Конкурс МАМ-Фармат

Фонд “Новыя Мэдыі”, прэзентуючы міжнародны праект “Моладзевая акцыя мультымэдыяў”, ці скарочана МАМ, запрашаем усіх ахвочых да актыўнай супрацы па стварэньню школьных (і ня толькі) газэтаў пры дапамозе новых сродкаў і тэхналогіяў і на базе гатовых макетаў.

Калі ў Вашай навучальнай установе ці моладзевым асяродку пасьля знаёмства з МАМ узьнікне жаданьне правесці адмысловую больш падрабязную, з практычнымі заняткамі, прэзентацыю/трэнінг - зьвяртайцеся да нашых сьпецыялістаў у Беларусі:

Ганна Ягорава

Павел Белавус

+375297737165

+375297828881

+375296455654

egoanna@gmail.com

pavel.belavus@gmail.com

skype: anou4ka

skype: belavus.pavel

Мы правядзем для зацікаўленых настаўнікаў і навучэнцаў бясплатныя адукацыйныя сэмінары “Практычныя навыкі працы з рэсурсам www.mammedia.org і новыя магчымасьці па стварэньні школьных газэт” ці “Асновы журналістыкі для рэдакцыяў школьных газэт”.

Праект “Моладзевая акцыя мультымэдыяў” разьлічаны, перадусім, на школьную й студэнцкую моладзь і мае мэтай навучыць/даць магчымасьць маладзёнам рабіць без асаблівых навыкаў сваю газэту, фармуляваць, выпрацоўваць і абараняць сваю пазіцыю й думкі, а таксама прэзентаваць шырокаму колу пра дапамозе новых тэхналогіяў свае творчыя й навучальныя дасягненьні. Праект дазваляе ствараць уласныя электронныя выданьні, якія прыдатныя да друку: школьныя й унівэрсітэцкія сценгазэты, самвыдаты і малатыражныя газэты ў новым, больш якасным фармаце.

Зарэгістраваныя на партале www.mammedia.org ўдзельнікі маюць магчымасьць таксама браць удзел у конкурсах і семінарах, наведваць лекцыі вядомых і паважаных журналістаў, праходзіць стажыроўкі ў рэдакцыях газэт, у тым ліку й за мяжой.

Для актывістаў праекту будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі. Партал ужо прапануе разнастайныя конкурсы з каштоўнымі ўзнагародамі (напрыклад, тэхнічнае абсталяваньне) для лепшых. Праект МАМ таксама прадугледжвае супрацоўніцтва з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналісцкіх школ і кружкоў ды з усімі зацікаўленымі ў разьвіцьці сумленнай беларускай журналістыкі.

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе “МАМ фармат”!

 У конкурсе прымаюць удзел электронныя газэты:

  • створаныя і выкладзеныя на партале www.mammedia.org з 1 красавіка да 31 мая,
  • аб’ёмам больш за тры старонкі,
  • на беларускай альбо рускай мовах (ужываньне дзьвюх моваў таксама дазваляецца).

Адна рэдакцыя можа прапанаваць на конкурс ня больш за тры нумары аднаго выданьня ці розных выданьняў адной рэдакцыі. Зьмест газэты не павінен парушаць існуючыя нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У выпадку выкарыстаньня ў газэце матэрыялаў зь інтэрнэту ды іншых сродкаў інфармацыі, якія не належаць да рэдакцыі газэты, абавязковым патрабаваньнем ёсьць пазначэньне першапачатковай крыніцы.

Пасьля прагляду й аналізу ўсіх створаных і апублікаваных газэт на партале www.mammedia.org, журы конкурсу ў складзе беларускіх журналістаў і настаўнікаў вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:

  1. лепшая газэта
  2. лепшая беларускамоўная газэта
  3. лепшая рэдакцыя
  4. лепшая ідэя й яе ўвасабленьне
  5. лепшы дызайн
  6. лепшае валоданьне рэсурсам www.mammedia.org
  7. лепшы рэпартаж
  8. лепшы фотарэпартаж
  9. лепшы артыкул
  10. лепшае эсэ
  11. лепшае фота
  12. лепшы мастацкі твор
  13. лепшая прэзентацыя школы ў газэце,
  14. лепшая прэзентацыя населенага пункта (вёскі, аграгарадка, мястэчка, горада і інш.).

Пераможцы атрымаюць у якасьці падарункаў флэшкі ці  мр3-плэеры, а рэдакцыі, якія будуць адзначаныя ў некалькіх намінацыях: абсталяваньне для стварэньня, друку й распаўсюду сваёй газэты.

 Лепшыя журналісты і сябры рэдакцый конкурсных газэт будуць запрошаныя на летнія моладзевыя журналісцкія школы, якія пройдуць у Беларусі, Польшчы й Украіне.

Плёну й поспехаў у стварэньні сваіх газэт!

Фота:

Jaroslav Machacek, Photoxpress