Ref-лекцыі

Колькасьць інфармацыі імкліва павялічваецца. Як удала рэагаваць на выклікі часу? Як справіцца з канвэргенцыяй СМІ, навучыцца выбіраць і шукаць інфармацыю, выкарыстоўваць перавагі апэратыўнасьці, інтэрактыўнасьці і пэрсаналізацыі мэдыяў - адказы на старонках разьдзелу "Ref-лекцыі".

Культура – гэта такая галіна, пра якую звычайна хацеў бы пісаць амаль кожны журналіст-пачатковец. Яна атаясамліваецца са стэрэатыпамі аб тым, як культурніцкі журналіст мае магчымасьць чытаць усе цудоўныя кніжкі, глядзець фільмы яшчэ да прэм’еры, слухаць новыя музычныя кружэлкі і г.д. Ды яшчэ пра гэта пісаць – і дзякуючы гэтаму зарабляць грошы. Гэта файны бок такой дзейнасьці. Але ёсьць і іншы.

Аўтар: Аляксандра Зелянеўская

Выбар як сутнасьць дзейнасьці чалавека далей }

Няпраўда, што лёс сьвету вырашае маса, большасьць людзей. Лёс сьвету вырашае выбар кожнага асобнага ўзятага чалавека. Не хачу лішні раз разважаць пра тое, што часта выбар, рашэньне канкрэтнай асобы ўплывае на лёс плянэты – гэта відавочна. Я кажу пра тое, што заўжды выбары кожнага з нас, складзеныя ў адную цэласьць, насамрэч вырашаюць лёс сьвету.

Вельмі часта палітыкі, альбо людзі, якія ацэньваюць мэдыі, кажуць: “Гэты журналіст неаб’ектыўны”. Але калі журналіст пачынае быць для гэтага палітыка больш аб’ектыўным, то ён перастае быць аб’ектыўным для таго, хто рэпрэзэнтуе другі бок канфлікту – бо кожны разумее аб’ектыўнасьць па-свойму. Дык хто ж такі незалежны журналіст?

Сапраўдная журналістыка мусіць быць публічнай. Ананімную журналістыку можна апраўдаць толькі ў краінах з моцна абмежаванай свабодай слова, кшталту Кітаю. Журналіст мусіць адказваць за свае словы ўласным імём і прозьвішчам. Гэта прыняцьце на сябе пэўных правоў і абавязкаў дадзенай прафэсіі. Што дазволена прэсе й дзе межы ейнай дзейнасьці?

Аўтар: Андрэй Скрыпчэнкаў

Твіттэр: выкрыцьцё пустышкі далей }

Вам, напэўна, знаёмыя бадзёрыя маладзёны, якія пры сустрэчы заўжды страляюць “Хай-хай” і напрыканцы само-сабой кідаюць нязьменнае “пакуль-пакуль”? А потым абавязкова дадаецца сакрамэнтальнае “Ага, на сувязі…” Вось! Гэта яны! Твіттэр створаны для людзей такога тыпу. І ён менавіта патрэбны для таго, каб быць на сувязі. Гэта модна. Гэта трэнд. Быць на сувязі важней якасьці сувязі.

Раней журналіст прыходзіў на сваё працоўнае месца, быў адказны за нейкую рубрыку (тэматыку, аддзел), ішоў у горад/тэлефанаваў і пад вечар прыносіў нейкую нататку пра нешта важнае, што адбылося ў гэты дзень. Функцыянавала прыгожая мадэль журналіста, па-сутнасьці сваёй фрылансэра, такога самотнага ястраба, які шукае праўду. Ад нядаўнага часу на жаль гэтая мадэль ужо практычна не існуе.

Аўтар: Марэк Мільлер

Прафэсія Рэпартэр далей }

Мы, журналісты – гэта людзі, якіх натхняе вонкавы сьвет, якія мяркуюць, што таямніца існаваньня людзей, таямніца рэчаіснасьці настолькі цікавая, настолькі захапляльная – што толькі яна мае сэнс. А там, унутры чалавека, насамрэч нічога асаблівага няма – ну можа апроч псыхічнай хваробы...

Аўтар: Эдвін Бэндык

Аб эвалюцыі сучасных мэдыяў далей }

Журналісты згубілі свой прывілеяваны статус галоўных “інфарматараў”. Праца на тэлебачаньні, радыё ці ў газэце адкрывала й надалей адкрывае для іх шмат дзьвярэй, але калісьці яны трымалі своеасаблівую манаполію на інфармацыю й маглі нават вырашаць, што распавесьці грамадзтву, а што пакінуць для ўнутранага карыстаньня.

Як будуць выглядаць сродкі масавай інфармацыі ў бліжэйшай пэрспэктыве? Якія ключавыя зьмены паўплываюць на іх кшталт, і якія сілы прагрэсу будуць стаяць за гэтымі зьменамі? Развагі Роса Доўсана па выніках самміту “Будучыня мэдыяў” спрабуюць даць сэнсоўныя адказы на гэтыя пытаньні.

Сучасная мэдыйная цывілізацыя грунтуецца на эмоцыях. Сёньня кожнае СМІ прагне выклікаць эмоцыі, якія паліткарэктна прынята называць камэнтарамі. Людзі актыўна камэнтуюць тыя ці іншыя журналісцкія матэрыялы, часта не ўсьведамляючы, што робяць гэта ў значнай ступені таму, што хтосьці так за іх вырашыў.