MAM у сетцы
Ура! Нарэсьце вызначаны мультымы-пераможцы каляднага конкурсу Моладзевай Акцыі Мультымэдыяў. З радасьцю паведамляем назвы гэтых газэтаў. Знаёмцеся:
1 месца – навагодні выпуск газеты «Наш формат» (Nr 4 1/10 )

2 месца– сьвяточны выпуску газеты «Альтэрнатыва» (Nr 2 12/09 )

3 месца – навагодні выпуск газеты «Пентагон» (Nr 2 1/10)

Конкурс трываў ад 14 сьнежня 2009 да 14 лютага 2010 году.
На старонках mammedia.org былі апублікаваныя розныя мультымы на калядную тэматыку, што й было галоўнай умовай удзелу рэдакцыі газэты ў навагоднім конкурсе.
Віншуйма пераможцаў! Прызы чакаюць на Вас! Просім шчасьліўчыкаў тэрмінова зьвязацца па электроннай пошце з каардынатарам конкурсу: olesya.gieral@nowemedia.info
Як няцяжка заўважыць, усе тры прызавыя месцы навагодняга конкурсу ўзялі ўкраінскія газэты, паколькі ўсходнія суседзі (mammedia.com.ua) апынуліся на галаву актыўней за сваіх беларускіх калегаў і паважней паставіліся да журналісцкага спаборніцтва.
Фонд Новыя Мэдыі спадзяецца, што рэдакцыйныя калектывы зь Беларусі ўсё ж ня супраць заняць пачэсны пасад між народамі і ў пэрспэктыве праяваць большую актыўнасьць і крэатыўнасьць у справе змаганьня за "месца пад сонцам".

Хацім нагадаць, што кожны месяц на старонцы mammedia.org дзейнічае сталы конкурс на мультыму месяца. Рэдакцыі-пераможцы ўзнагароджваюцца каштоўнымі й карыснымі для працы журналіста прызамі (HDD, дыктафоны й т.д.), а таксама атрымліваюць магчымасьць прымаць удзел у майстар-клясах і міжнародных трэнінгах па журналістыцы.
Маеце выбар, маеце ўплыў, маеце мэдыі!
Фонд Новыя Мэдыі.