Вітаем на старонцы Моладзевай Акцыі Мультымэйдыяў!

Прапануем вам пражыць разам крэатыўную прыгоду - прыдумайце газэту, якой яшчэ не было, стварыце каманду, разьмяркуйце абавязкі і, карыстаючыся нашымі макетамі, зрабіце з вашай задумы цалкам прафэсійны прадукт! Мы палягчаем вам тэхнічны бок працы - дзякуючы гатовым макетам складаньне газэты ня зойме ў вас больш чым гадзіну, таму толькі ад вашай фантазіі, адвагі й таленту залежыць, ці атрымаецца газэта цікавай, непаўторнай і прыцягальнай для чытачоў. Адвага ня пройдзе незаўважанай: калі цікавыя нумары вашага выданьня зьявяцца на нашым сайце, мы будзем імкнуцца дапамагаць вам разьвівацца далей у рэчышчы журналістыкі, у праекце МАМ прадугледжаныя конкурсы з прызамі, стажы й майстар-клясы, адукацыйныя летнікі ды дыстанцыйнае навучаньне. Санітар Слова з асалодай прарэдагуе вашыя тэксты он-лайн, каб паказаць, што ў вас атрымалася добра, а што проста выдатна. Свае газэты вы можаце друкаваць альбо пакідаць у вэрсіі інтэрнэт-выданьня - і тады тэксты можна ўзбагачаць у актыўныя спасылкі, галерэі фота, а таксама відэафайлы. Нездарма мы называем новыя газэткі "мультымы" - гэта мультымэдыйныя МЫ.

Далучайцеся!