MAM у сетцы

У мэтах забесьпячэньня абароны жыцьцёва важных інтарэсаў асобы, грамадства й дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, стварэньня ўмоваў для далейшага развіцьця нацыянальнага сэгменту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт *:
1. Устанавіць, што:
1.1. аказаньне паслугаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаньнем нацыянальнага сэгменту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт (далей – сеткі Інтэрнэт) ажыцьцяўляецца з дапамогай разьмешчаных на дадзенай тэрыторыі і зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку інфармацыйных сетак, сістэмаў, рэсурсаў, у тым ліку сетак электрасувязі й комплексаў праграмна‑тэхнічных сродкаў (далей – рэсурсы нацыянальнага сэгменту сеткі Інтэрнэт).
Рэгістрацыя рэсурсаў нацыянальнага сэгменту сеткі Інтэрнэт ажыцьцяўляецца ў парадку, вызначаным Радай Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненьні з Апэратыўна‑аналітычным цэнтрам пры Прэзідэньце Рэспублікі Беларусь.
Зьвесткі аб зарэгістраваных рэсурсах нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт перадаюцца ў Апэратыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэньце Рэспублікі Беларусь у парадку і аб’ёмах, што вызначаюцца гэтым Цэнтрам;
* Пад нацыянальным сэгментам глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт разумеецца сукупнасьць інфармацыйных сетак, сістэмаў, рэсурсаў, у тым ліку сетак электрасувязі і комплексаў праграмна‑тэхнічных сродкаў, якія маюць падключэньне да гэтай сеткі; абмежаваная тэрыторыяй і (або) дамэннай прасторай Рэспублікі Беларусь.
1.2. апэратары электрасувязі, а таксама іншыя юрыдычныя асобы й індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па выкарыстаньні сеткі Інтэрнэт (далей – пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт), абавязаны ідэнтыфікаваць * карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт **, якім яны аказалі дадзеныя паслугі.
Інфармацыя аб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт падлягае захоўваньню пастаўшчыком паслугаў сеткі Інтэрнэт ня менш аднаго году й прадастаўляецца па патрабаваньню дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна‑вышуковую дзейнасьць, органаў пракуратуры, папярэдняга рассьледаваньня, падатковых органаў, судоў;
1.3. разьмяшчэньне інфармацыйных рэсурсаў і доступ да сеткі Інтэрнэт дзяржаўных органаў і арганізацыяў, а таксама іншых арганізацыяў, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці зьвесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, ажыцьцяўляецца ўпаўнаважанымі пастаўшчыкамі паслугаў сеткі Інтэрнэт.
Упаўнаважаныя пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт:
забясьпечваюць цэласнасьць, канфідэнцыяльнасьць, даступнасьць і захавальнасьць інфармацыі дзяржаўных органаў і арганізацый, якая разьмяшчаецца ў нацыянальным сэгменьце сеткі Інтэрнэт;
вызначаюцца Апэратыўна‑аналітычным цэнтрам пры Прэзідэньце Рэспублікі Беларусь па ўзгадненьні з Кіраўніком дзяржавы;
1.4. пры парушэньні пастаўшчыкамі паслугаў сеткі Інтэрнэт, карыстальнікамі сеткі Інтэрнэт патрабаваньняў гэтага Указа, а таксама іншага заканадаўства ў сферы выкарыстаньня нацыянальнага сэгменту сеткі Інтэрнэт, аказаньне паслугаў з выкарыстаньнем гэтай сеткі можа быць прыпынена або спынена ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прыпыненьне аказаньня паслугаў з выкарыстаньнем сеткі Інтэрнэт ажыцьцяўляецца па патрабаваньні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, а таксама дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна‑вышуковую дзейнасьць, органаў пракуратуры, папярэдняга рассьледаваньня і падатковых органаў пры наяўнасьці дастатковых падставаў меркаваць, што працяг такога доступу будзе спрыяць здзяйсненьню правапарушэньня.
Дзяржаўным органам, якія выявілі правапарушэньне, выносіцца загад (прадстаўленьне) аб ліквідацыі парушэньняў і ўстанаўліваецца тэрмін для іх ліквідацыі, які не можа перавышаць аднаго месяца.
* Пад ідэнтыфікацыяй разумеецца фіксацыя зьвестак, неабходных для ўстанаўленьня пастаўшчыка паслугаў і (або) карыстальніка сеткі Інтэрнэт.
** Пад карыстальнікамі сеткі Інтэрнэт разумеюцца юрыдычныя й фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць інфармацыйныя сеткі, сістэмы, рэсурсы, у тым ліку сеткі электрасувязі й комплексы праграмна‑тэхнічных сродкаў сеткі Інтэрнэт.
Калі названыя ў загадзе (прадстаўленьні) парушэньні ва ўстаноўлены тэрмін не ліквідаваны, дзяржаўны орган зьвяртаецца ў суд для вырашэньня пытаньня аб спыненьні аказаньня паслугаў Інтэрнэт.
Пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт, якiя ажыцьцяўляюць дзейнасьць з парушэньнем патрабаваньняў гэтага Указа, падлягаюць ліквідацыі (спыненьне дзейнасьці) па рашэньню суда ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі;
1.5. пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт па запыце карыстальніка аказваюць паслугі па абмежаваньні доступу да інфармацыі, зьмест якой накіраваны на:
Упаўнаважаныя пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт забясьпечваюць ў абавязковым парадку абмежаваньне доступу да гэтай інфармацыі пры аказаньні паслугаў з выкарыстаньнем сеткі Інтэрнэт дзяржаўным органам (за выключэньнем дзяржаўных органаў, указаных у частцы другой падпункта 1.2 гэтага пункта), дзяржаўным арганізацыям, установам адукацыі, культуры;
6. пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт у сваёй дзейнасьці абавязаны выконваць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне электрасувязі й іншых паслугаў з выкарыстаньнем сеткі Інтэрнэт;
7. адказнасьць за зьмест інфармацыі, якая разьмяшчаецца й перадаецца ў нацыянальным сэгменьце сеткі Інтэрнэт, нясуць асобы, якія разьмясьцілі гэтую інфармацыю, а пастаўшчыкі паслугаў сеткі Інтэрнэт – за нязробленыя захады па абмежаваньні яе распаўсюджваньня ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі;
8. сьпецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы бясьпекі выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт зьяўляецца Апэратыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэньце Рэспублікі Беларусь, які:
каардынуе дзейнасьць дзяржаўных органаў, пастаўшчыкоў паслугаў сеткі Інтэрнэт па прадухіленьні несанкцыянаванага распаўсюду абараняемай інфармацыі й забесьпячэньні бясьпекі пры выкарыстаньні рэсурсаў нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт;
вызначае па ўзгадненьні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік апэратараў электрасувязі, якія маюць права непасрэднага доступу (далучэньня) да міжнародных сетак электрасувязі, а таксама ўпаўнаважаных пастаўшчыкоў паслугаў сеткі Інтэрнэт;
устанаўлівае парадак аказаньня паслугаў па абмежаваньні доступу карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт да інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у міжнародных арганізацыях па пытаньнях бясьпекі, выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт;
рэгулюе дзейнасьць у галіне рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальных даменных зонах;
ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем пастаўшчыкамі паслугаў сеткі Інтэрнэт заканадаўства ў сферы забесьпячэньня бясьпекі выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт;
ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.
2. Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь:
2.1. у трохмесячны тэрмін:
2.1.1. вызначыць:
кампэтэнцыю рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, у сферы выкарыстаньня сеткі Інтэрнэт;
пералік паслугаў, што аказваюцца з выкарыстаньнем нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт і абавязкі пастаўшчыкоў паслугаў сеткі Інтэрнэт па іх ўліку;
парадак прадастаўленьня дзяржаўным органам, якія ажыцьцяўляюць апэратыўна‑вышуковую дзейнасьць, органаў пракуратуры, папярэдняга рассьледаваньня, падаткавым органам, судам інфармацыі, неабходнай для наступнай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт і аказаных ім паслугаў;
парадак прыпыненьня й спыненьня аказаньня паслугаў у нацыянальным сэгменьце сеткі Інтэрнэт;
2.1.2. забясьпечыць вызначэньне ўпаўнаважанымі рэспубліканскімі
органамі дзяржаўнага кіраваньня, падпарадкаванымі Ураду
Рэспублікі Беларусь, парадку рэгістрацыі рэсурсаў нацыянальнага
сэгмэнту сеткі Інтэрнэт і прадастаўленьня зьвестак аб уладальніках
інфармацыйных рэсурсаў у нацыянальным сэгменьце сеткі Інтэрнэт;
2.2. у шасьцімесячны тэрмін:
распрацаваць і прадставіць на зацьвярджэньне Прэзідэнту Рэспублікі 1 Беларусь праект Канцэпцыі па развіцьці нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт;
вызначыць:
парадак дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца праз сетку Інтэрнэт, і парадак распаўсюджваньня іх прадукцыі;
парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт у месцах калектыўнага карыстаньня, у тым ліку карыстальнікаў інтэрнэт‑кафэ, хатніх сетак;
парадак рэгістрацыі інтэрнэт‑крамаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю, у Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь і механізм кантролю за іх функцыянаваньнем;
забясьпечыць цэнтралізаваны ўлік сетак электрасувязі, якія выкарыстоўваюцца для аказаньня паслугаў у сетцы Інтэрнэт, адраснай прасторы нацыянальнага сэгмэнту гэтай сеткі і прадастаўленьне гэтых зьвестак у Апэратыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэньце Рэспублікі Беларусь;
забясьпечыць правядзеньне мерапрыемстваў па стандартызацыі паслугаў з выкарыстаньнем сеткі Інтэрнэт, механізмаў ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, парадку ўліку аказаньня паслугаў, структуры інфармацыі, якая прадастаўляецца апэратарамі паслугаў Інтэрнэт дзяржаўным органам;
выпрацаваць меры па аптымізацыі кошту паслугаў, што аказваюцца карыстальнікам сеткі Інтэрнэт;
забясьпечыць прывядзеньне актаў заканадаўства ў адпаведнасьць з гэтым Указам і зрабіць іншыя захады па яго рэалізацыі;
2.3. на працягу аднаго года:
ўнесьці на разгляд Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праект закону Рэспублікі Беларусь аб нацыянальным сэгменьце сеткі Інтэрнэт;
зрабіць захады па далучэньні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі Рады Еўропы аб кампутарных злачынствах, падпісанай 23 Лістапада 2001 ў г. Будапешце;
ўнесьці прапановы па парадку выкананьня кантрактаў з выкарыстаньнем нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт.
3. Нацыянальнаму банку сумесна з Радай Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасьцімесячны тэрмін зрабіць захады па ўдасканаленьні сістэмы электроньных плацяжоў у Рэспубліцы Беларусь.
4. Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаваньняў Рэспублікі Беларусь сумесна з Генеральнай пракуратурай, Вярхоўным Судом, Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі, Міністэрствам унутраных спраў і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на працягу года падрыхтаваць і ўнесьці ва ўстаноўленым парадку на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы па ўстанаўленьню адміністрацыйнай, крымінальнай ці іншай адказнасьці за парушэньні заканадаўства ў сферы выкарыстаньня сеткі Інтэрнэт.
5. Кантроль за выкананьнем гэтага Указа пакласьці на Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Апэратыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэньце Рэспублікі Беларусь.
6. Гэты Указ набірае моцы праз шэсьць месяцаў з дня яго афіцыйнага апублікаваньня, за выключэньнем падпункта 1.8 пункта 1, пунктаў 2/4 і гэтага пункта, якія нібараюць моцы з дня падпісаньня гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Апрацаваньне зробленае па падставе публікацыі на www.nn.by і матэрыялаў падрыхтаваным Алесем Пілецкім
Фота:
1) Dron, Апублікаваны на падставе ліцэнзіі Creative Commons
