Сэроцк. Як гэта было

Усяго 10 дзён патрэбныя, каб дзесяць палякаў дамовіліся міжсобку і стварылі гэзэту, поўную разьвяньчаньня міфаў пра Ўкраіну і поўную адкрыцьцяў (Амэрыкі...) пра Беларусь.

Чаму?

Ды таму што калі ты ня спаў у шапку і натрапіў свайго часу на абвестку «Фонд Новыя Мэдыі запрашае...», то табе пашанцавала: дзесяць беларусаў, палякаў і ўкраінцаў, аб'яднаныя замілаваньнем да журналістыкі, бавяць цяпер разам час у лягеры, у мястэчку Сэроцк. Дзе да Буга йдзецца колькі хвілін пакручастай сьцяжынай

дзе замест вячэры можна замовіць каўбаскі проста да вогнішча і сьпяваць народныя песьні, пакуль хапае ведаў ды імпэту, а потым – вучыцца сьпяваць песьні суседзяў.

Але гэта па вечарох.

А ўдзень – 30 студэнтаў, аматараў журналістыкі, вучацца штодня ў трэнераў-прафэсіяналаў фотамастацтву, асновам газэтнай графікі, розьніцам і падабенствам у рэаліях Польшчы, Беларусі ды Ўкраіны, наведвалі Лазенкі, «Газэту Выборчую» і рэдакцыю  «Newsweek».

Напрыканцы летніка – як доказ таго, што ўсё магчыма, пры наяўнасьці добрых МАМ-макетаў і крэатыву – паўсталі тры буйныя, багатыя і цікавыя мультымы, поўныя жартаў, вершаў, відэа- і аўдыёпрыколаў, але таксама і істотных для трох краінаў тэмаў, якіх не старанілася ніводная з рэдакцыяў.

Пра што нельга казаць і чаго нельга чытаць у Беларусі?

Украінская і польская гістарычная спадчына – ці важна гэта цяперашнім маладзёнам?

Што такое быць журналістам, і дзе гэта больш проста? А дзе – больш цікава?

Хто з нас п'е болей (малака)?

Колькі тысячаў км можна праехаць на ровары, маючы 80 год? І як увогуле жывецца пажылым у нашай частцы Эўропы?

Гэтыя ды іншыя тэмы хвалявалі рэдактараў і аўтараў трох газэт, якія былі пасьпяхова створаны і ўжо зьвіліся на трох сайтах:

http://redakcja.mammedia.pl/zurbinka/11/10/1/

http://redakcija.mammedia.com.ua/paper/preview/веловуйко/11/10/1/

http://redakcja.mammedia.pl/pub/11/10/1/http://www.mam.media.pl/

І хай гэтыя газэты каштавалі сваім «бацькам»-аўтарам некалькіх недаспаных начэй – але яно было таго варта. І пачытаўшы гэтыя мультымы, і паразмаўляўшы з удзельнікамі журналісцкага лягеру ў Сэроцку, мы таксама пераканаліся: яно было таго варта. Гэтыя 30 чалавек раз'едуцца па сваіх мясьцінах і краінах ужо іншымі. Больш мудрымі. Талерантнымі. Адкрытымі. Чуйнымі на іншасьць.

А выспацца ж можна і дома...