MAM у сетцы
- усьлед за Жуль Вернам, толькі хутчэй, бо ўсяго за 10 - і вакол Украіны...
...адправілася пад адкрытымі ветразямі 10 кастрычніка адважная каманда трэнераў ФНМ у межах праекту "Даведайся пра Польшчу" пры падтрымцы МЗС РП и пад апекай "Internews Ukraina".
Больш за 2000 км i больш за 100 гадзінаў трэнінгаў - так выглядае знутры праект, мэта якога - пазнаёміць бліжэй з рэаліямі сучаснай Польшчы маладых аматараў журналістыкі ва Ўкраіне. Паразважаць пра стэрэатыпы, якія існуюць між дзьвюма краінамі, пасябраваць, ствараючы разам электронную газэту. Маршрут трэнінгаў: Львоў, Роўна, Івана-Франкоўск, Жытомір, Кіеў. А тэмы - неабсяжныя, як і належыць моладзі: ад польска-украінскай гісторыі да кампаніі "Apple" бяз Стыва Джобса, ад эўрапейскай інтэграцыі да шанцаў для моладзі ў аб'яднанай Эўропе. А таксама пра сваю тоеснасьць і традыцыі - што зь іх трэба абавязкова захаваць, а чаго варта б пазбыцца. Гэтыя ды іншыя пытаньні хвалююць удзельнікаў сустрэчаў у праекце "Даведайся пра Польшчу" і міжнародную каманду трэнераў - Касю, Мыколу, Пшэмэка.
У выніку праекту ў пяці ўкраінскіх гарадах паўстануць мультымы - мультымэдыйныя газэты - створаныя ўдзельнікамі майстар-клясаў на тэму Польшчы. Найлепшая журналісцкая каманда ў якасьці ўзнагароды прыедзе ў Варшаву, дзе моладзь з нашага фонду падзеліцца з госьцьмі ўсім тым, што любіць у Польшчы сама. Колькасьць ахвотных паўдзельнічаць у нашым праекце і іх актыўнасьць даводзяць, што найлепшыя будуць насамрэч най- !
На нашых сайтах (у прыватнасьці, на www.mammedia.com.ua) кожны зможа ня толькі пабачыць новапаўсталыя мультымы, але і прагаласаваць за ту, якая падасца яму найбольш цікавай - і менавіта такім чынам будуць абраныя пераможцы, самая прафэссійная каманда маладых журналістаў, якія прыедуць у сьнежні ў перадкалядную Варшаву.
Таму - зычым вам усім натхненьня і трываласьці!