MAM у сетцы

Удала назваць тэкст не так проста, а вядома, што назва мусіць быць настолькі цікавай, каб чытач захацеў прачытаць увесь тэкст. Як даваць рады зь іх стварэньнем?
На пачатак некалькі безумоўных правілаў. Першае: у самвыдатных газэтах нельга друкаваць артыкулы бяз назвы (а гэта, нажаль, здараецца досыць часта!). Кожны напісаны намі тэкст павінен быць неяк названы.
Далей: у назве артыкула нельга выкарыстоўваць назву журналісцкага жанру, напр. “Інтэрвью з...”. Гэта таксама паўсюдная памылка.
Назва не павінна быць даўгой і складацца з, максімум, 6 словаў (ня больш!). Чым карацейшая ды больш інтрыгоўная – тым лепш. І напэўна яна ня можа цалкам здраджваць зьмест, даваць выразную карціну таго, што знаходзіцца ў тэксьце. Бо тады чытачу проста ня будзе сэнсу далей яго чытаць.
Бывае так, што адразу вядома, як тэкст будзе называцца. І тады праблемы няма. Аднак часьцей за ўсё мы труднімся над тым, каб выдумаць прывабны назоў. Што тады?
Адзін з самых простых спосабаў: працытаваць фрагмэнт выказваньня суразмоўцы (калі гэта інтэрвью). Можам таксама прывесьці чыёсьці кароткае меркаваньне, калі апісваем праблему і прэзэнтуем розныя погляды на гэтую тэму. Магчыма мы здолеем выкарыстаць вядомую прыказку ці крылатую фразу, якая будзе добрай ілюстрацыяй зьместу.
Варта выдумваць назву ўжо пасьля напісаньня артыкула, калі мы маем гатовы тэкст і ведаем, што й каму кажам. Магчымасьцяў насамрэч шмат – ніжэй я паказваю гэта на арыгінальных прыкладах.
Натуральна, гэтыя тыпы ды функцыі могуць узаемна спалучацца ў адной назве: заклік зь інфармацыяй, камэнтар са зьедлівай ацэнкай, мэтафара з намёкам і г.д. Назва можа выклікаць шматзначныя альбо адназначныя асацыяцыі – усё залежыць ад таго, што мы хочам ёю сказаць чытачу.
З заклікам!
Я перагледзела назвы артыкулаў, узнагароджаных у апошнія гады на “Форуме пісакаў” (агульнапольскі конкурс школьных газэтаў – рэд.). Натуральна, надаючы назву, вучні досыць часта карыстаюцца экспрэсіўнай функцыяй мовы. Такім чынам мы атрымліваем (часам двухсэнсоўныя) заклікі:
Кшыштаф Фрасік, Кракаў
Вэраніка Клюй, Кася Запаточна, Жары
Радамір Віт, Уроцлаў
Таксама часта назвы артыкулаў маюць форму пытаньня. Праўда, паўсталыя фразы часта бываюць занадта даўгія. Пытаньні часьцей за ўсё сфармуляваныя такім чынам, што адказ мусіць быць адназначны: так альбо не.
Катажына Гэмбска, Ежовэ
Катажына Косьляч, Лукаў
Вэраніка Клюй, Кася Запаточна, Жары
Дарота Пасэк, Лукаў
Радамір Віт, Уроцлаў
Радамір Віт, Уроцлаў
Пётр Дабравольскі, Валбжых
Хіба найбольш папулярныя назвы, якія каротка інфармуюць пра тое, аб чым аўтар мае намер пісаць (яны літаральныя). Але бывае, што яны дадаткова ўтрымліваюць нейкі падтэкст, які можна зразумець толькі пасьля прачытаньня тэксту.
Інфармацыйныя назвы характэрныя для зусім маладзенькіх аўтараў, якія яшчэ ня ўмеюць гуляць з мэтафарай – то бок, проста ня ўмеюць інакш.
Аляксандр Малэцкі, Уроцлаў
Марыета Стэфаняк, Тыхы
Вой! Даваць меркаваньні ды павучаць вучні ўмеюць ня горш за настаўнікаў. І выкарыстоўваюць для гэтага кожную магчымасьць. Пры гэтым яны нярэдка ўжываюць простую мову альбо альбо элемэнты вучнёўскага слэнгу.
Філіп Станьчык, Уроцлаў
А гэта ўжо мастацтва! Рэдкае, нажаль. Безумоўна, яно патрабуе начытанасьці, эрудыцыі ды прыроджанай дасьціпнасьці.
Пра будаўніцтва паабапал мястэчка Пухавічы небясьпечнага для здароўя людзей заводу па прадукцыі ядахімікатаў
пра сёлетнія перамовы паміж Менскам і Масквой аб памеры новага мыта на пастаўкі нафты ў Беларусь
пра гвалтоўны прызыў у войска аднаго з кандыдатаў у дэпутаты на сёлетніх мясцовых выбарах
Тут не ідзе гаворка пра цытаваньне словаў нейкай аўтарытэтнай асобы, а перадусім словаў суразмоўцы, зь якім мы робім інтэрвью.
Але мы можам прывесьці адпаведны да тэмы фрагмэнт нейкай вядомай песьні, альбо літаратурнага твору, альбо нашумелай у апошні час фразы нейкага палітыка.
Такія назвы прыдумляюць пераважна вучні старэйшых клясаў, бо чым сталейшы чалавек, тым лепшае ён мае адчуваньне мовы. Таму яны карыстаюць показкі, прыказкі, спалучаюць выразы, якія у такім фармаце надаюць зьместу новае значэньне, замяняюць адзін са складнікаў нейкага устойлівага словазлучэньня і г.д.
Філіп Мітура, Уроцлаў
Усё часьцей зьяўляюцца назвы на па-ангельску. Паколькі сучасныя дзеці й моладзь вывучаюць і ведаюць яго прынамсі на камунікатыўным узроўні, яны выкарыстоўваць агульнавядомыя фразы ці простыя сказы, зразумелыя для ўсіх.
Спосабаў называць артыкулаў безьліч. Галоўнае пазьбягаць вульгарных словаў ды непрыстойных сэнсаў. Нягледзячы на такую творчую свабоду, мы мусім памятаць пра галоўнае правіла: нам нельга калечыць родную мову, трэба яе паважаць ды дбаць пра ейную правільнасьць.
Настаўніца польскай мовы, шматгадовая апекунка школьных газэт, ініцыятар і арганізатар “Форуму Пісакаў” – агульнапольскага конкурса школьных газэтак. Сябра Згуртаваньня журналістаў Польшчы, працавала журналісткаю 8 гадоў.

Фото:
1. Stefan Hauselmann, Photoxpress