MAM у сетцы

Фонд Новыя Мэдыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма" запрашаюць грамадзянаў Беларусі ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў прыняць удзел у летніках, прысьвечаных разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, якія пройдуць 15-22 і 22-29 жніўня у Польшчы.
Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытаньні і аплочваюць пражываньне, харчаваньне і праезд удзельнікаў.
Для таго, каб узяць удзел у летніках, трэба запоўніць анкету і даслаць яе на адрас kontakt@nowemedia.infо
У загалоўку электроннага ліста просім напісаць "Праект DEMO, рэкрутацыя".
Праграма летнікаў будзе складацца з 3 модуляў:
1) Новыя Мэдыі і журналістыка
Мэтай гэтага модуля ёсьць узбагачэньне ўдзельнікаў журналісцкімі ведамі і навыкамі (пошук тэматаў і назоваў, гатункі журналістыкі, стылі тэкстаў, спэцыфіка рэдактарскай працы) у кантэксьце новых мэдыяў, а таксама разьвіцьцё аніматарскіх здольнасьцяў (праца ў групе, актыўныя мэтады адукаваньня) пад крылом дасьведчанага трэнера Фонду Новыя Мэдыі.
2) Прафэсійнае разьвіцьцё
Гэты модуль ставіць сваёй мэтай падрыхтоўку ўдзельнікаў да сьвядомага выбару кар'ернага і адукацыйнага шляху і кшталтаваньня прафэсійнай кар'еры ва ўмовах зьменлівага рынку. Курсы пад назвай "АBC прафэсійнай працы" пашыраць веды маладзёнаў на такія тэмы як актыўны пошук вакантных месцаў, перамовы з працадаўцамі на тэму заробку, пазіцыянваньне ў калектыве, вырашэньня канфліктных сітуацыяў, падрыхтоўка аплікацыйных дакумэнтаў (СV, матывацыйны ліст), кантактаваньне з працадаўцамі праз e-mail, тэлефон, удалае сумоўе. Лектары дапамогуць удзельнікам вызначыць прафэсійныя схільнасьці і падабраць кірунак адукацыйнага разьвіцьця ў адпаведнасьці з вымаганьнямі сучаснага рынку працы.
3) Сістэмная трансфармацыя
Мэтай гэтай часткі летніка ёсьць перадача ведаў аб сістэмнай трансфармацыі Польшчы цягам апошні 20 гадоў. Тэмамі сустрэчаў будуць ня толькі гістарычнае падсумаваньне палітычных падзеяў, але і аналіз сацыяльнага і мэдыйнага ўспрыманьня/асьвятленьня польскай трансфармацыі, праблемы і дыллемы, зьвязаныя з пашырэньнем свабоды і лікідацыяй цэнзуры. Выкладчыкі пастараюцца на канкрэтных прыкладах паказаць аналогіі польскай дзяржавы 1989 году з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі.
Дэдлайн падачы заявак - 20 ліпеня.