MAM у сетцы
Мы падтрымліваем
Па змоўчаньні артыкулы, разьмешчаныя на сайце "Э-лекцыі", знаходзяцца ў адкрытым доступе і абапіраюцца на дзеяньне ліцэнзіі Creative Commons.
Табе мала парадаў на тэму журналістыкі? Шукаеш штосьці прыкладное й цікавае? У гэтым разьдзеле мы расказваем пра розныя інтэрнэт-вабноты й карысныя штучкі, раскіданыя ў глябальным сеціве, а таксама робім агляд танных субстытутах дарагіх камэрцыйных рашэньняў і інструмэнтаў.
Час ад часу на розных блёгах, сайтах ці ў сацыяльных сетках зьяўляюцца фотаздымкі любімых прадметаў, прыладаў, гаджэтаў, абновак і т.д. І нават калі самі прадметы апісаныя у лепшых традыцыях жанра, то іх фотаздымкі зазвычай не вытрымліваюць ніякай крытыкі. У гэтым артыкуле мы распавядзем, чым карыстаюцца прафэсіяналы для здымкаў прадметаў, каб атрымліваць прывабныя выявы.
Абрывіятура FLOSS семямільнымі крокамі ўваходзіць у штодзённы ўжытак юрыдычных дакумэнтаў і афіцыйных установаў Эўропы й ЗША, спалучаючы ў сабе паняцьці Free Software і Open Source: ад апрацоўкі графікі й рэдактараў гуку да інтэрнэт-сэрвісаў кшталту Wikimedia Commons.
Sharing, альбо распаўсюд інфармацыі вялікай колькасьці адрэсатаў, становіцца па-сапраўднаму новым маніякальным трэндам. Людзі губляюць сутнасьць і імкнуцца да колькасьці, а сацыяльныя сеткі растуць, як грыбы пасьля дажджу. Выбірай тую "секту", якая па душы прыйдзецца. На колер і смак жа ўсе фламастары розныя :)
Мы хацім распавесьці некалькі словаў аб інтэрнэт-парталах, якія прадастаўляюць шырокі спектр дакумэнтальных кінафільмаў і клясыкі кінематаграфу абсалютна бясплатна онлайн. Калі вы шукаеце архіўныя дакумэнты з розных частак плянэты ці проста любіце глядзець цікавыя фільмы па актуальных праблемах рэчаіснасьці, настойліва запрашаем :)
Кароткая прэзэнтацыя магчымасьцяў самай папулярнай альтэрнатывы для сістэмы аўтарскага права. Тут вы знойдзеце неабходныя вытрымкі з правілаў юрыдычнага функцыянаваньня ліцэнзіі Creative Commons і шэраг карысных парадаў. Галоўнай мэтай Creative Commons ёсьць разьвіцьцё альтэрнатывы існуючай сістэме аўтарскага права, якая абмяжоўвае магчымасьць стварэньня й ужываньня твораў культуры й мастацтва.
Працуючы ў сродках масавай інфармацыі, ці то маладзёвых, ці то прафэсыйных, рэдка атрымліваецца абыйсьціся без уласнай графікі ці апрацоўкі фотаздымкаў. Прафэсыяналы й вялікія рэдакцыі найчасьцей крочаць шляхам пакупкі дарагіх праграмаў, якія вымагаюць ад карыстальніка дадатковых навыкаў і часу на апанаваньне. На нашае шчасьце ўжо шмат гадоў разьвівацца рух Open Source, у межах якога паўстаюць бясплатныя й зручныя альтэрнатывы для дарагіх сістэм і праграмаў.
Новыя мэдыі – гэта ня толькі тэкст. Тэкст ужо хутчэй становіцца толькі дадаткам да іншых мультымэдыйных формаў, такіх як: відэа, гуказапіс ці mixed media, - мяшаных смі. Дзьве апошнія формы яшчэ здаўна вядомыя сваёй папулярнасьцю сярод артыстаў. А цяпер, дзякуючы лёгка даступным сучасным тэхналёгіям й інтэрнэту, гэтыя формы набіраюць вялікую папулярнасьць і сярод звычайных карыстальнікаў. Зрэшты, усё па парадку.
Кароткі курс асноваў відэазапісу й выбару абсталяваньня, мантажу й эфектаў, разьмяшчэньня й прамоўшна ў Інтэрнэце сваіх відэаматэрыялаў. Цяпер і ты можаш паспрабаваць стаць рэжысэрам, стварыць v-blog альбо відэа-падкаст. Шэсьць лекцыяў - ад выбару тэхнікі да рэклямы відэа. Запрашайма.
Патрабуеш фотаздымкі, графіку альбо відэа да сваёй мультымы? Зірні сюды! Безьліч графічных матэрыялаў й выяваў, лёгка даступных у Інтэрнэце пры дапамозе пашукавікоў, заахвочвае ўжываць іх у такіх публікацыяў.