Што да чаго?

Наша мэта – гэта прамаваньне прынцыпаў сумленнай і этычнай журналістыкі. Трактуйма журналістыку як прафэсыю грамадзкага даверу, якая ў першую чаргу вымагае захаваньня вернасьці ідэалам, асабліва прынцыпу адказнасьці. 

Шляхі да лепшага разуменьня медыяў і спосабаў іх фармаваньня – перад вамі. Зьвярніце ўвагу: прэса карыстаецца ўсё меншай папулярнасьцю, а інтэрнэт “увайшоў у кожны дом” ды паволі пачынае замяняць сабой СМІ... І што мы адкажам адкрытаму грамадзтву?

У эпоху Інтэрнэту і сацыяльных мэдыяў кожны голас можа быць пачуты, кожнае меркаваньне мае значэньне, кожная асоба зьяўляецца важнай. У глябальным грамадстве болей не засталося нязначных людзей, выбараў ці рашэньняў. Штодня кожны чалавек робіць нейкі выбар, які ўплывае на ягонае жыцьцё, і агулам - на лёс навакольнага сьвету.

Кожны чалавек штодня робіць выбар, які ўпывае на лёс сьвету. З дапамогай СМІ можна маніпуляваць, але можна і ратаваць, можна забіць, але можна й вылечыць. Мэдыі - магутны і хуткі інструмэнт. Памятайма пра асноўныя запаветы журналістыкі!

Мы жадаем ствараць інфармацыю ў адпаведнасьці з найвышэйшымі этычнымі стандартамі й пачуцьцём адказнасьці за тое, што робім. Мы робім матэрыялы, шануючы прынцыпы бесстароннасьці, чэснасьці, сумленнасьці й далікатнасьці.