МАМ у Вялікіх Бірках

14 верасня 2010 г. у сярэдняй школе-гімназіі І-ІІІ ступеняў імя Стэфана Балея, што ў мястэчку Вялікія Біркы ля Тэрнопаля адбыўся трэнінг-прэзэнтацыя Моладзевай Акцыі Мультымэдыяў. Цягам 4-х гадзінаў 12 вучняў знаёміліся з падставамі электроннай журналістыкі, прафэсійнай этыкай журналіста, паняткам рэдакцыі, а таксама выпрабоўвалі сябе ў ролях будучых спэцыялістаў. Для вучняў гімназіі mammedia сталіся буйным адкрыцьцём, і яны з захапленьнем успрымалі новую дял сябе інфармацыю пра сучасны падыход да журналістыкі. Гэты трэнінг быў адначасова дэманстрацыяй для новага аніматара праекту МАМ ва Ўкраіне, якая неўзабаве распачне трэнінгі маладых журналістаў у найлепшых школах Тэрнопаля. Гімназія ў Вялікіх Бірках існуе з ХІХ стагодзьдзя і носіць імя ўраджэнца мястэчка ірок – Стефана Балея, вядомага ўкраінскага і польскага псыхоляга, педагога, філёзафа й лекара.