MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.
Гэты разьдзел нясе вялікую вартасьць для маладых журналістаў і стваральнікаў э-часопісаў. Тут вы знойдзеце артыкулы з парадамі як для аўтараў школьных газэтак і настаўнікаў, так і для прафэсійных майстараў пяра й галоўных рэдактараў.
Чарговае падарожжа па асновах графічнага праектаваньня газэтаў базуецца на абмеркаваных раней ейных аспэктах: тыпаграфіі, тэкставых стылях, а таксама сталых элемэнтах, якія мы можам сустрэць на старонках выданьняў. Цяпер мы выправімся ў сьвет колераў, безь якіх нават самы цікавы графічны праект ня будзе поўным.
Калі мы бярэм у рукі газэту альбо часопіс, спачатку бачым вокладку й чытаем анонсы матэрыялаў. Далей мы глядзім зьмест і шукаем артыкулы, якія нас цікавяць. Шукаем знаёмыя калёнкі. Калі нас зацікавіць канкрэтны фотаздымак, мы глядзім, хто зьяўляецца ягоным аўтарам. Такім чынам, цалкам несьвядома, мы карыстаемся газэтнай сыстэмай навігацыі.
Не заўжды газэты й часопісы выглядалі так, як сёньня. Народзіны прэсы – гэта выданьні з мноствам старонак зь вялікаю колькасьцю словаў ды гучнымі назвамі. Ілюстрацыі там былі рэдкасьцю. І толькі эпоха кіно, тэлебачаньня ды кампутараў зрабіла так, што сёньня мы засвойваем інфармацыю зусім іншым чынам.
Праца ў рэгіянальных і лякальных смі трошку нагадвае стварэньне школьных сьценгазэт: людзей, пра якіх ты пішаш, сустракаеш пасьля ледзь не кожны дзень, і гэтыя сустрэчы бываюць не самымі лёгкімі. Аднак варта заўжды пісаць так, каб кожнаму змог пасьля спакойна паглядзець у вочы. У прынцыпе не павінна ўзьнікаць з гэтым праблемаў у выпадку, калі ты пішаш толькі праўду.
Фонд Новыя Медыі распрацаваў рэсурс mammedia.org сьпецыяльна як віртуальную сістэму для выпуска электронных газэт. Увесь працэс стварэньня ўласнай мультымы (э-газэты), ад канцэпцыі да рэалізацыі, складае ўсяго 5 крокаў. На кожным этапе аўтары маюць поўную свабоду выбару формы й зьместу.
Сацыяльныя сеткі, Вікіпэдыя, блёгі й мікраблёгі ўжо сталі неад’емнай часткай Інтэрнэту. Аўтары Econsultancy апублікавалі падборку цікавых лічбаў і фактаў датычных сучасных сацыяльных медыяў.
Газэтны графік – гэта паняцьце, якое хавае ў сабе шмат значэньняў. Сутнасьць працы гэтага чалавека яшчэ не да канца акрэсьленая, разам з тым большасьць газэтных чытачоў маюць слабае ўяўленьне аб гэтай прафэсыі. Прыйшоў час даведацца, хто такі газэтны графік, і з чым яго ядуць!
Назва не павінна быць даўгой і складацца з, максімум, 6 словаў. Чым карацейшая ды больш інтрыгоўная – тым лепш. І напэўна яна ня можа цалкам здраджваць зьмест, даваць выразную карціну таго, што знаходзіцца ў тэксьце. Бо тады чытачу проста ня будзе сэнсу далей яго чытаць.
Калі мы пачынаем нешта новае й важнае, то варта ўсьвядоміць, ува што мы ўвязьваемся, якія распасьціраюцца пэрспэктывы, якімі будуць наступствы нашых рашэньняў? Чаму мы хочам напісаць рэпартаж? Чаму гэта насамрэч нас цікавіць? Большасьць людзей мяркуе, што ведае, што іх цікавіць – што гэта відавочна. Часьцей за ўсё аднак гэта няпраўда.
Хто такі фотарэдактар? На якім полі ён дзейнічае? Ці патрэбны фотарэдактар фатографу? Адкуль на мэдыярынку бяруцца прафэсійныя рэдактары фота? Адказы на ўсе гэтыя пытаньні вы напоўніцу атрымаеце ў гэтым артыкуле, а таксама даведаецеся, як надаць фотаздымку новае жыцьцё і правільна пазнаваць таямніцы майстэрства фотарэжысуры.