Праўнік

Шэраг артыкулаў і дакумэнтаў, якія павінен ведаць кожны журналіст

Міністэрства выставіла адразу некалькі прэтэнзій да арганізацыі — датычна сяброўскага пасведчаньня, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ. Загад падпісаў 13 студзеня намесьнік міністра Аляксандр Сіманаў.

У канцы 2009 года ў прэсу трапіў праект указа аб рэгуляванні беларускага сегмента сеткі Інтэрнет, а газета «Народная воля» атрымала другое за кароткі час папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Гэтыя падзеі зноў прыцягнулі ўвагу да пытанняў свабоды слова і дзейнасці журналістаў у Беларусі.

Праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі “Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгменту глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт”

Раз-пораз даводзіцца чуць, што Інтэрнэт знаходзіцца па-за межамі прававога рэгуляваньня і там дазволена амаль усё. Прычым кажуць гэта як прадстаўнікі ўладаў (дадаючы прытым, што нельга ператвараць сусьветнае сеціва ў сьметніцу), так і прыхільнікі абсалютнай вольніцы ў інтэрнэт-прасторы.Сапраўды, у Беларусі няма пакуль спэцыяльнага нарматыўнага акта, які б рэгуляваў дзейнасьць ў сеціве. Але на “інтэрнэт-дзеячоў” распаўсюджваюцца нормы іншых прававых актаў, а парушэньні ў віртуальнай рэальнасьці і сёньня могуць пацягнуць за сабой рэальнае пакараньне.

(арт.арт. 33, 34, а таксама арт.арт. 2, 4, 8, 21 – 23, 28, 50 - 53, 58 – 61)