Конкурс на найлепшую ідэю для мультымы

Сябры! Разам са стартам праекту МАМ прапануем вам паўдзельнiчаць у першым конкурсе, які ладзіць наш фонд. Вашае заданьне - прадумаць, якой ідэі будзе прысьвечанае вашае выданьне, якую слушную філязофiю будзе яно праклямаваць i што яднае вашую каманду i натхняе да стварэньня газэты. Калi вы ужо ведаеце, нашто вам газэта - знайдзiце для яе крэда, цытату, дэвiз, якi б найбольш дакаладна адлюстроуваў сьветапогляд вашага выданьня. Зьмясьцiце яго на першай старонцы. Дзякуючы гэтаму, вашыя чытачы будуць ведаць, чаго ад вас чакаць i спадзявацца, а аутарытэтнае журы непрыкметна ацэньць - наколькi зьмест выданьня адпавядае крэда цi дэвiзу, i тым, хто найбольш удала i трапна выразiць свае памкненьнi, будуць уручаныя узнагароды.

Прадугледжаныя тры узнагароды i спэцыяльнае адзначэньне. Вашая мультыма будзе разглядацца як удзельнiк конкурсу пры двух умовах: калi хаця б адзiн выпуск мультымы зьявiцца на сайце mammedia.org i калi на першай старонцы будзе зьмешчанае крэда выданьня.

Ласкава запрашаем, крэатыў вітаецца!    

Неўзабаве

Ад 1 сьнежня да 20 студзеня стартуе новы конкурс - на найлепшае сьвяточнае выданьне. Будуць ацэненыя як зьмест, так і выгляд мультымы, падрабязнасьці пра конкурс і узнагароды - хутка на сайце!