MAM у сетцы
У нашых конкурсах мы стараемся заахвочваць веды, адукацыю й здольнасьці. Свае конкурсы мы кіруем як да настаўнікаў, так і да вучняў – таму, калі ты раптам цяпер тут не знайшоў для сябе нічога цікавага, не забудзь зазірнуць пазьней.
Узімку фонд "Новыя мэдыі" запусьціў беларускамоўныя сэрвісы mammedia.org і elekcyi.org і з таго часу каардынатары праекту правялі актыўную інфармацыйную кампанію, каб прыцягнуць як мага болей зацікаўленай моладзі да ўжываньня створаных магчымасьцяў ў сваіх мэтах. З 1 красавіка стартаваў конкурс "МАМ фармат" на лепшую газэту, створаную і выкладзеную на сайце mammedia.org. Гэтымі днямі вызначыліся яго пераможцы.
Фонд “Новыя Мэдыі”, прэзентуючы міжнародны праект “Моладзевая акцыя мультымэдыяў”, запрашаем калегаў і сяброў да актыўнай супрацы па стварэньню школьных і моладзевых газэтаў пры дапамозе новых сродкаў і тэхналогіяў і на базе гатовых макетаў.
Конкурс трываў ад 14 сьнежня 2009 да 14 лютага 2010 году. Нарэсьце вызначаны мультымы-пераможцы. З радасьцю паведамляем назвы гэтых газэтаў. Знаёмцеся
Сябры! Разам са стартам праекту МАМ прапануем вам паўдзельнічаць у першым конкурсе, які ладзіць наш фонд. Вашае заданьне - прадумаць, якой ідэі будзе прысьвечанае вашае выданьне, якую слушную філязофію будзе яно праклямаваць, і што яднае вашую каманду і натхняе да стварэнья газэты.