў дадзенай прафэсіі. Што дазволена прэсе й дзе межы ейнай дзейнасьці?
Вам, напэўна, знаёмыя бадзёрыя маладзёны, якія пры сустрэчы заўжды страляюць “Хай-хай” і напрыканцы само-сабой кідаюць нязьменнае “пакуль-пакуль”? А потым абавязкова дадаецца сакрамэнтальнае “Ага, на сувязі…” Вось! Гэта яны! Твіттэр створаны для людзей такога тыпу. І ён менавіта патрэбны для таго, каб быць на сувязі. Гэта модна. Гэта трэнд. Быць на сувязі важней якасьці сувязі.
Раней журналіст прыходзіў на сваё працоўнае месца, быў адказны за нейкую рубрыку (тэматыку, аддзел), ішоў у горад/тэлефанаваў і пад вечар прыносіў нейкую нататку пра нешта важнае, што адбылося ў гэты дзень. Функцыянавала прыгожая мадэль журналіста, па-сутнасьці сваёй фрылансэра, такога самотнага ястраба, які шукае праўду. Ад нядаўнага часу на жаль гэтая мадэль ужо практычна не існуе.
Мы, журналісты – гэта людзі, якіх натхняе вонкавы сьвет, якія мяркуюць, што таямніца існаваньня людзей, таямніца рэчаіснасьці настолькі цікавая, настолькі захапляльная – што толькі яна мае сэнс. А там, унутры чалавека, насамрэч нічога асаблівага няма – ну можа апроч псыхічнай хваробы...
Журналісты згубілі свой прывілеяваны статус галоўных “інфарматараў”. Праца на тэлебачаньні, радыё ці ў газэце адкрывала й надалей адкрывае для іх шмат дзьвярэй, але калісьці яны трымалі своеасаблівую манаполію на інфармацыю й маглі нават вырашаць, што распавесьці грамадзтву, а што пакінуць для ўнутранага карыстаньня.