MAM у сетцы
Два летнікі "ДЭМА", зладжаныя Фондам Новыя Мэдыі пры падтрымцы МЗС прайшлі ў жніўні ў Супрасьлі, што ў 10 км ад Беластоку...
- усьлед за Жуль Вернам, толькі хутчэй, бо ўсяго за 10 - і вакол Украіны...
...адправілася пад адкрытымі ветразямі 10 кастрычніка адважная каманда трэнераў ФНМ у межах праекту "Даведайся пра Польшчу" пры падтрымцы МЗС РП и пад апекай "Internews Ukraina".
Усяго 10 дзён патрэбныя, каб дзесяць палякаў дамовіліся міжсобку і стварылі гэзэту, поўную разьвяньчаньня міфаў пра Ўкраіну і поўную адкрыцьцяў (Амэрыкі...) пра Беларусь.
Чаму?
“Лічыш сябе крэатыўным і адказным? Падабаецца ствараць? Цікавішся журналістыкай? Маеш што сказаць людзям?” – адказаўшы “так” на ўсе гэтыя пытанні, вучні Заслаўскай гімназіі прыйшлі на трэнінг па журналістыцы. Яго праводзіла я – скончыўшы летнік “Дэма” ў Супрасьлі два тыдні таму, я вырашыла выкарыстаць набытыя веды і падзяліцца імі з вучнямі маёй гімназіі, якую сама ўжо скончыла.
У рамках праекту Моладзевая Акцыя Мультымэдыяў стартаваў праект “Інтэрлекцыі”, рэалізаваны ў супрацы зь незалежным Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэтам у Вільні. Падчас штомесячных сустрэчаў прадстаўнікоў фонду Новыя Мэдыі і журналістаў са студэнтамі і выкладчыкамі ЭГУ будуць уздымацца розныя аспекты сучаснай журналістыкі і новых мэдыяў.
14 верасня 2010 г. у сярэдняй школе-гімназіі І-ІІІ ступеняў імя Стэфана Балея, што ў мястэчку Вялікія Біркы ля Тэрнопаля адбыўся трэнінг-прэзэнтацыя Моладзевай Акцыі Мультымэдыяў. Для вучняў гімназіі mammedia сталіся буйным адкрыцьцём, і яны з захапленьнем успрымалі новую дял сябе інфармацыю пра сучасны падыход да журналістыкі.