MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.

Кажучы паміж намі настаўнікамі, стварэньне школьнай газэткі часта стаецца нялёгкай справай. Тэксты гэтага разьдзелу павінны аказаць адпаведную дапамогу й паказаць, як з гэтай задачай спраўляюцца іншыя педагогі.
Вельмі рэдка ў школьных газэтах можна знайсьці тэксты, якія патрабавалі аўтарскай адвагі для выказваньня ўласных поглядаў. Часьцей за ўсё там можна прачытаць меркаваньні дарослых, паўтораныя моладзьдзю, ды не падмацаваныя ніякімі аргумэнтамі. У большасьці сваёй тэксты напісаныя “гладка” і згодна з настаўніцкай цэнзурай, і гэта лёгка адчуваецца.
Але як узяцца за стварэньне чагосьці, аб чым мы не маем уяўленьня і робім гэта першы раз у жыцьці? Насамрэч, гэта ня так цяжка. Сёньня мы маем ужо шэраг публікацыяў аб школьнай журналістыцы, таксама арганізуюцца курсы, якія могуць нам у гэтым дапамагчы. А таму...
Што запомніць гісторыя пра сёньняшняга міністра адукацыі? Тое, што пры ім амаль зьніклі беларускія класы і зачынены беларускі гуманітарны ліцэй? Або тое, што беларускіх пісьменьнікаў перасталі пускаць на сустрэчы з навучэнцамі? Або тое, што ён узначаліў прапрэзідэнцкае грамадскае аб’яднаньне “Белая Русь”? Або тое, што ён увёў для абітурыентаў цэнтралізаванае тэставаньне?..
Пры такой форме іспытаў як ЦТ у сёньняшнім выглядзе яго Вялікасьць выпадак грае велізарную ролю. Варыянты адказаў у тэсьце зазначаюцца сумбурна й наўгад, а “эфект рулеткі”, здаецца, расквітнеў напоўніцу. Што ж рабіць, хто вінаваты й як удасканаліць гэтую форму экзаменацыйнага выпрабаваньня - у ніжэйшым артыкуле.
Рэдакцыйны сход – гэта група людзей, якія супольна апрацоўваюць кшталт выданьня, вырашаюць пра ягоны зьмест. Гэта таксама нарада калектыву рэдакцыі. Ці патрэбныя такія сустрэчы ў зьвязку з працаю над школьнаю газэтай?
У рэдакцыях вялікіх друкаваных выданьняў для дарослых мы можам знайсьці шмат разнастайных функцыяў: ад галоўнага рэдактара – праз кіраўнікоў аддзелаў ды профільных рэдактараў – да шэраговых журналістаў і карэктараў. У школьнай газэеце ажно столькі функцыяў не патрэбна.