11 запаветаў

Дакладнасьць, кампэтэнтнасьць

Не згаджайся з тым, што чалавеку ўласьціва памыляцца. Пераправер дакладнасьць і сапраўднасьць матэрылу, які хочаш апублікаваць. Не сьпяшайся занадта і не працуй абы-як, зьбіраючы інфармацыю. Кожную атрыманую інфармацыю правер два разы. Старайся прадставіць факты так поўна і шырока, як гэта магчыма. Калі ўсё ж здарыцца памылка, прызнайся да яе адкрыта, зьмяшчаючы абвяржэньне свайго тэксту ў заўважным мейсцы.

Стараннасьць.

Рыхтуючы тэкст да публікацыі, заўжды старайся ўлічваць пункт гледжаньня ўсіх людзей, важных для апісанай у артыкуле тэмы. Імкніся ўведаць усе аспэкты і ўсе магчымаыя меркаваньні і паказаць іх. Калі гэта немагчыма, зазнач гэта выразна і не спыняйся, пакуль ня дойдзеш да ўсіх адценьняў справы.

Старайся вяртацца да апісаных справаў.

Паказваньне крыніцаў.

Паказвай, адкуль у цябе інфармацыі. Інакш тэкст выглядае менш пераканаўча. Часам можа нават скласьціся ўражаньне, што крыніцай інфармацыі служыць сам аўтар тэксту, які, магчыма, кіраваўся асабістымі перакананьнямі. Калі (напрыклад, з прычынаў бясьпекі) ня можаш падаць крыніцу інфармацыі, зазнач гэта выразна і дадай, што крыніца, хоць неназваная, гарантуе пэўнасьць і праўдзівасьць.

Незаангажаванасьць, сумленнасьць.

Пазьбягай тэмаў, якія датычаць цябе фінансава альбо нейкім іншым чынам. Ніколі не прымай грошай (!) альбо нейкіх каштоўных падарункаў ад людзей ці арганізацыяў, якія апісваеш. Не публкуй нічога, што магла б прывесьці да закіду ў нейкай прыхаванай, не зьвязанай з прафэсіяй, карысьці. Не дапускай да канфлікту інтарэсаў, хвалячы, напрыклад, у публікацыі фірму, у якой працуе нехта з тваіх блізкіх.

Незалежнасьць.

Працуючы, ніколі не паддавайся націскам ніякіх арганізацыяў, палітычных партыяў, уладаў і ўплывовых людзей. Гэта тычыцца таксама і тваёй сям'і, і сяброў. Не згаджайся на прэсінг рэклямадаўцаў ці прадстаўнікоў маркетынгу.

Бесстароннасьць, аб'ектыўнасьць.

Апісваючы факты, пазьбягай асабістых ацэнак і інтэрпрэтацыі. Не прапагандуй сваіх поглядаў і перакананьняў. Не падтрымлвай ніводзін бок у выпадку справаў палітычных, рэлігійных ці датычных грамадзкага жыцьця. Не дазваляй сабе недакладнасьцяў з-за асабістых меркаваньняў ці спэцыяльна задуманых. Увогуле не дазваляй сабе недакладнасьяў!

Адказнасьць.

Перад кожнай публікацыяй падумай, ці ня скрыўдзіць яна нявіннага, ці не парушыць бясьпекі чалавека, альбо групы людзей, ці не прывядзе да ўскладненьня сітуацыі ці ўзгараньня грамадзкага канфлікту (напрыклад, нацыянальнага ці рэлігійнага).

Карэктнасьць і суперажываньне.

Імкніся адчуць вынікі сваёй публікацыі. Асабліва, калі яна дачытыць чыягосьці прыватнага жыцьця. Падумай, ці ня крыўдзіш ты некага. Ці пачуцьцё справядлівасьці, якому служыць публікацыя, ураўнаважыць боль чалавека? Рыхтуючы матэрыял, падумай, наколькі моцны той чалавек, зь якім ты кантактуеш. Улічы гэты момант, калі маеш дачыненьне зь дзіцём ці чалавекам, у якога жыцьцёвая драма.

Выхаваньне.

Не забывай пра добрыя манэры і ветлвіасьць у кантактах з суразмоўцамі. Вульгарнасьць адштурхоўвае і сыгналізуе, што чалаеку лепш не давярацца, паколькі эмоцыі ў яго бяруць верх над аб'ектыўнасьцю. Зьбіраючы інфармацыю, не падглядай, ня будзь нахабны, не прапаноўвай за нфармацыю грошы.

Даступнасьць, жаданьне памагчы.

Не пазбягай кантактаў са сваімі чытачамі. Дазволь ім выказаць сваё меркаваньне ў лістах альбо па тэлефоне. Па меры магчымасьці апублікуй гэтыя водгукі. Старайся абараніць у сваіх публікацыях людзей, якіх нехта пакрыўдзіў. Такім чынам ты дасі зразумець, што на тваю рэдакцыю заўжды можна разьлічваць. І адпаведна, атрымаеш шанаваньне.

Прафэсійнасьць.

Старайся дзейнічаць так, каб чытачы ніколі не маглі сумнявацца ў тваіх прафэсійных кампэтэнцыях і высокіх маральных стандартах.