MAM у сетцы

... гэта той, хто газэту заснаваў. Кажучы дакладней - той, хто ўкладае грошы ў разьвіцьцё выданьня і ўтрымлівае яго да тае пары, пакуль яно не пачне быць самаакупальным і прыбытковым. Вядома ж, выдавец ня толькі інвэстуе ў газэту, але і атрымлівае прыбытак з функцыянаваньня газэты: зь яе продажу і рэклямаў.
Але выдавец ня толькі фінансуе капрызы рэдакцыі. Ён акрэсьлівае праграмную лінію выданьня – вырашае, якія тэмы і якім чынам будуць асьветленыя. Задача рэдакцыі – рэалізоўваць гэтую лінію. Прычым такім чынам, каб гаўэта была добрай. Выдавец пры гэтым мусіць зарганізаваць распаўсюд выданьня і знайсьці рэклямадаўцаў (у большасьці рэдакцыяў гэтыя заданьні выдаўца рэалізоўваюць іншыя супрацоўнікі).
Выдавец – гэта можа быць як нідывідуальная асоба, так і фірма – выдаўніцтва. Буйныя выдаўнічыя канцэрны маюць да некалькіх дзясяткаў розных выданьняў мас-мэдыя. Каб спраўна імі кіраваць, часта ў выдаўніцтвах зьяўляецца пасада - выдаўнічы дырэктар, які выконвае функцыю выдаўца для адной альбо некалькіх газэтаў.
Пра журналістаў часта кажуць - людзі пяра. Але сёняшнія журналісты – людзі Worda. А выдавец - чалавек Excela, засяроджаны на фінансавым баку праекту пад назвай “газэта”, і ён альбо вядзе вжныя перамовы, альбо сядзіць па вушы ў лічбах і табліцах балянсаў.
...гэта наступнік Бога ў рэдакцыі, таму што выдавец у штодзённай працы журналістаў ня ўдзельнічае, хоць менавіта ён вызначае генэральную лінію выданьня. Але якой будзе фармат газэты – вырашае галоўны рэдактар. Ён вырашае, якія артыкулы будуць апублікаваныя, а якія – не, якім чынам іх рэдагаваць, што стане “тэмай нумару” і трапіць на вокладку, а што - на самы ніз апошняй старонкі, каб запоўніць пустое мейсца ад адмоўленай раптоўна рэклямы.
Канешне, шмат у якіх рэдакцыях рэалізацыя такой мадэлі проста немагчымая. У буйных штодзённых газэтах, дзе розныя аддзелы і выданьні (тэматычныя ці рэгіянальныя) ідуць у друкарню ў розны час, галоўны рэдактар нават фізічна ня ў стане пракантраляваць кожны матэрыял. Таму асноўныя тэмы нумару ў такіх газэтах абмяркоўваюцца і зацьвярджаюцца з галоўным рэдактарам на рэдкалегіі, а за менш істотныя тэксты адказваюць іншыя рэдактары, пераважна кіраўнікі аддзелаў, часам у супрацы з адным з намесьнікаў галоўнага рэдактара.
Затое ў выданьнях, дзе тэмп працы крыху павольнейшы, напрыклад, у месячніках альбо тыднёвіках, рэдакцыяй кіруе галоўны рэдактар ва ўласнай асобе. Ён ня толькі абмяркоўвае з аўтарамі тэмы на рэдкалегіях, але і сам рэдагуе гатовыя тэксты, часта вызначае з графікамі і вяртальнкамі выгляд старонак, а таксама падпісвае ў друк кожную паасобную старонку.
Праца над тэкстамі – гэта толькі частка заданьняў галоўнага рэдактара, прычым часам не асноўная. Галоўны рэдактар прадстаўляе рэдакцыю навонкі (што можа займаць даволі шмат часу), таму часта галоўны рэдактар – рэдкі госьць ва ўласнай рэдакцыі. Прадстаўленьне рэдакцыі зьвязанае з рознымі абавязкамі: шэф ўвасабляе сабой ўзровень і прэстыж выданьня, таму прадстаўляе яго ў афіцыйных кантактах з уладай, удзельнічае ў важных канфэрэнцыях і кангрэсах, а таксама – асабліва ў выпадку вузкапрофільных газэтаў – у кірмашах, напрыклад, кампутарных ці аўтамабільных, дзе заводзіць істотныя для газэты знаёмасьці з патэнцыйнымі аўтарамі, супрацоўнікамі, спонсарамі. Галоўны рэдактар удзельнічае таксама ў розных рэклямных акцыях.
Але для журналіста самае істотнае, гэта факт, што галоўны рэдактар вырашае ў сваёй газэце ўсё і нават калі на гэтае “усё” у яго бракуе часу, то і так апошняе слова заўжды за ім.
У буйных рэдакцыях галоўны рэдактар, як бы ён не падвойваўся, не патройваўся, і так усяго зрабіць не пасьпее. Таму частку ягоных абавязкаў выконвае яго намесьнік. У штодзённых газэтах намесьнікаў можа быць некалькі, і тады яны пераважна дзеляць між сабой кампэтэнствы (напрыклад, адказваюць за вялікія, істотныя для газэты, аддзелы, якія часам выдаюцца асобным дадаткам) альбо па чарзе вядуць чарговыя выданьні.
Намесьнікі, у адрозьненьні ад галоўнага рэдактара, амлаь заўжды ў рэдакцыі знаходзяцца. Гэта яны адказваюць за тое, што зьяўляецца ў газэце.
У штодзённых газэтах, якія патрабуюць шмат працы і маюць вялікія аб'ёмы тэкстаў, галонаму рэдактару звычайна дапамагаюць рэдактары выпускаючыя. Кампэтэнцыі выпускаючага могуць быць акрэсьленыя па-рознаму: ён можа вызначаць тэмы для публікавацыі альбо толькі мець дарадае права голасу. Часьцяком выпускаючы – гэта апошнія інстанцыя перад друкаваньнем артыкулу, і папраўкі, якія ён уносіць, невялікія, бо на гэтым этапе тэкт ужо мусіць быць апрацаваны рэдактарам, карэктарам, шэфам адзьдзелу.
Ну менавіта. Хто гэта такі?
Яго можна назваць тэматычным рэдактарам: бо гэта чалавек, адказны за асобную тэматыку газэты ці часопіса. Пераважна адзьдзелы штодзённых гэтаў гэта: у краіне, замежжа, палітыка, сацыяльнае і грамадзкае жыцьцё, эканоміка і спорт. У тэматычных выданьнях адзьдзелы адпавядаюць тэманыцы (напрыклад, у жаночых часопісах гэта можа быць касмэтыка, здароўе, мода, у кампутарных часопісах – навінкі абсталяваньня, праграмы, інтэрнэт).
Кіраўнік адзьдзелу вельмі моцна ўплывае на тэматыку газэты. Ён абмяркоўвае з журналістамі актуальныя падзеі ці навіны, вызначае, якую тэму альбо які яе фрагмэнт браць пад увагу і якім чынам яго прадстаўляць. Свае прапановы ён уносіць на рэдкалегіі, і, хоць частка зь іх адкідаецца, а частка мадыфікуецца, большасьць аднак пераважна прымаецца, і тое, што ў выніку трапляе ў друк, з большага адпавядае інтарэсам кіраўнікоў адзьдзелаў.
Кіраўнік адзьдзелу ня толькі прымае з журналістамі спосаб падачы матэрыяла, але й кантралуе яго: рэдагуе, адсылае на папраўку, прымае і пускае далей. У што дзённых газэах, з увагі на тэмп і вялікіую колькасьць матэрыялаў, кіраўніку адзьдзелу дапамагаюць рэдактары ягонага адзьдзелу, адзін зь якіх можа мець ранг намесьніка кіраўніка.
Сакратарыят рэдакцыі ня мае нічога агульнага з сакратарыятам любой іншай фірмы, дзе заданьні абмяжоўваюцца прыгатаваньнем і падачай кавы, спалучэньня з дырэктарам па тэлефоне і, калі трэба, выкіданьнем навязьлівых гасьцей. Сакратар рэдакцыі – гэта хутчэй дыспэтчэр і кантралёр палётаў: ён сочыць за ўсім, што адбываецца ў рэдакцыі. Перадусім пільнуе сваечасовай здачы матэрыялаў, прычым незалежна ад пазыціі аўтара (гэта можа быць і журналіст фры-лансэр, і галоўны рэдактар). Сочыць таксама за карэктарамі, мастакамі, фатографамі, вяртальнікамі і друкарняй. Сакратар рэдакцыі - гэта прараб, які пільнуе і падганяе, таму добры сакратар - гэта сакратар эфэктыўны.
Істотныя заданьні сакратара – складаньне штодзённага макету, то бок запоўненага актуальнымі матэрыяламі макету газэты, якая рыхтуецца да друку. Таму сакратарыят – гэта ідэальнае мейсца перамоваў і нарадаў, асабліва паміж рэклямным адзьдзелам і рэдакцыяй. Туды трапляюць і тэксты, і сьпісы рэклямаў, а сакратар мусіць разьмеркаваць гэта так, каб і “воўкі” і “оўцы” былі задаволеныя. Кожная рэкляма і кожны кліент маюць акрэсьленыя патрабаваньні: памер, пазыцыя (левы ці правы бок старонкі, вокладка і г.д.). Сакратар мусіць паказваць сабраны макет усім зацікаўленым, перадусім гафікам, вярстальнікам, рэдактарам і рэклямнаму адзьдзелу. Бо на гэтым этапе бачна ўжо, колькі мейсца ў газэце зоймуць матэрыялы, як будуць расстаўленыя акцэнты, як тэксты будуць суіснаваць з рэклямай. Далей за справу возьмецца мастак.
За працай мастацкага адзьдзелу таксама сочыць менавіта сакратар рэдакцыі: ці супадаюць зьвярстаныя старонкі з макетам, складзеным папярэдне ў сакратарыяце, які матэрыял скараціць альбо павялічыць, каб запоўніць усю прызначаную паверхню.
У малых рэдакцыях сакратар можа быць адначасова рэдактарам.
Прынамсі тут усё ясна: журналіст – гэта чалавек, які піша тэксты, якія пазьней публікуюцца ў прэсе. Артыкулы рэдка паўстаюць проста так, з галавы (так можна напісаць хіба што фэльетон), але могуць пісацца за сталом. Гэта прывілегія гэтак званых тэлеграфістаў, якія рыхтуюць кароткія тэксты на падставе паведамленьняў агенстваў. Не выходзячы з рэдакцыі, можна зрабіць таксама інтэрв'ю (скажам, па тэлефоне), хоць гэта і не заменіць жывога кантакту з суразмоўцам. Але нават у гэтых сытуацыях журналіст карыстаецца крыніцамі інфармацыі. Таму часта гавораць, што журналіст – хоць гэта і творчая прафэсія – сьвеціць толькі адлюстраваным сьвятлом.
Асаблівую пазіцыю сярод журналістаў займаюць рэпартэры. Тут не бывае пісаньня за сталом. Рэпартэры заўжды там, дзе адбываюцца падзеі, пра якія трэба паведамляць.
Тут вызначаюць, як будзе выглядаць газэта. У мастацкім адзьдзеле працуюць вярстальнікі, якія ўстаўляюць тэксты ў калёнкі і сочаць за правільным іх разьмяшчэньнем, мастакі, якія нясуць адказнасцьь за цікавы выгляд старонак, за памер і стыль літараў і назваў, за ілюстрацыі. Інфамастакі ствараюць інфаграфікі, якія тлумачаць складаныя тэзы, напрыклад, у навуковых тэкстах, спалучаючы тэкст з малюнкам. Артыстычны дырэктар адказвае за сталы макет выданьня, які паўтараецца з нумару ў нумар і робіць газэту пазнавальнай сярод іншых. Ён адказвае таксама за ўсе ілюстрацыі.
Адсюль бяруцца ў газэце здымкі. Часам гэта ўласныя здымкі, зробленыя фотарэпартэрамі на мейсцы падзеяў альбо падчас інтэрв'ю. Заданьні фатографам раздае рэдактар адзьдзелу фота, ён таксама абірае са зробленага найлепшае. Рэдактар таксама шукае здымкаў па тэме у агенствах, зь якімі супрацоўнічае рэдакцыя.
Тут дбаюць пра граматнасьць і дробную рэдактуру. Канешне, у ідэале, журналісты павінны пісаць без памылак, але ў існаваньні рэдакцыйнага хохліка нікога ня трэба пераконваць... І можна пра гэта напісаць асобны артыкул, які будзе вельмі вясёлым... Тым ня ен, лепей, каб памылкі журналістаў не траплялі на вокладкі...
