MAM у сетцы
Лікбез альбо некалькі адказаў на важныя пытаньні, якія тычацца Моладзевай Акцыі Мультымэдыяў. Лепей загаддзя даведацца аб тым, што можна, а чаго не, каб пазьней не наракаць на лёс.
Ці ўдзел у Моладзевай Акцый Мультымэдыяў ёсьць бясплатны?
Так, мы даем Табе цалкам безкаштоўныя інструмэнты для вывучэньня этычнай журналістыкі, стварэньня рэдакцыі й публікацыі інтэрнэт-газэты.
Што трэба зрабіць для таго, каб заснаваць Мультыму?
Трэба быць зарэгістраваным удзельнікам праграмы MAM.
Хто можа стаць удзельнікам МАМ?
Удзельнікам праграмы МАМ можа стаць кожны дарослы чалавек альбо непаўнагадовая асоба пасьля атрыманьня згоды бацькоў ці апекуноў.
Хто можа быць чальцом рэдакцыі?
Кожны! Ня важна, ці ты зьяўляесься вучнем гімназіі ці ўнівэрсітэцкім прафэсарам – мультымы існуюць для Цябе.
Ці мае асабістыя дадзеныя знаходзяцца ў надзейных руках?
Так, фундацыя Новыя Мэдыі зьяўляецца адміністратарам асабістых дадзеных МАМ і адпавядае ўсім вымаганьням GIODO (Генерэльнай Інспэкцыі Аховы Асабістых Дадзеных)
Ці хтосьці правярае праўдзівасьць асабістых дадзеных карыстальніка?
Фундацыя ані кантралюе, ані правярае ідэнтыфікацыйныя зьвесткі карыстальніка, запісаныя ў рэгістрацыйным фармуляры. Фундацыя забясьпечвае кожнаму карыстальніку акаўнта доступ да сваіх дадзеных з мэтай іх праверкі альбо мадыфікацыі. Зрэшты, праўдзіва названыя зьвесткі пра асобу дазволяць ёй удзельнічаць у многіх конкурсах, створаных сьпецыяльна для рэдакцыяў й індывідуальных аўтараў.
Якія абавязкі мае аўтар Мультымы?
Ствараючы мультыму, карыстальнік аўтаматычна стаецца яе галоўным рэдактарам. Менавіта ён зьбірае калектыў у сваю рэдакцыю й раздае ім функцыі.
Жадаю выпускаць перыядычнае выданьне? Ці магу гэта зрабіць пры дапамозе мультымаў?
Калі жадаеш ствараць прафэсыйнае перэядычнае выданьне, то мусіш зарэгістравацца ў міністэрстве інфармацыі. У выпадку стварэньня рэгулярнай мультымы пры пасярэдніцтве сэрвісу mammedia.org фундацыя мае права запатрабаваць дакумэнты, якія пацьвярджаюць рэгістрацыю выданьня. У выпадку адсутнасьці рэгістрацыі фундацыя абмяжуе магчымасьць выдаваньня такой мультымы.
Што дае стварэньне мультымы?
Ствараючы мультыму, карыстальнік пазнае практычныя бакі функцыянаваньня рэдакцыі, журналістаў, выдавецтваў, пільнуючы прынцыпы этычнай журналістыкі.
Хто нясе адказнасьць за зьмешчаныя ў сэрвісе тэксты?
Карыстальнік нясе поўную адказнасьць за разьмяшчэньня сваіх тэкстаў, выяваў і мультымэдыяў. Ніводны з артыкулаў, здымкаў, гукаў ці фільмаў ня можа быць плагіятам. Кожны карыстальнік, публікуючы нейкі твор, дэкляруе, што зьяўляецца яго аўтарам, валодае аўтарскімі правамі альбо мае дазвол на разьмяшчэньне твору ў сэрвісе. Усім асобам, якія дадаюць мультымы, не спаўняючы вышэйназваных вымаганьняў, можа быць заблякаваны доступ да сэрвісу mammedia.org, а таксама зьвязаных зь ім старонак, не кажучы пра юрыдычныя наступствы з боку ворганаў юстыцыі.
Які закон рэгулюе прынцыпы разьмяшчэньня інфармацыі ў сэрвісе mammedia.org?
Усе матэрыялы, зьмешчаныя на старонках mammedia.org, павінны быць згодныя з беларускім й польскім заканадаўствамі.
Ці можна дзяліцца лагінам з калегам?
Карыстальнік не павінен даваць свой лагін трэцім асобам, паколькі такое парушэньне рэгуляміну можа стаць прычынай ліквідацыі акаўнта.
Ці можна пры дапамозе мультыму выдаваць карпаратыўную газэтку?
Забараняецца весьці якуюкольвек камэрцыйную дзейнасьць пры дапамозе Мыльтыма Сістэмы.
Хто мае доступ да маіх асабістых дадзеных?
Калі Фундацыя атрымае якікольвек зьвесткі пра парушэньне рэгуляміну, то з сэрвісу будуць выдаленыя ўсе незаконныя навіны, а сам акаўнт карыстальнік можа быць заблякаваны да высьвятленьня сутнасьці справы. У выпадку непасрэднага запыту з боку дзяржаўных ворганаў Польшчы фундацыя абавязанае перадаць доступ да асабістых дадзеных карыстальнікаў Мультыма Сістэмы.
Як я магу адмовіцца ад ўдзелу ў Моладзевай Акцыі Мультымэдыяў?
Карыстальнік у кожны момант мае права адмовіцца ад удзелу у Мультыма Сістэме, дасылаючы адпаведні ліст на адрас: mam@nowemedia.info (у тэме мэйла трэба напісаць: “Выдаленьне акаўнта”.