MAM у сетцы
"Ідэя стварэньня адукацыйнай інтэрнет-пляцоўцы для юнакоў, якія цікавяцца журналістыкай і хацелі б мець уласныя выданьні, а таксама маглі б вучыцца ў прафэсіяналаў, узнікла год таму ў Польшчы, у сяброўскім коле некалькіх журналістаў."
Лікбез альбо некалькі адказаў на важныя пытаньні, якія тычацца Моладзевай Акцыі Мультымэдыяў. Лепей загаддзя даведацца аб тым, што можна, а чаго не, каб пазьней не наракаць на лёс.
БАЖ: Ці існавалі раней падобныя праекты і які вынік яны мелі?
Ганна Ягорава: Наколькі мне вядома, праектаў, падобных да праекту МАМ, у Беларусі не было. Таму мы — першапраходцы, энтузіясты і аптымісты. Гэта добрая кампанія, каб разам працаваць на вынік і заахвочваць іншых займаць актыўную грамадскую пазіцыю...